leonidbaryshev19623
?>

Придумайте сказы з даданай акаличнаснай часткай часа прычыны и мэты

Белорусская мова

Ответы

lsyrbu

я пойшоу да яго, каб забраць свой падручнiк. (мэта)мы паедзем да бабулi, калi тата будзе у вотпуску. (часу)

aleksey7800
Міжнародны саюз электрасувязі. міжнародны саюз электрасувязі (мсэ) створаны ў 1865 годзе і з'яўляецца найстарэйшай міжнароднай арганізацыяй сістэмы аан. у мсэ ўваходзіць 192 дзяржавы і больш за 700 членаў сектараў і асацыіраваных членаў. на сучасным этапе мсэ з'яўляецца вядучай установай аан у галіне інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. мсэ выконвае ролю сусветнага каардынацыйнага цэнтра для органаў дзяржаўнага кіравання і прыватнага сектара. прадстаўнікі беларусі прымаюць актыўны ўдзел у пасяджэннях экспертных і кіруючых органаў мсэ, працы сусветных канферэнцый і іншых значных мерапрыемствах. ўніцтва з мсэ дазваляе выкарыстоўваць вынікі дзейнасці гэтай арганізацыі і распрацовак іншых краін для развіцця галіны электрасувязі рэспублікі, удзельнічаць у планаванні і выпрацоўцы адзінай палітыкі развіцця сродкаў сувязі, прыняцці рашэнняў па допуску на рынак новых тэлекамунікацыйных і інфармацыйных тэхналогій. у лістападзе 2009 г. у развіццё ініцыятывы мсэ "злучым свет" у мінску прайшла сустрэча на вышэйшым узроўні "злучым краіны снд". саміт мсэ сабраў больш за 400 прадстаўнікоў навуковых, тэхнічных і дзелавых колаў. у сегменце высокага ўзроўню саміта прынялі ўдзел 5 кіраўнікоў дзяржаў постсавецкай прасторы. саміт "злучым краіны снд" дазволіў істотна пашырыць дыялог нашай краіны з замежнымі дзяржаўнымі і прыватнымі структурамі, якія спецыялізуюцца ў сферы стварэння высокіх тэхналогій. адным з прыярытэтных напрамкаў ўніцтва ў цяперашні час з'яўляецца рэалізацыя рэгіянальнай ініцыятывы "аказанне садзейнічання ў пераходзе ад аналагавага да лічбавага вяшчання", адобранай на сусветнай канферэнцыі па развіцці электрасувязі мсэ ў 2010 годзе. у рамках гэтай ініцыятывы сумесна з мсэ распрацаваны праект, які прадугледжвае стварэнне кансультатыўна-метадычнага цэнтра ў г.мінску для аказання дапамогі дзяржавам постсавецкай прасторы пры пераходзе ад аналагавага да лічбавага вяшчання, развіцця інтэрактыўных мультымедыйных скарыстанняў наземнага лічбавага радыёвяшчання, павышэння тэхналагічнай кваліфікацыі спецыялістаў у галіне лічбавага тэлевізійнага і радыёвяшчання.
Голубева1440
"аповесць «знак бяды» — твор, у якім па мастацку глыбока паказаны такія гістарычныя падзеі, як рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна з фашызмам, духоўны стан народа на перакрыжаванні эпох. вельмі выразна ва ўступе да твора аўтар стварае вобраз часу. разбуранае гняздо, дзе засталіся рэшткі былога жыцця, а цяпер усё скорана тленам і небыццём, з'яўляецца знакам бяды. атмасфера, якая акружае жыццё герояў аповесці, петрака і сцепаніду багацькаў, напружаная, трывожная. прывід бяды адчуваецца ў пагрозлівым гуле нямецкага грузавіка, у прарэзлівым крыку пастушка.пятрок і сцепаніда багацькі — звычайныя сяляне. іх жыццё — гэта цяжкая праца на неўрадлівай камяніцы. яны не чакаюць ад лёсу палёгкі, па-хрысціянску прымаюць героі ўсё наканаванае лёсам.пятрок і сцепаніда паўтараюць шлях, пройдзены коласаўскім міхалам, мележаўскім васілём дзятлам. герояў аб'ядноўваюць адны і тыя ж падзеі, ілюзіі, страшнае расчараванне. шмат няўдач: даводзіцца пераадолець петраку і сцепанідзе: ад'езд дзяцей, федзькі і фені, страта коніка, адзінай апоры ў гаспадарцы, шэраг неўраджайных гадоў. бяда за бядой звальваюцца на петрака, цярплівага працаўніка, няўдачлівага гаротніка, а таксама на сцепаніду, якая яшчэ спрабуе, у адрозненне ад мужа, навале. калі ў спіс раскулачаных трапляюць імёны беднякоў, якія чымсьці не дагадзілі ўладзе, першай не вытрымлівае і пратэстуе сцепаніда: «а справядлівасці не трэба? калі ўжо да беднякоў дайшло! дык хіба справядліва? вы, разумныя людзі, хібы вы не бачыце! але ж спытайцеся ў мужыкоў у якога цёмнага дзеда спытайцеся, ён скажа вам: так жыць нельга! нельга, каб свае — сваіх! » сцепанідзе робіцца не па сабе, калі яна чуе свае думкі з вуснаў іншых людзей, хоць і выказаныя па-іншаму.шмат у паводзінах людзей залежыць ад грамадскіх абставін. калі б не было гвалтоўнай калектывізацыі ў вёсцы, то не было б, напэўна, даносчыка каладзёнка, не ўзненавідзеў бы ўвесь свет сын кулака гуж, не застрэліўся б васіль ганчарык. ён свята верыў у савецкую ўладу. а яна вымусіла яго адпраўляць у сібір сям'ю каханай дзяўчыны анюты. ад перажытага шоку анямеў яго малодшы брат янка.вайна з немцамі зруйнавала сямейнае гняздо багацькаў. сцепаніда, звыклая «меркаваць аб вялікім па малым, аб свеце — па сваёй вёсцы», не памылялася, калі здзейсніла свой апошні адчайны ўчынак: спаліла сябе, але не здалася на літасць пераможцаў. пятрок, няўдачнік, «недалэга», які шмат у чым саступае гвалту, але ў самым галоўным, калі справа датычыцца яго сумлення і годнасці, становіцца настойлівым, упартым і мужным. узброены векавечнай мудрасцю продкаў («подласць — справа нягоднікаў», «у каго праўда, таму не патрэбна зброя»), пятрок ваюе, як умее. ён вяртаецца з бульбянішча, куцы яго пагналі немцы, і радуецца: «чорта ты яе (бульбу) возьмеш для германскай арміі няхай згіне яна там! » ён не здраджвае сваім прынцыпам нават у той сітуацыі, калі паліцыянты сквапна забраць у яго самагон. «ён не дасць ім на сабе ездзіць, як ім захочацца, яшчэ ён пастаіць за сябе. во хоць бы з гарэлкай: чорта ён даў ім гэтую найлепшую бутэлечку, нават выстаяў пад расстрэлам, наглядзеўшыся смерці ў вочы, а вот жа не аддаў, упёрся, і паехалі з чым і прыехалі. скулля ім! » у словах і думках быкаўскіх герояў жыве эпоха. творы пісьменніка — гэта не толькі дакладныя малюнкі трагічнай гістарычнай рэчаіснасці, эпохі калектывізацыі, фашызму, але і мастацкая філасофія, асэнсаванне яе супярэчнасцей. пісьменнік імкнецца да поўнай аб'ектыўнай праўды пра час і людзей, як сказаў п.панчанка, героі пісьменніка «лазняк, жаўтых, іван цярэшка, каця, валошын, чумак, алесь мароз, іваноўскі, сцёпка таўкач, міця, маслакоў, ляўчук, грыбаед, зося нарэйка, хведар роў i, вядома, сотнікаў. i, вядома, сцепаніда. якія непаўторныя людзі, і ў кожнага высокая чалавечая годнасць! гэта наш народ, гэта глыбокія народныя характары». быкаўская філасофія рэчаіснасці вельмі неабходная для сучаснікаў і будучых пакаленняў. пісьменнік сцвярджае ў сваіх творах ідэю самакаштоўнасці чалавечага жыцця — спрадвечны гуманістычны прынцып.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Придумайте сказы з даданай акаличнаснай часткай часа прычыны и мэты
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

asl09777
rigina82
Бражинскене_Алексей
Simbireva
reznikvi
Plotnikovangav
Pashinov
Yelena Dilyara
shchepinasm
yakovlevasvetlanalvovna209
gallows-warlike-0z
Лилия-Карпухина337
dovgash2
yurovolga
Мирзоев Денис