toxicfish
?>

Сочинение на тему 1.гераичная и трагичная у аповесци (знак бяды)василь быкау

Белорусская мова

Ответы

delo1005
" Аповесць «Знак бяды» — твор, у якім па мастацку глыбока паказаны такія гістарычныя падзеі, як рэвалюцыя, калектывізацыя, вайна з фашызмам, духоўны стан народа на перакрыжаванні эпох. Вельмі выразна ва ўступе да твора аўтар стварае вобраз часу. Разбуранае гняздо, дзе засталіся рэшткі былога жыцця, а цяпер усё скорана тленам і небыццём, з'яўляецца знакам бяды. Атмасфера, якая акружае жыццё герояў аповесці, Петрака і Сцепаніду Багацькаў, напружаная, трывожная. Прывід бяды адчуваецца ў пагрозлівым гуле нямецкага грузавіка, у прарэзлівым крыку пастушка.Пятрок і Сцепаніда Багацькі — звычайныя сяляне. Іх жыццё — гэта цяжкая праца на неўрадлівай камяніцы. Яны не чакаюць ад лёсу палёгкі, па-хрысціянску прымаюць героі ўсё наканаванае лёсам.Пятрок і Сцепаніда паўтараюць шлях, пройдзены коласаўскім Міхалам, мележаўскім Васілём Дзятлам. Герояў аб'ядноўваюць адны і тыя ж падзеі, ілюзіі, страшнае расчараванне. Шмат няўдач: даводзіцца пераадолець Петраку і Сцепанідзе: ад'езд дзяцей, Федзькі і Фені, страта коніка, адзінай апоры ў гаспадарцы, шэраг неўраджайных гадоў. Бяда за бядой звальваюцца на Петрака, цярплівага працаўніка, няўдачлівага гаротніка, а таксама на Сцепаніду, якая яшчэ спрабуе, у адрозненне ад мужа, супрацьстаяць навале. Калі ў спіс раскулачаных трапляюць імёны беднякоў, якія чымсьці не дагадзілі ўладзе, першай не вытрымлівае і пратэстуе Сцепаніда: «А справядлівасці не трэба? Калі ўжо да беднякоў дайшло! Дык хіба справядліва? Вы, разумныя людзі, хібы вы не бачыце! Але ж спытайцеся ў мужыкоў... У якога цёмнага дзеда спытайцеся, ён скажа вам: так жыць нельга! Нельга, каб свае — сваіх!» Сцепанідзе робіцца не па сабе, калі яна чуе свае думкі з вуснаў іншых людзей, хоць і выказаныя па-іншаму.Шмат у паводзінах людзей залежыць ад грамадскіх абставін. Калі б не было гвалтоўнай калектывізацыі ў вёсцы, то не было б, напэўна, даносчыка Каладзёнка, не ўзненавідзеў бы ўвесь свет сын кулака Гуж, не застрэліўся б Васіль Ганчарык. Ён свята верыў у савецкую ўладу. А яна вымусіла яго адпраўляць у Сібір сям'ю каханай дзяўчыны Анюты. Ад перажытага шоку анямеў яго малодшы брат Янка.Вайна з немцамі зруйнавала сямейнае гняздо Багацькаў. Сцепаніда, звыклая «меркаваць аб вялікім па малым, аб свеце — па сваёй вёсцы», не памылялася, калі здзейсніла свой апошні адчайны ўчынак: спаліла сябе, але не здалася на літасць пераможцаў. Пятрок, няўдачнік, «недалэга», які шмат у чым саступае гвалту, але ў самым галоўным, калі справа датычыцца яго сумлення і годнасці, становіцца настойлівым, упартым і мужным. Узброены векавечнай мудрасцю продкаў («подласць — справа нягоднікаў», «у каго праўда, таму не патрэбна зброя»), Пятрок ваюе, як умее. Ён вяртаецца з бульбянішча, куцы яго пагналі немцы, і радуецца: «Чорта ты яе (бульбу) возьмеш для германскай арміі... Няхай згіне яна там!» Ён не здраджвае сваім прынцыпам нават у той сітуацыі, калі паліцыянты сквапна дамагаюцца забраць у яго самагон. «Ён не дасць ім на сабе ездзіць, як ім захочацца, яшчэ ён пастаіць за сябе. Во хоць бы з гарэлкай: чорта ён даў ім гэтую найлепшую бутэлечку, нават выстаяў пад расстрэлам, наглядзеўшыся смерці ў вочы, а вот жа не аддаў, упёрся, і паехалі з чым і прыехалі. Скулля ім!»У словах і думках быкаўскіх герояў жыве эпоха. Творы пісьменніка — гэта не толькі дакладныя малюнкі трагічнай гістарычнай рэчаіснасці, эпохі калектывізацыі, фашызму, але і мастацкая філасофія, асэнсаванне яе супярэчнасцей. Пісьменнік імкнецца да поўнай аб'ектыўнай праўды пра час і людзей, як сказаў П.Панчанка, героі пісьменніка «Лазняк, Жаўтых, Іван Цярэшка, Каця, Валошын, Чумак, Алесь Мароз, Іваноўскі, Сцёпка Таўкач, Міця, Маслакоў, Ляўчук, Грыбаед, Зося Нарэйка, Хведар Роўба... I, вядома, Сотнікаў. I, вядома, Сцепаніда. Якія непаўторныя людзі, і ў кожнага высокая чалавечая годнасць! Гэта наш народ, гэта глыбокія народныя характары». Быкаўская філасофія рэчаіснасці вельмі неабходная для сучаснікаў і будучых пакаленняў. Пісьменнік сцвярджае ў сваіх творах ідэю самакаштоўнасці чалавечага жыцця — спрадвечны гуманістычны прынцып.
magichands68
Брэсцкая крэпасць - адно з тых мясцін, якое варта наведаць у Беларусі, і самая буйная славутая турыстычная мясціна ў горадзе Брэсце. Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў у 1969–71 гг. створаны мемарыяльны комплекс. Архітэктурна-скульптурны ансамбль мемарыяла ўключае ў сябе галоўны манумент "Мужнасць", штык-абеліск, скульптурную кампазіцыю "Смага", плошчу Цырыманіялаў, 3 рады мемарыяльных пліт з пахаваннямі загінуўшых, руіны і ўцалелыя збудаванні крэпасці, музей. Мемарыял пачынаецца з манументальнага галоўнага ўваходу ў выглядзе вялізнай зоркі, прарэзанай у бетонным блоку. Тут гучыць песня А.Аляксандрава "Свяшчэнная вайна" і ўрадавае паведамленне аб нападзе на Савецкі Саюз войскаў нямецка-фашысцкай Германіі. Кампазіцыйны цэнтр ансамбля – манумент "Мужнасць", пагрудная скульптура воіна вышынёй 33,5 м, на адваротным баку якой размешчаны рэльефныя кампазіцыі, якія расказваюць пра асобныя эпізоды гераічнай абароны крэпасці. 100-метровы абеліск "Штык" відаць з любога месца крэпасці і звязаны з асноўным манументам "Мужнасць" 3 радамі надмагільных пліт. Вядомы імёны толькі 216 з 850 пахаваных тут абаронцаў крэпасці. Скульптурная кампазіцыя "Смага" - фігура савецкага салдата, які, абапіраючыся на аўтамат, з апошніх сіл спрабуе дацягнуцца да ракі і зачэрпнуць каскай вады. Помнік прысвечаны мужнасці абаронцаў крэпасці, якія без ежы і піцця на працягу многіх дзён трымалі абарону. Асноўная частка мемарыяла - плошча Цырыманіялаў, дзе праходзяць масавыя ўрачыстасці. Перад руінамі былога інжынернага ўпраўлення гарыць Вечны агонь. У вячэрні час на тэрыторыі крэпасці ўключаецца дэкаратыўная падсветка
nikolavlad

назо́ўнік  —  часьціна  мовы, якая абазначае прадмет і адказвае на пытаньні «хто? », «што? ». у сказах могуць зьяўляцца дзейнікам, дапаўненьнем, радзей — выказьнікам, акалічнасьцю ды азначэньнем. назоўнікі падзяляюцца на агульныя і ўласныя, адушаўлёныя і неадушаўлёныя, асабовыя і неасабовыя, канкрэтныя і абстрактныя, зборныя, рэчыўныя.

назоўнік у беларускай мове адрозьніваецца паводле роду (мужчынскі, жаночы, ніякі), ліку (адзіночны, множны) ды склону (назоўны, родны, давальны, вінавальны, творны, месны, дадаткова — клічны). дадаткова маюць тры скланеньні: першае, другое, трэцяе.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Сочинение на тему 1.гераичная и трагичная у аповесци (знак бяды)василь быкау
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Кононова-БЕСКРОВНАЯ
egoryandiana3727283
npdialog66
yelenaSmiryagin
dvbbdv4
Buninilya
Вагифович
Давид-Александр
s-shulga
Aleks0091
elenasnikitina84
Мартынова1638
bulin2001
clic1968420
diannaevaaa