Сям'я Лявона Зябліка — тыповая вясковая сям'я таго часу. Зяблікі маюць сваю хату і не-вялікі надзел зямлі, які Лявон атрымаў у спад-чыну ад свайго бацькі. Ды вось бяда — малады паніч захацеў адабраць гэтую зямлю. Упэўне-ны ў тым, што праўда на яго баку, Лявон па-чынае судзіцца з панічом. На словы жонкі: «Ці з багатым беднаму судзіцца? Пакуль з багатага пух, то з беднага дух. Цэлыя вёскі такіх, як мы, з хат у поле вывозілі ад пасеваў, ад усяго дабра» — Лявон не звяртае ўвагі. Аднак, як і трэба было чакаць, суд заступіўся за памешчы-ка, а Лявону з сям'ёй было загадана ў кароткі тэрмін выселіцца з хаты. Для Лявона гэта было сапраўднай трагедыяй. «Сумленны жыхар, шчыры сявец», чалавек, які ўсё жыццё пра-рабіў на гэтай зямлі, з году ў год паліваў яе сваім потам, перацерусіў на ёй кожную грудач-ку, ён не мог уявіць свайго жыцця без гэтай зямлі. Даведаўшыся, што справа прайграна і зямлі яму ўжо не вярнуць, Лявон вырашае скон-чыць жыццё самагубствам. Зразумела, ён мог бы пайсці да паніча, пакланіцца яму, але быць парабкам Лявон не хацеў ды і занадта стаміўся ўжо абіваць парогі судовых устаноў.
Разам з Лявонам за зямлю змагаецца і яго старэйшы сын Сымон. У Сымона гэтакая ж самая прага да зямлі. Ён — моцны і адважны чалавек, натура гордая і свабодалюбівая. Зоська так гаворыць пра свайго брата: «Птушкаю-арлом быць бы табе і лётаць па паднябессі, як лётае вецер гэты вольны! Толькі ж бяда — крылле не дадзена табе, саколе ты мой зорка вокі».
Усёй душой Сымон ненавідзіць прыгняталь-нікаў, тых, хто не дае не толькі яго сям'і, а і ўсім сялянам вольна жыць. У адрозненне ад бацькі, які не бачыў выйсця са становішча, у якім апынуўся, Лявон добра ўсвядоміў — вый-сце ў барацьбе. I ён гатовы да гэтай барацьбы. Памірыцца з панічом — такой думкі няма ў галаве Сымона. Для яго гэта прыніжэнне ча-лавечай годнасці. На прапанову маці пайсці да паніча на службу хлопец гнеўна і рашуча ад-казвае: «...Не пайду туды, і вы ўсе не пойдзе-це. Аднаго кроку ў той бок не дам і адгэтуль не саступлю. Магіла татава стала векавечнай пе-рагародкай паміж імі і намі, і не зніштожыць яе сілай чалавечай! Гора таму, хто першы пера-ступіць гэты насып магільны над сваім родным, працягне рукі к ім і пойдзе з імі!..»
Калі ў вобразе Лявона Зябліка Я. Купала ха-цеў паказаць даведзеную да адчаю беззямел-лем частку сялянства, якая не бачыла выйсця са свайго гаротнага становішча і ўсё яшчэ спа-дзявалася знайсці праўду ў існуючым ладзе, то ў вобразе Сымона — перадавую, актыўную частку сялянства, гатовую выйсці на ўзброе-ную барацьбу з несправядлівым сацыяльным ладам.
osirparts7854
17.05.2023
М. Гусоўскі ў сваёй паэме не толькі апісаў зубрыныя ловы. Ён стварыў узнеслую песню пра беларускую зямлю, пра тое, чым яна багата, пра яе людзей, іх думы і пачуцці, пра прыроду, жывёльны свет гэтага цудоўнага краю. Паэма вучыць нас любові да роднай зямлі, да свайго народа, яго гісторыі, культуры, нацыянальных традыцый, любові і павазе да іншых народаў і іх культур. Паэма заклікае сумленна жыць, змагацца за справядліваць і праўду, весці няспынную барацьбу за мір і свабоду, за святло і шчасце.Мікола Гусоўскі – наш славуты зямляк эпохі адраджэння, сучаснік Францішка Скарыны.Дакладных звестак пра год і месяц нараджэння, ні колькі жыў, ні калі памёр паэт не захавалася.М. Гусоўскага належыць тры паэмы, больш за дзесяць вершаў. Самы удалы твор, якому людзі прадказвалі доўгае жыццё і вялікую славу, - паэма “Песня пра зубра” поўная назва “Песня пра постаць, дзікі нораў зубра і паляванне на яго”).Гэтая паэма прасякнута любоўю паэта да роднага краю, глыбокім адчуваннем радзімы як месца адзінага і непаўторнага. Аўтар зачарованна любуецца пушчай, дзе прайшлі яго дзяцінства і юнацтва, захапляецца “дзівосным прыстанкам загадак і цудаў”. Наш Яна раскрыла свае духоўныя багацці перад здзўлёным чытачом ва ўсю сілу і моц таленту свайго творцы. Паэма заняла пачэснае месца сярод іншых самых вялікіх дасягненняў беларускай літаратуры.скарб – гэта нашы лясы, “наша скарбонка і свіран”. Лес і прырода для паэта – “эліксір маладосці, бадзёрасці духу”.
Alexander2035
17.05.2023
1. З васільковыми вачыма - словазлучэнне. 2. Галоўнае слова - вачыма (выражана назоўнікам), залежнае слова - васільковымі (выражана прыметнікам. 3. Значэнне - прадмет і яго прымета. сувязі - дапасаванне.
1. Падае зверху - словазлучэнне. 2. Галоўнае слова - падае (выражана дзеясловам), залежнае слова - зверху (выражана прыслоўем). 3. Значэнне - дзеянне і яго прымета. сувязі - прымыканне.
1. Абдымае зямлю - словазлучэнне. 2. Галоўнае слова - абдымае (выражана дзеясловам), залежнае слова - зямлю (выражана назоўнікам). 3. Значэнне - дзеянне і прадмет, на які яно накіравана. сувязі - кіраванне.