1. Медыцыну вырашылі пакуль не чапаць — медыцына можа набыць важныя функцыі ў адказным дзяржаўным праекце.
2. Вынікі апынуліся нечаканыя — замест эканоміі выдаткі на пенсіі значна павялічыліся і перасягнулі адпаведны перыяд мінулага году.
3. Урад на некалькі дзён упаў у прастрацыю — шырока разрэклямаваныя і не меней шырока падтрыманыя народам меры аказаліся на справе мыльнай бурбалкай.
4. Але тое не было масавай з'явай — бальшыня пенсіянераў сціпла брала абавязанні, атрымлівала ўзнагароды і шпацыравала па вуліцах — па адным ці гаваркімі кампаніямі.
5. Попыт на іх, аднак, усё павялічваўся, усё новыя групы пенсіянераў бралі і бралі на сябе новыя абавязанні.
borisova-Sergeevna
11.02.2021
Я ўяўляю Насцю праз дзесяць гадоў маладой настаўніцай, з доўгай касой. На твары яе шырокая і добрая ўсмешка, а вочы часта іскрацца свавольствам. Яна прыгожая маладая дзяўчына, у яе шмат прыхільнікаў, але яна яшчэ не сустрэла сваю сапраўдную любоў. Яны жыве ў маленькай кватэры ў Гародне, дома ў яе заўсёды чыста і пахне свежай бялізнай і шакаладнымі цукеркамі. Яна шмат працуе, і дзеці яе вельмі любяць. Нягледзячы на тое, што яна вельмі добрая, чулая і вясёлая, у яе ёсць усяго адна блізкая сяброўка. Але гэта таму, што ў Гародню яна прыехала нядаўна. Упэўнены(упэўнена), што праз нейкі час у яе будзе шмат сяброў, шчаслівы муж и дзеці. Ўявіць жыццё Сержа праз дзесяць гадоў складаней. Мне ён ўяўляецца прывабным юнаком, але выгляд мае адзінокі, і праўда, сяброў у яго няма. Ён працуе ў Мінску з бацькам, на працы яго цэняць. Ён - добры малады спецыяліст, і, напэўна, шмат чаго ў жыцці даб'ецца. Аднак добра яго ніхто не ведае, характар у яго стрыманы і ўтойлівы. Бацькі яго ўпотай перажываюць, што ён не ажэніцца.