Лета прыйшло непрыкметна. Адцвілі сады і асыпаецца бэз. З таполяў ляціць пух. Ружовымі шапкамі ўпрыгожыліся кусты шыпшыны. Зацвілі язмін і каліна.
Лугі ператвараюцца ў суцэльны пярэсты дыван. Цвітуць амаль усе лугавыя травы: белы рамонак, гарошак, жоўты казялец, чына лугавая, канюшынка. Зацвілі незабудкі, светнік, смолка. На ўзлесках красуюцца браткі. Расліна гэта - сусед дрэнны: карані братак прысмоктваюцца да каранёў суседніх раслін і выцягваюць з іх пажыўныя сокі. Такія расліны называюцца паўпаразітамі. На купінах увільготненых мясцін разгортвае свае разеткі расянка - драпежніца сярод раслін. Яе лісточкі ўсаджаны ліпкімі чырвонымі валаскамі. Калі на іх трапіць камар або муха, яны сціскаюцца і насякомыя - ў пасцы.
Маладая веснавая зелень прыкметна пацямнела. А як лёгка дыхаецца цяпер у лесе ці парку! І не дзіўна. Лісце дрэў - гэта маленькія хімічныя лабараторыі, дзе пад уплывам сонечнага святла і цяпла адбываецца ператварэнне рэчываў. Праз невялічкія адтуліны ў лістах, вусцейкі, вуглякіслы газ з паветра пранікае ў лісты. Там ён пад уздзеяннем сонечнага святла распадаецца на вуглярод і кісларод. Вуглярод застаецца ў лістах і перапрацоўваецца ў той матэрыял, з якога будуюцца ствол, карані, галіны дрэва. Кісларод жа выдзяляецца з лістоу ў паветра, якім мы дыхаем.
Объяснение:
Лета – мая самая любiмая пара года. Летам можна радавацца сонейку i цёплым дзянькам, хадзiць у далёкiя паходы. Асаблiва прыгожая летам прырода – шумiць зялёнымi лiсточкамi лес, паспяваюць ягады, цвiтуць самыя цудоўныя кветкi. Толькi летам ажываюць рэкi i азёры. Вада ў iх становiцца цёплай i можна купацца.
Лета – самы лепшы час для падарожжа. У нашай краiне вельмi шмат прыгожых мясцiн, якiя хочацца пабачыць. Таямнiчыя пячоры, вадапады, горы i перавалы... Усюды хочацца пабываць. У летнiя месяцы мы заўсёды адпраўляемся з сям'ёй у маленькае падарожжа за горад.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Составить план дашына аб ява 3 класс бел.яз
2.Мянушка сабакi -Чарлi
3.Напiсанне аб'явы