Борисовна
?>

Сочинения на беларуском погода за окном

Белорусская мова

Ответы

arteevdimon
Надвор'е не бывае кепскім. яно такое, як ёсць - сонечнае ці даждлівае, радаснае ці не. надвор'е - гэта не толькі стан паветра за вакном, але гэта можа быць і стан душы. калі на душы цёпла і радасна, то і нават самае пахмурнае надвор'е становіцца адразу яркім, вяселым і светлым.
olimov9
Параўнальная характарыстыка літаратурных герояў (у. караткевіч "паром на бурнай рацэ")  літаратура з’яўляецца адным са сродкаў пазнання жыцця і, перш за ўсё, чалавека. каб глыбока раскрыць характары, пісьменнікі часта ідуць па шляху супастаўлення герояў. такі прыём выкарыстаны янкам купалам у паэме «курган» пры абмалёўцы вобразаў гусляра і князя. у параўнальным плане пададзены вобразы сцёпкі і аленкі ў аповесці «на прасторах жыцця» якуба коласа. гэтым прыёмам карыстаўся і у. караткевіч пры стварэнні вобразаў пора-леановіча і горава ў апавяданні «паром на бурнай рацэ» .  абодвагероі — выпрабаваныя ў баях ваенныя ў чыне каззітанаў, якія накіраваны з ротай салдат ахоўваць адзіны паром, каб не аддаць яго ў рукі паўстанцам. у пачатку твора аўтар зазначае, што аднаму з іх, пора-леановічу, «не вельмі верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу магілёва» , таму «ў дапамогу яму» паставілі юрыя горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі, які быў паранены ў сутычцы з паўстанцаў пад ракавам і адасланы «ў тыл» на лячэнне. сімпатыі чытача, здаецца, павінны быць на баку пора-леановіча: чалавека, якому не давярае сам генерал урадавых войск. бо ці можна прыхільна ставіццаі да чалавека, роля якога — шпіёніць? але гэта толькі першае ўражанне. у. караткевіч не навязвае нам сваіх думак, а дае магчымасць разабрацца, хто ёсць хто?   вось мы бачым горава, які ў думках апынуўся ў маскве, успамінае сваю старэнькую маці, каханую дзяўчыну надзейку, марыць аб мірным жыцці. і раптам — стрэл! гэта страляў-забаўляўся з дуэльных пісталетаў пора-леановіч. горава ўразіў (каторы ўжо раз! ) яго сухі прыгожы твар, белыя валасы, бакенбарды і, галоўнае, страшнаватыя блакітныя вочы, у якіх бачная была пагарда да ўсяго. і яшчэ рэзкі шрам паўз брыво і левую скронь — адмеціна двубою. многае можа сказаць пра героя яго партрэт. пора-леановіча выдавалі вочы аўтар далей скажа: «яго нахабныя і страшныя вочы гарэлі вясёлым шаленствам» . і тут жа гораў дасць дакладную характарыстыку пора-леановічу: «чалавек, які сядзіць яго, — страшны, вельмі небяспечны чалавек, драпежнік, у якога, пэўна, зусім няма ў душы месца для так званых пакут сумлення» . і вельмі хутка мы ўпэўнімся ў гэтым.  наступная ноч выдалася «вераб’інай» . дождж паліў так, што, здавалася, паветра было менш, чым вады. вада прыбывала вельмі хутка, рака пайшла старыком. на перасцярогу бывалага салдата івана, які прапанаваў паставіць каравул на рацэ, каб не здарылася бяды з прахожымі, пора-леановіч рэагуе іранічна: «табе што да таго? няхай не суюцца ў » і калі гораў хоча неяк абразуміць пора-леановіча, гаворачы, што да свайго народа трэба адносіцца з павагай, што людзі не вінаватыя, калі дрэнна робяць улады, той адказвае, што народ — гэта быдла, якое па галаве трэба біць. і ваша, і наша, і польскае, і ўсякае. іншага яны не варты. людзей не шкадуй. ні жанчын, ні дзяцей. ідзі па трупах, і добра табе будзе.  і мы пачынаем разумець, які жудасны чалавек гэты пора-леановіч. для яго галоўнае — стаць на той бок, які выйграе. а прысяга, закон гонару — гэта не для яго. яшчэ болып поўна раскрываюцца героі апавядання пры сустрэчы з жанчынай, жонкай грынкевіча, кіраўніка паўстанцаў, якая везла памілаванне свайму мужу. адзін (пора-леановіч) ведаў, што пакаранне грынкевіча будзе выканана гэтай ноччу, і наўмысна затрымліваў жанчыну. другі (гораў), нічога не , рызыкаваў сваім жыццём, каб пераправіць жанчыну на другі бераг раз’юшанай ракі.  менавіта гэтая вераб’іная ноч паказала, якія розныя тыпы людзей увасабляюць пора-леановіч і гораў. мы ўбачылі, што адзін з іх люта ненавідзеў людзей, а другі ганарыўся сваім .  такія людзі, як капітан пора-леановіч, не павінны жыць на зямлі, — падкрэслівае аўтар, — і адмоўны герой гіне на дуэлі.
dddddd68

Мастацкі стыль абслугоўвае духоўную сферу жыцця грамадства. Гэтастыль мастацкіх твораў розных жанраў: апавяданняў, аповесцей, раманаў, вершаў, паэм, п'есі інш.

У сістэме функцыянальных стыляў мастацкі займае асобае месца. Яго, у адрозненне ад іншых стыляў, немагчыма суаднесці з пэўнай разнавіднасцю літаратурнай мовы. У межах мастацкага стылю могуць узаемадзейнічаць у большай ці меншай ступені элементы ці нават цэлыя фрагменты розных функцыянальных стыляў. Аднак гэта не «змешванне» стыляў, таму што ўжыванне моўных сродкаў у мастацкім тэксце абумоўлена задумай аўтара і зместам твора, г. зн. стылістычна абгрунтавана.

Асноўнай формай рэалізацыі мастацкага стылю з"яўляецца пісьмовае маўленне. Але праяўляецца ён і ў вуснай форме. Драматургія, напрыклад, цалкам разлічана на вуснае выказванне.

Галоўная асаблівасць стылю мастацкай літаратуры — адзінства, узаемадзеянне камунікатыўнай і эстэтычнай функцый. У мове мастацкага твора слова не толькі перадае пэўны змест, але і, з'яўляючыся сродкам фарміравання мастацкіх вобразаў, уздзейнічае на думкі і пачуцці чытача, робіць яго як бы саўдзельнікам тых падзей, пра якія расказвае аўтар.

Мова мастацкай літаратуры мае дзве разнавіднасці — празаічнае маўленне і паэтычнае маўленне.

Проза — гэта свабоднае, натуральна арганізаванае маўленне чалавека. Яно характэрна ў асноўным для эпічных і драматычных твораў: рамана, аповесці, апавядання, драмы, камедыі і інш. Галоўная асаблівасць паэтычнага маўлення — яго асобая рытмічная арганізацыя. Сярод гукавых паўтораў найбольш выдзяляецца рыфма. Рыфма ўплывае на музычнае гучанне верша.

Мове мастацкай літаратуры ўласцівы эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць. Гэтыя якасці дасягаюцца шырокім выкарыстаннем вобразна-выяўленчых сродкаў, сінонімаў, розных стылёвых пластоў лексікі.

Мове мастацкай літаратуры ўласціва стылістычная незамкнутасць, здольнасць убіраць у сябе розныя лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя сродкі ў адпаведнасці са спецыфікай твора. У мастацкім творы можна знайсці дыялектныя, тэрміналагічныя адзінкі, устарэлыя словы, неалагізмы, жарганізмы і нават вульгарызмы.

Пісьменнікі выкарыстоўваюць дыялектызмы як сродак характарыстыкі персанажаў, сродак стварэння мясцовага каларыту.

Спецыяльная лексіка звычайна ўводзіцца для характарыстыкі герояў, пэўнага прафесійнага асяроддзя.

У стылі мастацкай літаратуры, як ні ў якім іншым, асабліва выразна выяўляецца індывідуальнасць аўтара.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Сочинения на беларуском погода за окном
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

VladimirovichKazakova1202
pavelriga5
vit010916
Komarovsergeysk
info7
ella440
Yuliya_Viktoriya316
alexderru
lulu777
Moroshkina-Aristova2011
Иванина
shuxratmaxmedov
Баранов276
utkinslava
Городничий_Коновалова384