Віцька Свіст з аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык” – вясёлы і знаходлівы салдат у групцы байцоў, што засталіся бараніць адыход нашых войскаў на пераездзе. Ён жартуе і намагаецца дапамагчы таварышам забыцца на тое, што іх, хутчэй за ўсё, чакае смерць.
Свіст – шчодры і добразычлівы чалавек, нягледзячы на тое, што ў мінулым ён нарабіў памылак і пасядзеў у турме за абкраданне дзяржавы. Магчыма, менавіта там ён зразумеў сваю памылку і стараўся выправіцца. Найбольш чалавечнасць і сумленнасць Віцькі Свіста праявілася ў эпізодзе з салам. Іншы на месцы Свіста мог змаўчаць і ціхенька з’есці сала ўдваіх з Пшанічным. Але толькі не Віцька Свіст. Ён разумеў, што ўсе галодныя. Вядома, не вельмі добра, што ён і тут выкарыстаў падман, але намер ягоны быў сумленны і шчыры – накарміць усіх таварышаў.
Калі на пераездзе пачалася бойка і стала зразумела, што ўсім давядзецца загінуць, Свісту і думка не прыйшла ў галаву пра тое, каб збегчы і выратаваць сваё ўласнае жыццё, кінуўшы таварышаў. Ён мужна і адважна да самага канца змагаецца і дапамагае не здавацца іншым.
Выпрабаванне сумлення Віцька Свіст вытрымлівае, не гледзячы на сваё крымінальнае мінулае. Васіль Быкаў, такім чынам, паказаў нам, што ў кожнага ў жыцці могуць здарацца цяжкія памылкі, але і ў кожнага ёсць шанец іх выправіць і застацца годным чалавекам.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
123. 1. переведите словосочетания на язык и запишите их.салодкі яблык, шырокі стэп, горкі палын, любімы саба-ка, хварэць на ангіну, ісці ў грыбы, паслаць па ўрача, раз наты дзень.
ответ: сладкое яблоко, широкая степь, горькая полынь, любимая собака, заболеть ангиной, идти по/за грибы/ами, послать за врачем, раз в неделю
Объяснение: