Ka-tja78
?>

«раскіданае гняздо» янка купала - пошукі шляхоў вызвалення бацькаўшчыны - сачыненне

Белорусская мова

Ответы

igorSvetlana547

У драме Янкі Купалы “Раскіданае гняздо” паказваецца цяжкае жыццё беларускага сялянства і пошукі ім шляхоў да вызвалення. Янка Купала на прыкладзе сям’і Зяблікаў паказвае працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларусаў.


Дух бунтарства сканцэнтраваны ў рамане вакол вобраза Сымона. Ён рашучы і імпульсіўны, але яму не хапае пакуль жыццёвай мудрасці. Яму не хапае роздуму, духоўнай асновы как асэнсаваць тое, што ён робіць. У душы яго толькі прага абараніцца любым чынам і дабіцца справядлівасці. Такім чынам, ён трапляе на Вялікі Сход, ён гатовы стаць у шэрагі змагароў за свабоду. Ён нават гатовы ўчыніць забойства. Але ці адзіны гэта шлях да вызвалення? І ці правільны ён? Адназначнага адказу няма.


Іншая гераіня драмы – Зося, рамантычная дзяўчына, якая таксама шукае шлях да шчасця. Ад сваёй дабрыні яна шчыра пакахала Паніча, а ён здрадзіў ёй. Ад гора яна хоча павесіцца, але, нашчасце, яе ратуюць. Разам з Сымонам яна ідзе на Вялікі сход, але яе думкі і пачуцці адрозніваюцца ад братавых. Яна думае аб светлым, думае пра Бога. У яе душы – міласэрнасць, дабрыня і спадзея на каханне.


Для падлетка Данілкі шлях да шчаслівага жыцця ляжыць праз музыку. На працягу ўсёй аповесці ён майструе скрыпку, а калі бацька яе разбівае, то ён вырашае зрабіць новую. Музыка, творчасць для яго – гэта сэнс, дзеля якога варта змагацца. Данілка ў аповесці ўвасабляе ў сабе таленавітасць беларускага народу, прагу да паэзіі, прыгажосці, мастацтва. Ён ідзе за маткаю і Старцам, але для яго галоўнае – не тое, куды ён ідзе, а сам шлях. Невядома, дзе ён скончыцца, але відавочна, што на працягу ўсёй дарогі Данілка будзе граць на скрыпцы.


Шляхі чальцоў сям’і Зяблікаў разбегліся, і няма ўпэўненасці, які з іх прывядзе да шчасця. Ці знойдзе хтосьці з іх новае “гняздо” ці, можа, атрымаецца аднавіць “раскіданае”, - радзіму, Бацькаўшчыну. Сэнс гэтага пошуку не толькі захаваць сваю маёмасць, зямлю і хату, але захаваць чалавечую і нацыянальную годнасць. Бо разбураным было не толькі “гняздо” Зяблікаў, але і шматлікіх іншых простых людзей. Разбурана была ўся Беларусь.

 

suhanowaswetlana
Драматычныя творы Кандрата Крапівы атрымалі шырокае прызнанне не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Творчасць пісьменніка складае залаты фонд гісторыі тэатральнай культуры, з'яўляецца школай мастацкага майстэрства для многіх беларускіх драматургаў. Найбольш вядомай і папулярнай п'есай К. Крапівы стала камедыя "Хто смяецца апошнім", якая адлюстроўвае атмасферу, што панавала ў краіне ў 1937-1938 гг. Дзеянне камедыі разгортваецца ў навукова-даследчым інстытуце геалогіі, дзе дырэктарам з'яўляецца Гарлахвацкі. Да навукі дырэктар не мае ніякага дачынення: на пасаду кіраўніка інстытута яму дапамаглі ўладкавацца "сябры", выдаўшы фальшывую даведку. Гарлахвацкі адчувае сябе ў інстытуце, як рыба ў рацэ. Як гаспадар становішча, Гарлахвацкі тэрарызуе, шальмуе, запалохвае сумленных вучоных, хапаючы іх мёртвай хваткай (зусім невыпадкова драматург дае яму прозвішча Гарлахвацкі). Асабліва актыўнай стала яго дзейнасць пасля таго, як у інстытут прыйшла папера з патрабаваннем прадставіць спіс навуковых прац дырэктара. Не маючы ніводнай, Гарлахвацкі спрабуе выратаваць сваю шкуру шляхам шантажу, подкупа, пагроз, паклёпаў. І вось з яго лёгкай рукі былы настаўнік Варонежскай гімназіі Туляга раптам становіцца дзянікінскім палкоўнікам, асістэнтка Вера Міхайлаўна - распусніцай і амаральнай асобай, прафесар Чарнавус - здраднікам, ворагам народа, за што адхіляецца ад чытання лекцый, кніга яго здымаецца з выдавецкага плана, а над дачкой-студэнткай навісае пагроза выключэння з інстытута. Запалоханага Тулягу Гарлахвацкі прымушае напісаць за яго навуковы даклад. Невуцтва і шарлатанства Гарлахвацкага поўнасцю выкрываюцца ў канціы п'есы, калі на вучоным савеце слухаецца даклад "Новы від дагістарычнай жывёліны". З сур'ёзным выглядам абараняе дырэктар тэорыю аб мамантавай свінні, напісаную Тулягам. Вобраз "свінтуса грандыёзуса", праўда, асацыіруецца не з дагістарычнай жывёлінай, а з самім Гарлахвацкім. У дасягненні жаданай мэты Гарлахвацкаму дапамагае малодшы навуковы супрацоўнік Зёлкін - падхалім і пляткар. Ён з'яўляецца правай рукой Гарлахвацкага, надзейным яго паслужнікам, які, як шкоднае зелле, атручвае вакол сябе атмасферу, сее падазронасць і недавер сярод вучоных. Не маючы здольнасцей да навукі, пазбаўлены прынцыповасці, Зёлкін можа неймаверна раздзьмуць кожную дробязь, адшукаць у выпадковым, сказаным без усялякага прыхаванага намеру слове небяспечны палітычны сэнс. Варта было яму пачуць што-небудзь дрэннае аб сваім знаёмым, як сумленны чалавек станавіўся ворагам народа. Невуцтва і падхалімства Зёлкіна найбольш ярка праяўляюцца ў сцэне абароны Гарлахвацкім "навуковай працы". У прадмове Зёлкін кідаецца расхвальваць вялікія адкрыцці свайго начальніка, яго канструктыўны розум, даследчыцкія здольнасці. Але калі высвятляецца, што даклад не мае навуковай вартасці і што напісаны ён Тулягам, Зёлкін, нават не чырванеючы, гаворыць адваротнае: "Я так і думаў! Не можа быць, каб вы, Аляксандр Пятровіч, такую бязглуздзіцу напісалі". Важную ролю ў п'есе адыгрывае Туляга. Гэта сумленны, працавіты і сціплы чалавек. Вызначальнай рысай яго характару з'яўляецца баязлівасць. Магчыма, карані яе ў былым жыцці Тулягі, прывучанага слухацца начальства, нікому не пярэчыць, быць пакорлівым. Страх Тулягі, безумоўна, абумоўлены і грамадскай атмасферай таго часу, калі існавалі ўсеагульныя падазронасць і недавер, калі чалавека без усякай прычыны маглі арыштаваць. Баючыся нават уласнага ценю, запужаны прайдзісветам Гарлахвацкім, Туляга згаджаецца напісаць навуковую працу свайму дырэктару. Востра перажываючы сваё становішча вучонага-парабка, Туляга паступова пазбаўляецца ўласцівага яму страху. Нерашучы і баязлівы, ён у канцы камедыі з'яўляецца самым актыўным у барацьбе з Гарлахвацкім, у канчатковым яго выкрыцці. Ён піша даклад, які паказаў невуцтва лжэвучонага Гарлахвацкага, і з горда паднятай галавой, з выглядам пераможцы праходзіць паўз дырэктара. Безумоўна, шлях героя да перамогі быў нялёгкім. Пераадолець сваю баязлівасць і нерашучасць яму дапамаглі чулыя адносіны калег па працы - Чарнавуса, Веры, Левановіча. Дзякуючы іх намаганням зрываецца маска вучонага з невука і паклёпніка, высмейваецца падхалімства і прыстасавальніцтва, кар'ерызм і двурушніцтва. Апошнімі, на шчасце, смяюцца сумленныя вучоныя (у гэтым сэнс назвы камедыі). У п'есе "Хто смяецца апошнім" выявілася майстэрства К. Крапівы як тонкага псіхолага, які знайшоў непаўторныя, індывідуальныя рысы для герояў, поўна і закончана "вымаляваў" іх партрэты. Імёны Гарлахвацкага, Зёлкіна, Тулягі, як і імёны шматлікіх гогалеўскіх і шчадрынскіх герояў, ператварыліся з уласных у агульныя. На жаль, падхалімства, нахабства, подласць, пляткарства часта сустракаюцца і ў нашы дні. Нямала ёсць людзей, якія робяць усё, каб падняцца па службовай лесвіцы, заняць больш высокую пасаду. Дзеля сваіх асабістых інтарэсаў такія людзі не грэбуюць нічым, ідуць на любую подласць. Змагацца з імі, лічыць К. Крапіва, трэба агульнымі сіламі, проціпаставіўшы невуцтву і ашуканству прынцыповасць, строгасць і ваяўнічасць.
evatautes

Мой Любімы герой Гераізм у Быкава - гэта праява высокага чалавечага духу. Вобраз салдата ў аповесці "Жураўліны крык" паказаны Быкавым на фоне суровага і трагічнага сорак першага года, самага цяжкага года вайны, калі найбольш востра стаяў пытанне не толькі пра мільены чалавечых жыццяў, але і пра лес Радзімы, яе будучыні. Паставіўшы сябе на месца самага маладога салдата, Глечика, я падумаў аб тым, колькі адвагі і мужнасці трэба было мець, каб выстаяць да канца і не задрыжаць. Дзякуючы такім салдатам, мы сення жывем, ходзім у школу і марым аб будучыні.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

«раскіданае гняздо» янка купала - пошукі шляхоў вызвалення бацькаўшчыны - сачыненне
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

evgeniy1988486
Петренко1852
karnakova-a
Дарья16
vladimir72tatarkov1317
Marianna45
Барскова1943
aleksvasin
Avolohova
Devaunka40
soclive7762
Vladimirovna Viktorovna
marat-dzhanibekov
andrey
sochi-expert