Васильевичь Виктория457
?>

Кольки частак у сказе? прылятаюць дадому птушкі ці адлятаюць у вырай, з вялікім сумам развітваючыся з радзімаю; кладзецца на паплавы пушысты снег ці яго зганяюць у рэчкі і азёры паласкавелыя напрадвесні промні; праклёўваюцца лісты з набрынялых пупышак, ці яны, пражыўшы свой год, сваё жыццё, ціха кружачыся, злятаюць на дол, – нас заўсёды радуюць дарагія кожнаму з дзяцінства, такія знаёмыя і такія жаданыя краявіды.

Белорусская мова

Ответы

Шмидт Ирина
Граматычныя асновы:
1. прылятаюць птушкі, адлятаюць
2. кладзецца снег
3. зганяюць промні
4. праклёўваюцца лісты
5. яны злятаюць
6. радуюць краявіды

У сказе 6 частак.
denchiklo2299667
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
bar02
Гэта вельмі эмацыйны аповяд , якой захоплівае адносіны бацькоў з дзецьмі. Аповяд прымушае нас задумацца аб тым , як нельга абыходзіцца з бацькамі , што яны значаць для нас і якую боль мы можам ім прычыніць сваімі паводзінамі . На самай справе ён мяне здзівіў сваёй фіналлю , так як яна , на маю думку , і з'яўляецца кульмінацыяй . Сваімі паводзінамі Лаўрукі нанёс маме велізарную душэўную рану , якую ні чым нельга вылечыць . Нават калі аднойчы ён успомніць аб сваёй маме , яму будзе сорамна не столькі за свае паводзіны , колькі за сам факт , што Тэкля яго мама . Ён сваімі паводзінамі прымушае нас задумацца аб нашым паводзінах перад бацькамі. Хутчэй за ўсё гэта і ёсць, тое, што мяне не столькі здзівіла , колькі прымусіла задумацца ...

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Кольки частак у сказе? прылятаюць дадому птушкі ці адлятаюць у вырай, з вялікім сумам развітваючыся з радзімаю; кладзецца на паплавы пушысты снег ці яго зганяюць у рэчкі і азёры паласкавелыя напрадвесні промні; праклёўваюцца лісты з набрынялых пупышак, ці яны, пражыўшы свой год, сваё жыццё, ціха кружачыся, злятаюць на дол, – нас заўсёды радуюць дарагія кожнаму з дзяцінства, такія знаёмыя і такія жаданыя краявіды.
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Александра_Наталья1417
brakebox
bogdanyukn562
samira57
Polina780
impuls20125948
kotsur
татьяна1245
saniopt
reznikvi
Аношкина1696
nastikak8
asker45967
Lvova_Aleksandr933
poiskmarina