ivanovmk1977
?>

Написаць 5 прыказак з дзеепрыслоуным зваротам

Белорусская мова

Ответы

Adassa00441
Вось некалькі розных прыказак, можа якія-небудзь і падыйдуць.дрэмлючы, нічога само не атрымаецца.  няма смачнейшае вадзіцы, як з роднае крыніцы.паважаючы чалавека, паважаеш і сабе.многа размаўляўшы, мала зробіш. папрацаваўшы сапраўды, адпачывай па праву. махлюючы, свет пройдзеш, але назад ці вернешся? напрацаваўшыся да поту, пад'ясі ў ахвоту. не хваліся сеўшы, а хваліся з'еўшы. пасаліўшы, можна і з'есці. воўк не выбіраючы авечак бярэ.
Panda062000

фалькларыст і вучоны андрэй беларэцкі ў пошуках цікавых гісторыяў трапляе аднойчы цёмнай снежнай ноччу ў сядзібу яноўскіх, што раскінулася пасярод глыбокага чорнага лесу. там ён сустракаецца з надзеяй яноўскай – маладой дзяўчынай, апошняй прадстаўніцай свайго роду. праз адзіноту і замкненасць свайго жыцця маладая дзяўчына падаецца беларэцкаму непрывабнай, блёклай. на твары яе – безвыходнасць і страх будучыні. старыя праклёны вяртаюцца, і надзея, якой няма яшчэ васемнаццаці гадоў, баіцца за сваё жыццё.

маладая пані разважае не па-дзіцячы. адна ў збяднелым агромністым маёнтку, яна навучылася жыць па-даросламу, шмат чытаць і думаць. беларэцкі хутка разумее ў размовах з гаспадыняй сядзібы, што яна не мае нічога агульнага са сваім продкам, які з-за грошай здрадзіў сваёй зямлі і сваім людзям. надзея – увасабленне найлепшага, што насіла ў сабе беларуская шляхта – сумленнасці, высакароднасці, годнасці. і ёй вельмі цяжка жыць цяпер у асяроддзі, дзе гэтыя якасці больш не шануюцца, а шануецца толькі багацце і нажыва.

надзея яноўская хварэе на лунатызм, што робіць яе вобраз яшчэ больш недарэчным, непрыстасаваным да рэальнасці. яна быццам прывід, ходзіць па пакоях з высокімі столямі і састарэлай мэбляй. андрэй беларэцкі закахаецца ў гэтую апошнюю прадстаўніцу знатнага роду, вывезе яе са страшнага маёнтку ў лесе і ажэніцца з ёю. 

bei07

у драме янкі купалы “раскіданае гняздо” паказваецца абуджэнне нацыянальнай свядомасці беларускага сялянства. разрабаваныя панамі, яны намагаюцца абараніць сваю маёмасць і захаваць волю і чалавечую годнасць. вялікі сход у драме паказваецца як магчымасць для простых людзей аб’яднацца і выступіць несправядлівасці. для сымона зябліка, аднаго з цэнтральных вобразаў у драме, вялікі сход – гэта новы шанец у барацьбе. ён стаміўся хадзіць па судах, ён прагне дзеяння. на магіле бацькі ён дае клятву абараніць разбуранае гняздо. і ён ідзе за незнаёмым, які заклікае на сход, дзе будзе вырашацца пытанне аб тым, як выгнаць з роднай зямлі страшнага смока-упыра і далей змагацца за сваё вызваленне.

цікавы ў драме вобраз незнаёмага, які агітуе сялянаў збірацца на вялікі сход. ён філасофскі і рамантычны. пісьменнік нават не надае імя герою, паказваючы, што гэты дух можа жыць у кожным з беларусаў. аптымізм і надзея на лепшую будучыню ўвасабляюцца ў гэтым вобразе. акрамя таго, незнаёмы паказвае нам, што ў самай цяжкай сітуацыі чалавек не павінен пакладаць рукі, а дзейнічаць.

разам з сымонам на вялікі сход збіраецца і зоська – рамантычная дзяўчына, якая таксама марыць пра шчасце. у яе зусім іншае ўяўленне пра жыццё, яна не прагне крыві і помсты, як сымон. зоська верыць у людзей, верыць у бога. але ж і для яе вялікі сход выпадае адзіным выбарам, куды накіравацца з раскіданага гнязда.

такім чынам, вялікі сход у драме паказваецца сімвалічным месцам, куды кіруюцца беларусы, пазбаўленыя іншай надзеі на вызваленне. з раскіданых гнёздаў, розныя ў сваіх марах і светапоглядах, яны не бачаць іншага шляху, як ісці на заклік. і гэты заклік, магчыма, стане новай надзеяй у іхнім змаганні за шчасце і справядлівасць.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Написаць 5 прыказак з дзеепрыслоуным зваротам
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Bmashutav16
Irina_Nikolai
Геннадьевна Вета560
Marina658
Kulikovvl9
brakebox
tyrenumberone
Mikhail579
fil-vasilij90
agafonovalyudmila346
m-illarionov
betepah
vik-2202
safin8813
Кузнецов