Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Адзначце радкі, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік: 1) Найлепшае сведчанне таму _ праца самога Якуба Коласа. 2) Талент _ гэта не толькі праца, а і мужнасць. 3) На лісточку ззяе кропелька, ды кропелька _ не вадзяная. 4) Возера Свіцязь! Ты _ беларускае мора, невялічкае, але чыстае. 5) Сосны _ нібы воіны на варце цішыні і вечнага спакою. 7. Адзначце сказы, у якіх правільна падкрэслены галоўныя члены: 1) У паветры было ціха. 2) Настаўнік спыніўся з вучнямі ў лесе. 3) Некаторыя з пачаткоўцаў ледзь бліснулі ў друку і зніклі. 4) Мне часта даводзілася бачыць Янку Купалу на розных сходах. 5) Ноч была халодная і цѐмная. 8. Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі: 1) Веснавая цѐплая ноч толькі што апранула зямлю. 2) Дальнія хвойнікі былі зацягнуты шызай смугой. 3) Пракоп не мог не паддацца жаданню прысесці на спілаваным пні. 4) Гукі песні ўразаліся ў цішыню ночы і плылі за рэчку. 5) Па вузкім беразе вузкая сцежка вяла да прымкнутага чоўна. 9. Вызначце від выказніка ў сказе: Вяртаючыся дадому, таксама стараліся ісці разам дзеяслоўны; 2) Састаўны дзеяслоўны; 3) Састаўны іменны. 10. Адзначце сказы, у якіх выказнік ужыты ў правільнай форме: 1) Розная драбяза ляціць групкамі. 2) Большасць дрэў паспяваюць вырасці і даваць плады. 3) Мінулі пяць стагоддзяў. 4) Трое байцоў стаяла пры абозе. 5) Васіль з Ганнай гаварылі, не хаваючы трывогі. 11. Адзначце двухсастаўныя сказы: 1) Гэта было добра вядома і без гадзінніка. 2) Але навальніцы ўлетку кароткія. 3) Дзень быў ясны, блакітны. 4) Легендарнае возера Свіцязь! 5) Авѐс зжалі нядаўна. 12. Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі: 1) Пацягнула вільгаццю. 2) Дыхаю і не магу надыхацца. 3) Ад крадзенага не пасыцееш. 4) Апоўдні падагналі аўтобус. 5) Ноч. 6) Абагульнена-асабовы. 7) Назыўны. 8) Няпэўна-асабовы. 9) Пэўна-асабовы. 10.Безасабовы. 13.Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены выдзелены ( або не выдзелены) коскамі правільна: 1) Бруіцца сярод зыбкіх тарфяных берагоў блізкая рака, ціхая, але вяртлявая. 2) Бялявыя, зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлѐю. 3) Хадзіла ў вѐскі, на хутары несла моладзі жывое слова праўды. 4) Юлька падкінула асколак у руках і ціха прамовіла. 5) Бярыце кветкі ды ідзіце да абеліска. 14. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў: 1) На Палессе насоўваўся вечар, засцілаючы лес, балоты і сухое поле. – аднародныя дапаўненні. 2) Крыштальныя крыніцы, быстрацечныя рэчкі і жвавыя ручайкі поўняць тваю неўгамонную сілу. – аднародныя дзейнікі. 3) Кожная пара года па-свойму прывабная, прыгожая. – аднародныя азначэнні. 4) Некуды клічыць, вабіць цябе жыццѐ, і ўздымаюцца грудзі ад глыбокага дыхання. – аднародныя выказнікі. 5) Вясна – малады вір жыцця, імклівы рух наперад. – аднародныя выказнікі. 15.Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пры абагульняльных словах пастаўлены правільна: 1) Мова наша неўміручая, бо яе захоўваюць усе: сялянка, што спявае песню, вучоны, які складае слоўнік, дзяды, што апавядаюць пра мінулае. 2) Лес для мяне стаў усім – і домам, і школай, і месцам шматлікіх дзіцячых забаў. 3) І матчыны словы, і ласка яе, і такі знаѐмы дамашні пах – усѐ гэта вярнула Івану адчуванне радасці жыцця. 4) У холад і ў спѐку, у дождж і пасля дажджу, удзень і ўночы, летам і зімой заўсѐды прыгожы наш край. 5) І куды ні зірнеш: на купіны верасу, на кусты, на трухлявыя пні – усѐ было заплецена павуціннем. Тэкст да заданняў 16 – 20 (1) Мінуўшы сяло, Сцѐпка выйшаў у поле. (2) Бяскрайнія прасторы ляжалі перад ім, пазіралі на яго незлічонымі вачыма, пазіралі маўкліва і ўдумна. (3) І неяк маркотна стала Сцѐпку. (4) Усѐ, што было найдаражэйшае ў яго жыцці: дзяцінства, таварышы, сям’я, Аленка – засталося дзесьці там, пад саламянымі стрэхамі, што пакрыху пачыналі знікаць з вачэй. (5) Ідзе Сцѐпка то чыгункаю, то вузенькаю сцежкаю, мінае чырвоныя домікі будучнікаў, пераезды, купкі дрэў, а перад ім раскрываюцца ўсѐ новыя і новыя малюнкі незнаѐмых краявідаў. 16. Адзначце сувязі слоў у сказе: 1) паслядоўная; 2) паралельная. 17. Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні, якія адпавядаюць схеме “назоўнік(гал.слова) + назоўнік”. 18. Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. Запішыце яго нумар, від і граматычную аснову. 19. Складзіце схему аднародных членаў сказа з 4-га сказа. 20. Адзначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў 5-м сказе: 1) адзін; 2) два; 3) тры; 4) чатыры.