Пра густы не спрачаюцца. у кожнага чалавека свае інтарэсы і свая любімая пара года. большасць людзей любяць лета. ім падабаецца спякота, яны любяць хадзіць на пляж, купацца і загараць. асабліва лета любяць школьнікі, таму што ім не трэба хадзіць у школу. некаторыя людзі любяць зіму. ім падабаецца, што ўсе навокал беласнежнае і чыстае. яны любяць катацца на лыжах і на каньках, гуляць у снежкі. мала хто любіць восень, але ёсць і такія людзі. ім падабаецца рознакаляровае лісце. яны любяць хадзіць у лес па грыбы. я ж больш за ўсё люблю вясну, асабліва май. увесну ўжо няма лютых зімовых маразоў, але яшчэ няма і невыноснай летняй спякоты. позняй вясной наогул найбольш камфортная для мяне тэмпература. мне падабаецца глядзець, як усё вакол прачынаецца і ажывае. распускаецца лісце на дрэвах, зелянее трава, нясмела расцвітаюць першыя кветкі. выходзяць з зімовай спячкі насякомыя, вяртаюцца дадому пералётныя птушкі. ёсць у гэтым штогадовым вясновым адраджэнні нешта таямнічае і непаўторнае. а ведаеце, што я больш за ўсё люблю ў вясне? вы здзівіцеся, але гэта навальніцы. многія людзі баяцца навальніц, і іх страх зразумелы. ну а я прыходжу ў захапленне, калі чую магутны грукат грому, бачу сполахі маланак. калі ўлетку адгрыміць апошняя навальніца, я пачынаю з нецярпеннем чакаць вясны, каб зноў атрымаць асалоду ад непаўторнага водару паветра пасля навальніцы. вось чаму вясна - мая любімая пара года. спадзяюся, мне ўдалося хоць трохі зацікавіць і вас гэтым цудоўным сезонам.
Vadim443
12.12.2021
Мастацкае апісанне: на поле, крадучыся, выпаўз хамяк. ён агледзеўся наўкол. над ім ціхі ветрык гойдаў жыта. удалечыні праляцела нейкая невялікая птушка. ніякай небяспекі хамяк не заўважыў, таму пачаў набіваць шчокі зярняткамі. шчокі ў яго былі вялікія. збожжа туды змяшчалася вельмі шмат. так што ў ежы ў хамяка недахопу не было. ад гэтага яго поўстка была бліскучай і шаўкавістай. ды і наогул ён выглядаў даволі ўкормленым звярком. навуковы: хамяк - невялікі грызун сямейства хамяковых. водзяцца хамякі паўсюдна. даволі распаўсюджаныя. траваедныя. сілкуюцца збожжам і некаторымі іншымі раслінамі. у сельскай гаспадарцы з'яўляюцца шкоднікамі, таму што псуюць пасевы і ўраджай збожжа. гутарковы: - мама, купі мне хамяка. - не, дачушка, не куплю. - купі! - не ный, калі ласка. ты і за сабой сачыць не можаш. куды табе яшчэ хамяка? - я навучуся. - вось калі навучышся, тады і пагаворым. - а калі я выпраўлю тройку па фізры? купіш? - выправіш, кажаш? ручкай у журнале, нябось, сама на пяцёрку падправіш? - выпраўлю, абяцаю. - ну добра, паглядзім.
Daletskaya Sergei1121
12.12.2021
Улетку я часта хадзіў на на возера, што знаходзілася паблізу нашай вёскі. каля возера расла вольха. закінуўшы вуду, я любіў ляжаць пад ёю і, не зводзячы вачэй з якога-небудзь воблака, глядзець на неба. асабліва прыемна такое баўленне часу, калі воддаль раз-пораз вуха ловіць водгалас надыходзячай навальніцы. я жыву на краю вёскі недалёка ад возера, таму магу ляжаць да таго часу, пакуль ўжо не зазіхацяць водсветы маланак над галавою. так было і ў гэты аўторак. з адным толькі адрозненнем. навальніца на гэты раз пачалася ў адно імгненне. таму я паспеў толькі перабегчы цераз зааранае iржышча і дабегчы да бліжэйшай амшары, дзе і намерыўся перачакаць непагадзь. на зямлю апусцілася такая імгла, што хоць вока выкалі. мне было вельмі страшна, але я, заціскаючы вушы рукамі, дачакаўся заканчэння гэтага жаху, і атрымаў магчымасць імчацца дадому, дзе ў цяпле і цішыні жаваў ігрушы і распавядаў пра сваю прыгоду маме. мама сказала, што будзе мне навука, як перад навальніцай на возера хадзіць. думаю, яна мае рацыю.