дзеяслоў як часціна мовы. спрагальныя і неспрагальныя формы. дзеяслоў — часціна мовы, якая абазначае дзеянне або стан прадмета як працэс. напрыклад, дзеясловы будаваць, ткаць, ісці, узараць, малаціць абазначаюць дзеянне; дзеясловы маўчаць, спаць, радавацца абазначаюць стан прадмета.
значэнне дзеяння ці стану могуць мець і іншыя часціны мовы, але толькі дзеяслоў паказвае іх як працэс; параўн., напрыклад, назоўнікі касьба, малацьба і дзеясловы касіць, малаціць; прыметнікі радасны, сон-ны і дзеясловы радавацца, спаць.
дзеясловы маюць граматычныя катэгорыі трывання, стану, ладу, часу, асобы, ліку. формы прошлага часу маюць яшчэ і катэгорыю роду. дзеясловы могуць быць пераходнымі і непераходнымі, зваротнымі і незва-ротнымі. усе формы дзеяслова падзяляюцца на спрагальныя і неспрагальныя. да спрагальных адносяцца формы, якія спрагаюцца, г. зн. змяняюцца па асобах, ліках (расказваю, расказваеш, расказвае, расказваем, расказваеце, расказваюць); часах (расказваю, расказваў, буду расказваць); ладах (расказваю, раскажы, расказаў бы); у форме прошлага часу змяняюцца і па родах (расказваў, расказвала). да неспрагальных адносяцца формы, якія не спрагаюцца. гэта інфінітыў (неазначальная форма дзеяслова): прачытаць, занесці, пасеяць; дзеепрыметнік: прачытаны, занесены, пасеяны; дзеепрыслоўе: прачытаўшы, занёсшы, пасеяўшы. спрагальныя формы дзеяслова ў сказе з'яўляюцца выказнікамі: прайшла вайна, як віхор-навальніца пад грукат перуноў, а край жыве, гаючая крыніца струменіцца ізноў. неспрагальныя формы маюць розныя сінтаксічныя функцыі. дзеепрыметнік можа быць азначэннем і выказнікам, дзеепрыслоўе — акалічнасцю: плынь імкліва заварочвала пад чорны цяністы бераг дубовага гаю,падмывала, , аголеныя карані. (кір.) неба ўсеяна яркімі зоркамі. інфінітыў можа быць любым членам сказа. інфінітыў мае суфіксы -ць, -ці, -чы: гаварыць, несці, бегчы. у зваротных дзеясловах пасля суфікса інфінітыва ёсць суфікс -ся (-ца): несціся, сустрэцца.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Адзначце пары словазлучэнняу, у якiх ужыты амонiмы лясiстыя мясцiны-лясныя звяры, праязны дакумент-гiстарычны дакумент, прадуктовы склад-нацiскны склад, купiць акцыi- акцыi пратэсту