я выспу між бору,што нам казала ўсім: жыві! яна ў вайну была між мораслёз паднявольных і крыві.
на выспе гаманілі сосны,яе вартуючы спакой,там кожны жыў душой высозны,каго ні возьмеш, дык герой.
у сэрцах многіх выспа тая,бо зберагла ад мін і куль.цяпер, калі сыноў гукае,ляціць ёй водгук адусюль —
ад скрыжаванняў гулкіх вуліц,з далін, дзе нівы і сады; здаецца, што й навек паснулі, —ёй адгукаюцца заўжды.
калі ў агні жыла краіна,за здзек агнём б’ючы ў адказ,была тут кожная ялінахацінаю ў той горкі час.
адсюль ішлі на бой няспыннапа ўсіх дарогах і шляхах,сама ж яна, нібы цвярдыня,наводзіла на катаў страх.
калі ж у громе залпаў, спеваўскідалі ланцугі палі,адсюль, здавалася, і дрэвынасустрач воінам ішлі.
нямала выспаў згадавалау тыя грозныя гады,а што ў наш час яна спазнала,ніхто й згадаць не мог тады.
угору глянеш — дзіўна, люба,з-пад неба касманаўта чуць,а поблізу кладуцца трубы,шляхамі дружбы што завуць.
i самалёты, быццам гусі,лятуць над сеткай правадоў.шмат выспаў ёсць у беларусі,на іх жа — безліч аганькоў.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос: