verachus
?>

Подробный план к асабливасци киравання у беларускай мове

Белорусская мова

Ответы

Галстян874

Я вельмі люблю зімовыя вакацыі. Хоць яны і значна карацей, чым летнія, затое заўсёды праходзяць весела і ярка. Усё таму, што на зімовыя вакацыі прыпадаюць мае любімыя святы - Новы год і Каляды. Усе два тыдні адпачынку ад заняткаў пануе святочная атмасфера.
Звычайна я праводжу зімовыя вакацыі дома, таму што на святы да нас прыязджаюць бабуля і дзядуля ці іншыя сваякі. Мы ўсе разам рыхтуемся да святкавання - ўпрыгожваем дом і рыхтуем смачныя стравы. А потым усёй сям'ёй сустракаем Новы год, звычайна не спім усю ноч.
Зімовыя канікулы даюць магчымасць адпачыць ад вучобы, пагутарыць з блізкімі і прысвяціць час каханым заняткам. Узімку, калі на вуліцы марозна, я люблю пасядзець з кнігай у вокны і паслухаць музыку. А калі выпадае снег, то я іду гуляць на вуліцу. Усе вакол белае, здаецца, што ты трапіў зусім у іншае вымярэнне. Так прыгожа вакол! Можна пакатацца на катку або слететь на санках з горкі, ці нават пагуляць у снежкі і зрабіць снежную бабу. Гэта заўсёды весела для ўсіх - і дзяцей, і дарослых.
Зімовыя канікулы - цудоўная пара. Шкада, што яны хутка сканчаюцца, і мы зноў павінны вяртацца ў школу. Але яркія ўражанні ад добра праведзенага часу застаюцца з намі надоўга і палягчаюць няпростыя навучальныя будні.

zvanton

Я прачытаў аповесць В.Быкава “Жураўліны крык”. Гэтая аповесць, як і іншыя творы Быкава, што я прачытаў, пра вайну. Апісання ваенных дзеянняў у творы не шмат, больш старонак адведзена апісанню настрою і стану герояў, іх успамінам і перажыванням. З усіх салдат, якія засталіся на пераездзе затрымліваць ворага, мне найбольш спадабаўся Свіст. Вясёлы і знаходлівы, Віцька дапамагаў воінам забыцца пра тое, што іх, магчыма, чакае смерць. Яго жарты падымалі ў салдаіт настрой. Віцька Свіст сам вельмі шчодры чалавек і не любіць скупых. Гэтая рыса яго характару вельмі добра раскрываецца ў эпізодзе з салам Пшанічнага. Іншы на яго месцы мог бы дамовіцца з Пшанічным і ціхенька з’есці сала толькі ўдваіх. Але Віцька так ніколі не зрабіў бы. Ён добра разумее, што ўсе воіны галодныя. Таму, забраўшы падманам сала ў Пшанічнага, Віцька прапануе зварыць кашу на ўсіх. Вядома, не вельмі добра, што ён гэта зрабіў падманам, але ў дадзенай сітуацыі іншага выйсця не было. 

Мінулае Свіста дае нам зразумець, што ў гэтага хлопца ў жыцці не шсё было гладка. Ён быў уцягнуты ў нячыстую справу: абкрадванне дзяржавы. За гэта Свісту давялося нават пасядзець у турме. Але сваю памылку Віцька зразумеў сам і хутка выправіў яе. 

Калі пачалося вайна, Свіст разам з іншымі воінамі апынуўся на фронце. А ў хуткім часе — і на пераездзе. Калм з’явіліся немцы і стала зразумела, што прыйдзецца загінуць, Свіст ні на хвіліну не падумаў пра здраду. Ён смела і адважна змагаўся да канца, падтрымліваў дух астатніх. 

Васіль Быкау ставіць перад сваімі героямі праблему выбару і або здрадзіць Радзіме, або стаць яе абаронцам. Віцька Свіст выпрабаванне вытрымаў, нягледзячы на крымінальнае мінулае і памылкі ў жыцці. За гэта не патрэбна яго вельмі строга судзіць, таму што ў кожнага чалавека ёсць свае памылкі. Але адна справа, калі чалавек разумее свае памылкі і ў далейшым не робіць іх, і другая справа, калі чалавек робіць памылкі і ў далейшым іх не выпраўляе. 

Вось за гэтыя рысы характару мне і спадабаўся Віцька Свіст.

Подробнее - на -

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Подробный план к асабливасци киравання у беларускай мове
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

i7aster26
marketing3
peshnoshamon
annanas08
kassel1b
Ye.Vadim
Igorevich_Aleksandrovna1599
rukodelnizza1
akopsiroyan
Aleksei1463
tobolenecivanov1675
toxicfish
Абубакр_Будаш
mgrunova
mariia39