Як твае справы? Спадзяюся, што вы з дзедам не хварэеце, бо зіма вельмі халодная сёлета. У нас у горадзе і тое снега па калена! А вашую вёсачку, напэўна, па дахі замяло.
У нас усё добра. Бацькі працуюць, а я вучуся. Хутка скончыцца чвэрць, я добра падцягнула свае адзнакі. Асабліва беларускую мову, як і абяцала. Успамінаю, як ты мне казкі расказвала па-беларуску.
Я вельмі сумую па вас з дзедам. Хочацца, каб хутчэй ужо пацяплела, прыйшла вясна, а потым і лета. Тады я змагу прыехаць да вас на канікулы. Як пажывае ваш сабачка? Ён такі смешны! Хочацца ізноў пабегаць з ім!
Беражы сябе, бабуля! І дзеду перадай, каб добра апранаўся. Люблю вас, мае родныя. Хутка ўбачымся!
liza04521160
03.05.2023
Усім людзям патрэбны сябры. Чалавек не можа быць адзін. Сапраўдны сябар заўсёды дапаможа, ратуе з бяды ці проста пасаветуе выхад са складанай сітуацыі.
Я лічу, што сапраўдным сябрам можна назваць не кожнага чалавека. Павінна прайсці шмат гадоў, каб зразумець: гэта ён. У сяброў павінны быць агульныя інтэрэсы, каб сяброўства хутка не знікла. Гэтыя два чалавекі – сябры, а гэта значыць, што яны адказны друг за друга. Сябар – гэта той, каму можна патэлефанаваць у любую гадзіну і ён не адкажа паразмаўляць з табой, выслухае цябе, супакоіць. Сёння шмат моладзі называюць сваіх знаёмых лепшмі сябрамі, але я ўпэўнен(а), што калі ў іх нешта здарыцца, то іх "лепшыя сябры" зачыняць перад імі дзверы. Канешне, часта людзі памыляюцца ў сваім выбары, але хто не памыляецца?
Такім чынам, трэба не только шукаць добрага сябра, але і самім быць такім. Калі чалавек паводзіць сябе дрэнна, не дапамагае вырашыць праблемы сябра, то рана ці позна гэтае сяброўства скончыцца. Я жадаю, каб ва усіх былі добрыя сябры і каб вы самі былі добрымі, сапраўднымі сябрямі!
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Вопрос к беларусам. васілёк стау сімвалам мастацтва? чаму?
ен сини