Вороны ночуюсь или как там домой невозможно прочитать, вот тебе правильное написание
Ваган Шутова332
22.05.2020
Хатiкa: Самы лепшы сябар.
Прафесар універсітэта Паркер Уілсан знаходзіць на вакзале шчанюка , адпраўленага з Японіі ў Амерыку . Так як ніхто за ім не з'яўляецца , Паркеру даводзіцца пакінуць шчанюка ў сябе. За той час , што сабака жыве ў прафесара , паміж імі ўзнікае моцнае сяброўства. Паркер вельмі моцна прывязваецца да свайго новага прыяцеля . Кожны дзень Хатiка праводзіць гаспадара да вакзала , калі той адпраўляецца на працу , а ўвечары прыходзіць да вакзала , каб сустрэць яго . У адзін з дзён прафесар раптоўна памірае на лекцыі ў універсітэце ад сардэчнага прыступу . Не дачакаўшыся гаспадара , Хатико працягваў прыходзіць на станцыю , не прапускаючы ні дня. Нягледзячы на тое , што сабаку спрабавалі забраць сваякі прафесара, ён нязменна працягваў вяртацца на станцыю . Мясцовыя гандляры і чыгуначнікі падкормлівалі Хатiка , захапляючыся яго упартасцю і адданасцю. Неўзабаве аб незвычайным сабаку даведаюцца газетчыкі , і Хатiка становіцца героем прэсы. Да канца сваіх дзён Хатiка штодня прыходзіць на станцыю да прыбыцця цягніка , і чакае да самага вечара , што вось-вось яго гаспадар выйдзе з чарговага цягніка. Ён так і не прыходзіць , але Хатiка - верны сабака - не пакідае свайго месца. На той станцыі адданы сабака і памёр, не дачакаўшыся гаспадара.
motor2218
22.05.2020
Камедыя "Хто смяецца апошнім" была напісана ў 1939 годзе, калі чалавека маглі схапіць без усялякага дазнання, проста па даносу. Таму не дзіўна, што большасць людзей знаходзілася ў нейкім запалоханым стане, пад страхам апынуцца ў ГУЛАГу. Якраз да такіх людзей і належыць навуковы супрацоўнік Туляга.
Туляга - адна з асноўных дзеючых асоб п'есы. Увесь знешні выгляд Тулягі цалкам адпавядае яго прозвішчу. Ён нейкі нязграбны, няспрытны, нібы сапраўды туляецца з аднаго месца на другое. Аднойчы, калі Туляга ішоў у інстытут, нейкі чалавек заўважыў яго падобнасць да дзянікінскага палкоўніка. А паколькі Туляга і сапраўды некалі жыў у тым горадзе, назва якога прагучала ў вуснах незнаёмца, то бедалагу гэта насцярожыла і вельмі напужала. Ён расказаў пра гэты выпадак у інстытуце. Пачуўшы пра гэта, Зёлкін - яшчэ адзін супрацоўнік гэтай навуковай установы і ўсім вядомы выдумшчык і пляткар - перайначыў яго расказ так, што выходзіла, быццам Туляга на самой справе дзянікінскі афіцэр і вельмі баіцца цяпер гэтага.
У той час дырэктар інстытута Гарлахвацкі пад пагрозай выдачы "дзянікінца" НКУС прымушае Тулягу напісаць за яго навуковую працу і паставіць пад ёй прозвішча Гарлахвацкага. Такі адкрыты шантаж узнімае хвалю незадаволенасці ў Тулягі, сумленнага навукоўца. Ён і раней адчуваў сваё становішча вучонага-парабка, але не хапала смеласці, каб пазбавіцца ад гэтага.
Апошняй кропляй стала здарэнне з Зіначкай Зёлкінай, калі Гарлахвацкі, баючыся жончынага гневу, выкліканага яго "шашнямі" з Зіначкай, павярнуў усё так, што атрымалася, быццам з Зінай у кабінеце быў не ён, а Туляга. Вынесці такога сораму Туляга не мог, таму тут жа пачаў распрацоўваць план, як адпомсціць ненавіснаму невуку і кар'ерысту. Ён раіцца, дзеліцца сваімі думкамі з супрацоўнікамі інстытута, шукае іх падтрымкі і дапамогі. Гэта дапамагае яму з цягам часу пераадолець страх. Заставалася толькі пераступіць апошнюю прыступку - выкрыць лжэвучонага, які да таго ж яшчэ і дырэктар навуковай установы.
У гэтай цяжкай справе Тулягу дапамаглі Чарнавус, Вера і Левановіч. Яны спакойна яго выслухалі, паспачувалі і паабяцалі падтрымку. Да моманту зачытвання "навуковай працы" Туляга ўжо вызваліўся ад страху і быў рашуча настроены паведаміць усім супрацоўнікам праўду.
Пасля таго, як Гарлахвацкі зачытаў напісаную Тулягам працу, усім стала зразумела, што ўяўляе сабою гэты чалавек як вучоны. У дакладзе сустракаліся такія дэталі, што ўзнікала пытанне, хто на самой справе больш "карысны выкапень" - Гарлахвацкі ці тая жывёліна, пра якую гаварылася ў дакладзе.
Заканчваецца камедыя трыўмфам Тулягі. А Гарлахвацкага забіраюць у НКУС па справе здрадніцтва.
У кантрасце паміж пачаткам і канцом твора і хаваецца сэнс яго назвы. Спачатку смяяўся Гарлахвацкі, паціраючы рукі ад радасці, што, дзякуючы страху Тулягі, зможа ў хуткім часе абараніць дысертацыю і закрыць рот тым, хто падазрае яго ў лжэвучонасці і не давярае яму. У канцы смяецца Туляга, задаволены тым, што хапіла-такі смеласці і рашучасці перамагчы страх і выкрыць ярага кар'ерыста і невука.
Сэнс назвы твора "Хто смяецца апошнім" у тым, што нельга лічыць куранят па вясне, таму што яшчэ не раз выйдзе на паляванне ліса. І, як сцвярджае народная мудрасць, той смяецца добра, хто смяецца апошнім.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Вароны парках у садах и начуюць.пал дахами хпваются синицы..записать сказы правильна аформтть их на письме
ночуюсь или как там
домой
невозможно прочитать, вот тебе правильное написание