Константин
?>

Каляровыя алоўкі па паперы ходзяць лоўка. мы з алоўкамі сябруем- і што хочаш намалюем.

Белорусская мова

Ответы

Mikhailova
Папер, ходз. Наверное так.)
vladimir686
 Мая Радзіма — Беларусь. Гэта краіна адна з самых прыгажэйшых у свеце. Беларусь размешчана ў лясной зоне. Лясы займаюць вялікую частку маёй краіны. А колькі ў Беларусі рэк і азёр! Болын за ўсё іх у паўночнай частцы. На поўдні маёй краіны размяшчаюцца балоты. Разнастайны раслінны і жывёльны свет нашай краіны ўражвае сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю. У нас жыве птушка, якая з'яўляецца сімвалам Беларусі. Гэта — бусел. Нашу краіну так і называюць «зямля пад белымі крыламі».
     Прыгажосць роднай зямлі, непаўторнасць яе прыроды неаднаразова алісваліся нашымі пісьменнікамі: Я.Купалам, Я.Коласам, У.Караткевічам, Н.Гілевічам, Р.Барадуліным і іншымі. У.Караткевіч у вершы «Бацькаўшчына» з гонарам апісвае сваю радзіму, нашу Беларусь. Р.Барадулін у вершы «Ад сівых гадоў...» апявае прыроду нашай краіны, захапляецца яе краявідамі, мовай.
     Я вельмі люблю сваю краіну, ганаруся тым, што я — беларус.
petrakovao

У кожнага чалавека павiнен быць сябар. I не проста сябар, а сапраўдны сябар. Вы запытаецеся, чым адрознiваецца проста сябар ад сапраўднага? Наконт гэтага ў мяне ёсць уласныя думкi.  

    На мой погляд, сапраўдным сябрам лiчыцца той, хто цябе разумев, хто заўжды гатовы дапамагчы ў бядзе, хто шчыра радуецца тваiм поспехам i, нарэшце, той, хто гатовы не толькi сказаць табе нешта прыемнае, але, калi трэба, то i справядлiва пакрытыкаваць, параiць, як выправiцца.  

    Даволi часта я чую прыкладна такiя словы: «Якiм цяжкiм стала жыццё. Якiмi злымi зрабiлiся людзi. Не людзi, а ваўкi. Сябар сябра гатовы прадаць за кавалак каўбасы. Ды й увогуле, — пра сяброў усе забываюць». З пачутага я раблю выснову: зразумела, час, у якi мы жывём, — складаны. А сяброўства, якое прадаецца за кавалак каўбасы, нельга называць сяброўствам. А аб тым, што ўсе забываюць пра сяброў, я мяркую так: не важна бачыцца кожны дзень, часта хадзiць адзiн да аднаго ў госцi, галоўнае — прыйшоўшы да сябра са сваёю радасцю цi бядою, пабачыць у яго вачах шчырую падтрымку, радасць за твае поспехi цi спачуванне тваёй бядзе. Сапраўдны сябар зробiць усё магчымае, каб дапамагчытабе, хоць словам, хоць справай.

    Я шчаслiвая. У мяне ёсць сапраўдная сяброўка. Яе завуць Лера. З Лерай я магу падзялiцца i болем, i радасцю, i трывогай, i няўдачай. Упэўнена — яйа са мною таксама. Не адзiн раз Лера дапамагала мне знайсцi выйсце з цяжкага становiiнча, заўсёды раiць, як зрабiць лепш. Не так даўно я хварэла. Да мяне зайшлi мае аднакласнiцы. Сярод iх была i Лера. Дзяўчаты збiралiся пайсцi ў кiно. Расказвалi, колькi цiкавага чулi пра новы фiльм. Мне было сумна: таксама хацелася на вулiцу. Развiтаўшыся, усе пайшлi. Лера засталася. На мае запытанне яна сцiпла адказала: «Нешта не хочацца». А я ж добра ведаю, што пабачыць гэтую стужку Лера марыла ўжо даўно.  

    Вы скажаце — такая дробязь не доказ сапраўднага сяброўства. А я упэўнена — яно праяўляецца менавiта ў дробязях. Мне хочацца бясконца гаварыць сваей сяброўцы: «Лера, ты самая добрая, самая чулая, самая свравядлiвая. Мне з табой вельмi цiкава. Нiколiнiколi не хварэй, нiколi не сумуй, не спазнай бед».

с:

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Каляровыя алоўкі па паперы ходзяць лоўка. мы з алоўкамі сябруем- і што хочаш намалюем.
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

snabdonm501
nastyakrokhina87
mg4954531175
oaved2018
qwe54344
oduvanalex
gaydukov5706
Goldaram84
Mnatsovna
гайсанов
kireevatatiana
alexandrxzx09
VladimirovnaBugrova
smileystyle
yfetyukov2