Ka-shop2791
?>

Напяшыце сачанне на тэму "восенню у лесе"

Белорусская мова

Ответы

voropayelena26
Я вельмі люблю лес. Нездарма ў кожнага мастака, пісьменніка ёсць творы, прысвечаныя лесу.
  ...Вось я іду знаёмай сцяжынкай. Цёпла свеціць асенняе сонейка. Над полем плыве павуцінне. У небе віднеюцца ланцужкі жураўлёў і чуецца ix сумнае курлыканне.
  Пepшымі мяне сустракаюць маладыя асінкі. Яны шумяць пачырванелымі лісточкамі, быццам хочуць мне нешта сказаць. За асіннікам віднеецца сасоннік. 
  Які прыгожы лес восенню! Колькі ў iм колераў! Пад нагамі шамаціць залатое лісце. На фоне зялёнага колеру сосен параскіданы лапікамі жоўтыя лісты бяроз, цёмна-карычневыя лісты дубоў.
  Ціха ў лесе. Я ў ім адна. Ніхто не перашкаджае мне думаць. І вось я ўбачыла сямейку баравікоў. Напэўна, сюды даўно ніхто не заходзіў. Пакуль я іx зразала, слухала, як сосны перашэптваюцца пaмiж сабой. Потым знайшла пянёк, аблеплены апенькамі. Якая прыгажосць! Раптам убачыла маленькі ручаёк, якога раней тут не было. Мусіць, ён утварыўся пасля дажджу на тым тыдні, калі была моцная навальніца, i дождж ішоў цэлы дзень.
  Пад апошнімі цёплымі пpaменямі сонца грэецца вуж. Ён убачыў мяне і як быццам усміхнуўся, высунуўшы язычок.
  Я зайшла ўглыб лесу. Раптам убачыла вавёрку. Яна паглядзела на мяне сваімі чорнымі вочкамі, хутка паскакала з дрэва на дрэва і знікла.
   Калі стамілася, я села на палянцы адпачыць. Мне так было добра! І я зразумела, што без лесу жыць нельга. Летам ён карміў мяне ягадамі, восенню – грыбамі. У думках я дзякую лесу за тое, што ён мне падарыў цэлы кош грыбоў, ды не абы-якіх, і збіраюся ісці дадому. Чырвоная каліна праводзіць мяне яркім позіркам, а ўраджайная рабіна не можа варухнуць ніводнай галінкай пад цяжарам аранжавых ягад. Будзе што есці птушкам зімой.
  Восень дадала лесу шмат прыгожых фарбаў. Так лес рыхтуецца да зімовага адпачынку, каб пасля яго ўзняцца з новай сілай i хараством.
lukanaft

У кожнага чалавека павiнен быць сябар. I не проста сябар, а сапраўдны сябар. Вы запытаецеся, чым адрознiваецца проста сябар ад сапраўднага? Наконт гэтага ў мяне ёсць уласныя думкi.  

    На мой погляд, сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумев, хто заўжды гатовы дапамагчы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспехам i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца.  

    Даволi часта я чую прыкладна такiя словы: «Якiм цяжкiм стала жыццё. Якiмi злымi зрабiлiся людзi. Не людзi, а ваўкi. Сябар сябра гатовы прадаць за кавалак каўбасы. Ды й увогуле, — пра сяброў усе забываюць». З пачутага я раблю выснову: зразумела, час, у якi мы жывём, — складаны. А сяброўства, якое прадаецца за кавалак каўбасы, нельга называць сяброўствам. А аб тым, што ўсе забываюць пра сяброў, я мяркую так: не важна бачыцца кожны дзень, часта хадзiць адзiн да аднаго ў госцi, галоўнае — прыйшоўшы да сябра са сваёю радасцю цi бядою, пабачыць у яго вачах шчырую падтрымку, радасць за твае поспехi цi спачуванне тваёй бядзе. Сапраўдны сябар зробiць усё магчымае, каб дапамагчытабе, хоць словам, хоць справай.

    Я шчаслiвая. У мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Лера. З Лерай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. Упэўнена — яйа са мною таксама. Не адзiн раз Лера дапамагала мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiнча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. Не так даўно я хварэла. Да мяне зайшлi мае аднакласнiцы. Сярод iх была i Лера. Дзяўчаты збiралiся пайсцi ў кiно. Расказвалi, колькi цiкавага чулi пра новы фiльм. Мне было сумна: таксама хацелася на вулiцу. Развiтаўшыся, усе пайшлi. Лера засталася. На мае запытанне яна сцiпла адказала: «Нешта не хочацца». А я ж добра ведаю, што пабачыць гэтую стужку Лера марыла ўжо даўно.  

    Вы скажаце — такая дробязь не доказ сапраўднага сяброўства. А я упэўнена — яно праяўляецца менавiта ў дробязях. Мне хочацца бясконца гаварыць сваей сяброўцы: «Лера, ты самая добрая, самая чулая, самая свравядлiвая. Мне з табой вельмi цiкава. Нiколiнiколi не хварэй, нiколi не сумуй, не спазнай бед».

с:

NikolayGoncharov
Лепшы сябр-гэта чалавек,да якога заусёды можна прыйсци за саветам,расказваць якую небудзь гисторыю и атрымаць маральную падтрымку.Бо нездарма кажуць напрыклад:"их нельга разлиць вадой",таму што яны лепшыя сябры.З лепшым сябрам заусёды лёгка и проста.З им можна быць вельми весяла,так як у вас з им агульныя успамины,жарты.Лепшы сябар дзеля цябе здольны на многае,и многая здольны табе дараваць.Ён гатоу табе аддаць апошняе што у яго ёсць,тольки бы захоуваць вашу дружбу.Няма слоу,каб аписаць тое пачуццё,якое адчуваеш к сябру,хутчэй усяго гэта каханне,павага и вернасць.Важна николи не здраджваць и не выкарыстоуваць свайго сябра,заусёды падтрымливаць яго и адносицца з разуменнем.
Сябр-якое маленькае слова и як яго лёгка сказаць.Але им не кожны можа стаць.
Бережыце дружбу.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Напяшыце сачанне на тэму "восенню у лесе"
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

sargisyan
Lolira64
laleonaretouch
polusik120796
mgg64
fancy-decor67
maxkuskov2485
ktv665
Mariya Filippov
сузанна_Людмила
Fomin Korablev1781
ИвановнаВладимир1832
Nataliyaof
silviya
buslavgroupe