rodsher7740
?>

Вот такой вопрос надо кароче нужен полный текс, вот загаловак " чысцюля" начала воt: хлопчык уладкавауся на беразе сажалки ! дальше незнаю 55-

Белорусская мова

Ответы

chechina6646
Чысцюля Хлопчык уладкаваўся на беразе, закінуў вуду. Сядзіць, чакае. Раптам ён убачыў, як на бераг выпаўз з вады невялікі звярок. Хлопец здагадаўся, што гэта андатра.
Адатра не звяртала на чалавека ніякай увагі і занялася сваім туалетам. Яна сядзела на задніх лапках, а пярэднімі прыгладжвала мокрыя валасы на галаве, на шчоках, на патыліцы, на шыі. Пярэднія лапкі яе нагадвалі маленькія чалавечыя рукі. Толькі пальцаў на іх было не пяць, а чатыры. Вось яна чухае і скрабе правай пярэдняй лапкай левае плячо, а потым абедзвюма лапкамі чысціць поўсць на жываце.
Хлопчыку надакучыла сядзець нерухома. Ён толькі заварушыўся, як андатра слізганула ў ваду.
Все с большой букры чырвоныя радки.
Кристина Валентиновна
Сям'я для кожнага - гэта тыя самыя любімыя і родныя людзі, якія былі зь ім з самага дзяцінства. І галоўная роля ў стварэнні сямейнага ачага належыць, вядома, маці. Жанчына можа быць бліскучым спецыялістам у любой вобласці, аднак, самая галоўная яе роля ў грамадстве, то, з чым не зможа справіцца ні адзін мужчына - гэта стварэнне сям'і. Жанчына са старажытных часоў была захавальніцай хатняга ачага. На яе ўскладалася ўся праца па хаце. Акрамя таго, яна павінна была стварыць такую ​​хатнюю абстаноўку, каб астатнія члены сям'і адчувалі цяпло і ўтульнасць дома, адчувалі сябе сям'ёй - адзіным цэлым. Гэта вельмі цяжкая і адказная праца, але жанчына заўсёды спраўлялася з ёй. Зараз зусім іншыя часы. Жанчына занятая на працы, а для дома застаецца ўсё менш часу. Аднак яна і цяпер, як і шмат гадоў таму, беражэ дом, стварае, падтрымлівае і ўмацоўвае сям'ю. Мама - самы блізкі мне чалавек. Я лічу, што кіраўнік нашай сям'і - гэта, усё ж такі, мама.
Pgr100
У гэты трывожны жнівень 1863 года вайна была паўсюль. «Белыя» спрачаліся з «чырвонымі», беларусы абураліся шавінізмам «белага жонду». Успыхвалі, затухалі і зноў выбухалі ачагі абурэння палітыкай цара.
Пераспелае жыта плакала зярнятамі, а ў жыце стаялі шыбеніцы. I не ўстаў ніхто добры, любоўны, і не сказаў людзям, што нельга рэзаць адзін аднаго, што свет вялікі і на кожнага выстачыць ніў, што хлеб аднолькава смачны, на якой мове яго ні называй. Не мог сказаць. Галоўным быў не хлеб. Галоўнай была свабода».
Генерал Фікельмонт даў загад знішчыць усе чаўны і лодкі. Тры дні ў Прыдняпроўі палілі бярвенні, з якіх інсургенты (паўстанцы. — Т.Г.) маглі б звязаць плыты. Адзіны паром ля Магілёва ахоўвала рота выпрабаваных у баях салдат пад началам капітана Пора-Леановіча. «Капітану не надта верылі як нашчадку сепаратысцкай фаміліі і ўраджэнцу Магілёва. Таму «ў дапамогу яму» і «на адпачынак» паставілі, таксама капітана, Юрыя Горава, карэннага русака са старой маскоўскай фаміліі».
Палкоўнік Фралоў разбіў атрад інсургентаў, месцазнаходжанне якіх паказаў мясцовы селянін. Кіраўнік паўстанцаў Усяслаў Грынкевіч быў узяты ў палон і асуджаны на смерць.
На кардон (заставу. — Т.Г.) прыляцеў улан, штосьці перадаў Пора-Леановічу, і яго хутка пераправілі на другі бераг. Гораву, які быў у гэты час на пароме, аж шкада стала зморанага каня — ледзь крануўшыся берага, ён панёс улана да горада.
У двары, дзе жылі афіцэры, Пора-Леановіч практыкаваўся ў стральбе. Ён меў славу першага, не толькі ў палку, брэцёра (дуэлянта. — Т.Г.). Страляў капітан вельмі трапна.
За вячэрай, выпіўшы, Пора-Леановіч разгаварыўся. Адносіны капітана да людзей, да жыцця ўразілі Горава: у гэтага чалавека не было нічога святога, ён грэбліва ставіўся да ўласных продкаў, да свайго народа, да мінулай гісторыі і да сучаснасці.
Пачалася страшэнная навальніца, якую ў народзе называюць «вераб'іная ноч». У цемры двара, якую штохвілінна сляпілі бліскавіцы, з'явілася карэта. Маладая жанчына прасіла пераправіць яе на той бераг. Яна везла ў крэпасць памілаванне мужу, Усяславу Грынкевічу, падпісанае яго «сіяцельствам» графам Мураўёвым. Расстрэл кіраўніку атрада інсургентаў замяняўся пажыццёвай катаргай. Пора-Леановіч ветліва, але цвёрда патлумачыў жанчыне, што зможа пераправіць яе толькі раніцай — такі загад.
Гораву, якога ўразіла прыгажосць і мужнасць жонкі асуджанага, у нейкі момант здалося, што начальнік кардона здзекуецца над госцяй. Жанчына ў адчаі гатова плыць цераз раку сама, але капітан не дазваляе і гэтага. Разумеючы пакуты незнаёмкі, Гораў згодны пераправіць яе, Пора-Леановіч, як старшы па званні, забараняе. Калі ўслед жанчыне, пасля таго як яна нагадала Пора-Леановічу, што ён . таксама нарадзіўся на гэтай зямлі, капітан кінуў брыдкае слова, Гораў назваў паводзіны яго нізкімі. «Але на вуснах начальніка кардона зноў з'явілася прыязная і страшнаватая ўсмешка.
— Капітан, сказаў ён, — гэта, здаецца, вас прыставілі наглядаць за мною, а не мяне за вамі. Мне здаецца, яны зрабілі дрэнны выбар.
Гораў аслупянеў. Ён ніколі не ведаў, ніколі нават не мог падумаць, што на яго можа ўпасці такое падазрэнне». Малады чалавек выбег з пакоя на дождж і доўга стаяў за рогам хаты не могучы супакоіцца.
Амаль нечакана для сябе Гораў спытаў у Івана, салдата-земляка, як пераправіцца на той бераг. Салдат прызнаўся, што ёсць човен, прыхаваны дзеля лоўлі рыбы.
Човен «кідала ў правалы паміж хваль, вецер адкідваў цёмны шаль на жанчыне, як вялізныя імпэтныя крылы. Кожныя пяць хвілін даводзілася выліваць ваду; усе прамоклі да пояса... I ўсё ж наступіў момант, калі хвалі ўтаймаваліся, шкарлупінка плаўна загайдалася ў зацішку, за высокай касой процілеглага берага».
Вяртаючыся на заставу, Гораў заўважыў Пора-Леановіча, той стаяў на паромным прычале і саркастычна-пагардлівымі вачыма глядзеў на яго. Начальнік кардона расказаў, што Мураўёў падпісаў памілаванне і аддаў ліст у рукі жонкі Грынкевіча. А за дзве гадзіны да гэтага з губернатарскай поштай паслаў фельд'егера, каб на месцы паспяшаліся з выкананнем смяротнага пакарання. Гэты пасыльны перадаў яму, Пора-Леановічу, загад затрымаць жанчыну да трох гадзін раніцы, што ён і зрабіў.
Жонка Грынкевіча спазнілася ўсяго на дзесяць хвілін. Пра гэта паведаміў улан, які вяртаўся з горада. Ён перадаў таксама, што генерал Фікельмонт выказвае Пора-Леановічу ўдзячнасць за дасканала выкананы загад.
Гораў выклікаў Пора-Леановіча на дуэль і нечакана для сябе смяртэльна параніў капітана. Калі падбег да яго, уразілі вочы суперніка, «у якіх зараз не было пустаты, а было смяротнае здзіўленне і яшчэ нешта». Перад апошнім уздыхам з вуснаў Пора-Леановіча прагучалі словы падзякі.
».

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Вот такой вопрос надо кароче нужен полный текс, вот загаловак " чысцюля" начала воt: хлопчык уладкавауся на беразе сажалки ! дальше незнаю 55-
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

minaskorolev8
kapitan19
Олимов Протопопова
Люди нужен стих о музыкальной школе
avguchenkov
filippovev1
Test Станислав
Bni1504
Хабарьева Андрей1056
Bi-1704
Platon
Скворцов
svetlana-ladyga
kireevatatiana
fancy-decor67
Litvin_Ivanov