Родны кут самае мілае, прыгожае месца на зямлі. Тут самая прыгожая прырода, самыя цікавыя казкі, самыя прыгожыя і добрыя людзі. Тут усё сваё, такое роднае і каханае.
У кожнага чалавека ёсць свой родны кут, куды хочацца ўвесь час вярнуцца. Чаму гэта месца так цягне да сябе? Чаму многія тужаць аб ім на чужбіне? Напэўна, таму, што знаёмства з навакольным светам ўпершыню адбывалася менавіта ў гэтых краях. Маленькі чалавек упершыню тут убачыў сонца, пачуў шум дажджу, пайшоў у школу, здабыў сяброў.
Родны кут самае прыгожае месца на зямлі, тут жывуць самыя добрыя людзі. А колькі ўсяго цікавага тут было, колькі добрых успамінаў звязана з гэтым месцам. Тут родны дом, дзе мама чакала са школы. Прыходзіш дадому, а на стале румяныя блінцы з малаком. Што можа быць смачней?
Дзе б ні быў чалавек, у якой куток зямлі ён бы не зайшоў, ён заўсёды будзе ўспамінаць свой родны кут, такі прыгожы і каханы. Прырода, радзіма, народ, крыніца – словы аднаго кораня. Зямля і чалавек непадзельныя. Дык чаму ж мы, сённяшнія, аглохлі і аслеплі? Паветра мы заўважаем тады, калі яго пачынае не хапаць. Мы прывыклі, што свет зялёны. Ходзім, мнем, топчым, завальваем плітамі і каменеем прыроду. Падумаеш ! Травы шмат. На ўсіх хопіць. Не, гэта мы збяднелі. У сябе скралі.
Мяне абураюць чалавечая жорсткасць, абыякавасць. Многія наіўна мяркуюць на наш век хопіць. А нашым дзецям, унукам што пакінем ?
Адзін за адным знікаюць на зямлі цэлыя віды жывёл, птушак, раслін. Сапсаваныя рэкі, азёры, моры. Мы падобныя на дзікуноў. А калі б зямля ўмела гаварыць? Хочацца крыкнуць: «Чалавек, спыніся! Абарані сваю маці! » Як тут не ўспомніць нашых продкаў, якія, прыпадаючы да зямлі, прасілі дапамогі, абароны, сілы мудрасці. І зямлёй вылечваюцца раны і жывой, і мёртвай вадой. Прыпадзем да зямлі і мы, папросім прабачэння.
Счарсцвелі, агрубелі, перасталі слухаць музыку вясновага капяжу, журчашчага пад лёдам ручайку, радавацца сонцу, надыходзячаму дню. А можа, мы і прыйшлі ў гэты цудоўны свет, каб радавацца і здзіўляцца. Здзівішся – распусцяцца кветкі, песні жаўрука ў небе загучаць увідзіш сіні аблокаў – і напоўніцца чалавечая душа дабрынёй і прыгажосцю. Цяпер ты багаты. Бяжы, дзяліся хутчэй сваімі скарбамі з іншымі і памятай : гэта зямля цябе трымае ў сваіх далонях, песціць і гадуе, як клапатлівая маці .
iralkap
13.04.2022
Я хачу расказаць вам пра сваю сяброўку. Яе завуцьТаня. Таня - вельмі прыгожая дзяўчынка. Яна высокая, зграбная. У яе светлая скура і светлыя прамыя валасы. Вочы ў яе блакітныя, як азёры, з густымі вейкамі. Нос у Тані прамы. На румяных шчоках - ямачкі. Таня заўсёды прыгожа апранаецца. Яе адзенне ідэальна падкрэслівае яе прывабную знешнасць. Але Таніна знешнасць - гэта не галоўнае. Акрамя таго, яна вельмі добры чалавек. Яна добразычлівая да ўсіх людзей. З ёю заўсёды весела. Я вельмі шчаслівы, што ў мяне ёсць такая сяброўка.
Valeria123864531
13.04.2022
1) Нікому не цесна на Аленіных насценніках. (апавядальны, няклічны, аднасастаўны, безасабовы, развіты, поўны, няўскладнены) нікому - дапаўненне (выражана займеннікам) не цесна - выказнік (выр. прэдыкатыўным прыслоўем цесна з часціцай не) на насценніках - акалічнасць (выр. назоўнікам з прыназоўнікам на) Аленіных - азначэнне (выр. прыметнікам) [ = ].
2) Усім хапае месца: і людзям, і птушкам, і звярам. (апавядальны, няклічны, аднасастаўны, безасабовы, поўны, ускладнены аднароднымі членамі) усім - дапаўненне (выр. займеннікам) хапае - выказнік (выр. безасабовым дзеясловам) месца - дапаўненне (выр. назоўнікам) людзям, птушкам, звярам - аднародныя дапаўненні (выр. назоўнікамі) (абагульняючае слова - усім) і, і, і - злучнікі (членамі сказа не з'яўляюцца) [ = ]. - - - : і - - - , і - - -, і - - - .
3) На кожным палатне пануе суладдзе. (апавядальны, няклічны, двусастаўны, развіты, поўны, няўскладнены) на палатне - акалічнасць (выр. назоўнікам з прыназоўнікам на) кожным - азначэнне (выр. займеннікам) пануе - выказнік (выр. дзеясловам) суладдзе - дзейнік (выр. назоўнікам) [ = - ].
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Сачыненне на беларускай мове "зямля мая - зялёны дом".