добра смяецца той, хто смяецца апошнім. галоўнае пытанне жыцця і адпаведна адна з асноўных праблем мастацтва - хто смяецца апошнім? хто здольны перамагчы зло? што неабходна, каб перамагчы «сілы гэтыя, у шэрую бронь адзетыя», каб зло ляцела пад адхон, а дабро святкавала перамогу? трагедыя і ў жыцці, і ў мастацтве вызначаецца сатаны, як трыумф жыцця - перамогай дабра. к. крапіва ў камедыі «хто смяецца апошнім» вобразамі левановіча і веры пераканальна даводзіць, што перамога над злом магчыма толькі пры агульных намаганнях усіх сумленных і здаровых сіл у грамадстве. драматург славіць высакароднасць і здольнасць людзей іншаму ў сітуацыі, якая можа быць небяспечнай для іх саміх. дабро толькі тады дабро, калі яно дзейснае, калі здольна абараніць сябе і справу, якой яно служыць. вобразам чарнавуса пісьменнік славіць прафесіяналізм, адданае служэнне справе і адначасова папярэджвае, што філасофія «мая хата з краю» можа нашкодзіць і таму, хто яе прытрымліваецца, і справе, якой служыць адданы і сумленны чалавек. чарнавус выдатна ведаў і разумеў сутнасць гарлахвацкага, якую вычарпальна, хоць і з уласцівай яму тактоўнасцю, вызначыў туляга: «свет пройдзеце, другога такога не знойдзеце». ведаў і разумеў, але стараўся адмежавацца ад усяго, спадзеючыся, што ні яго самога, ні яго справы гэта не кране. вельмі шкодная і небяспечная пазіцыя, гэтаму і ў жыцці, і ў гісторыі «мы тьму прпмеров слышпм». сваё дзікае паляванне зло якраз і пачынае найчасцей на тых, хто намерваўся ў зацішку пераседзець навалу. вынішчаючы сумленныя, здаровыя, але пасіўныя сілы дабра, зло тым самым расчышчае сабе дарогу і рыхтуе атаку на актыўныя, каб лягчэй было расправіцца з імі. незвычайнай таленавітасцю і вастрынёй сацыяльных праблем, у ёй узнятых, вызначаецца камедыя м. матукоўскага «мудрамер». драматург б'е ў набат, што самае страшнае зло - зло, надзеленае ўладай. выявы зла бываюць розныя, але асабліва небяспечныя для грамадства «аслы на ваяводстве» - дурні, што дапялі пэўных вяршынь улады. пісьменнік сцвярджае, што для нашага ж выратавання неабходна стварыць сацыяльныя бар'еры для дурняў, якія прагнуць улады і могуць яе дасягнуць. патрэбны «мудрамеры», якія беспамылкова вызначалі б інтэлектуальны ўзровень кожнага, хто прагне «вялікага хамута». вынаходства таленавітага мурашкі - мудрамер. здавалася б, усе могуць цяпер уздыхнуць з палёгкай: нарэшце! аднак і ў творы гэта толькі завязка. дзеянне ў п'есе не раз дасягае момантаў высокага напружання, аднак заканчваецца трагічна, што, здавалася б, супярэчыць усім законам жанру. у фінале п'есы вынаходнік мурашка даведзены да адчаю ў таго зла, якое натварыў ён сваім вынаходствам. яго мудрамер скарысталі бюракраты і дурні ва ўладзе, каб яшчэ больш умацавацца з яго дапамогай. бюракраты павялічылі і без таго непамерна раздутыя штаты і адкрываюць ужо «інстытут мудраметрыі», заручыўшыся тым, што мудрамер у іх ужо ёсць. i зараз дурні будуць вымяраць мудрасць іншых! у адчаі мурашка топіць сваё вынаходства, але з вады ўжо нясуцца гукі гімна «слаўся! », што азначае геніяльнасць яго аўтара.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Втреугольнике авс аd-биссектриса, угол с равен 104 гр, угол саd равен 6 гр. нйдите угол в. ответ дайте в градусах.