За гады вайны 44 ваенныя медыкі былі ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза.Сярод іх - санінструктар Валерыя Гнароўская.Ёй было ўсяго дзевятнаццаць гoд, калі яна аддала сваё жыццё на выратаванне байцоў і камандзіраў. У чэрвене сорак другога года падраздзяленні 907-га стралковага палка займалі абарону на ўсходнім беразе ракі Северскі Данец.У бліндаж да камандзіра 1-га батальёна ўвайшла шчупленькая дзяўчынка ў салдацкай форме і прадставілася: - Санінструктар Гнароўская.Прыбыла для праходжання службы. Камбат сумняваўся, ці хопіць у яе сілы выносіць з полю боя раненых байцоў, (коска) і прапанаваў: - Вам бы лепш у палявы медпункт.Там лягчэй… Валерыя наадрэз адмовілася.Яе пакінулі ў батальёне.Ёй на самай справе было цяжка. Не магла глядзець на адкрытыя раны, з трудом выцягвала з полю боя раненых.Але ў яе быў цвёрды характар і лютая нянавісць да ворагаў. Гэта здарылася асенняй раніцай тысяча дзевяцьсот сорак трэцяга года.Нашы войскі вялі напружаныя баі на берагах Дняпра.Толькі выйшлі з вёскі ,як трапілі пад агонь ворагаў.Бой быў кароткі.Немцы адступілі,але ў нашых былі страты.Каля лесу разбілі палаткі і палажылі туды раненых.З імі засталася Валерыя. На досвітку павінны былі прыйсці за раненымі машыны з чырвонымі крыжамі,але толькі ўзышло сонца, пачуўся гул матора.Валерыя ўбачыла фашысцкі тыгр.Танк ішоў проста на палаткі.Валерыя схапіла сумку з гранатамі, абвешаная імі кінулася пад гусеніцы.Прагрымеў выбух.Танк замёр.Цаной свайго жыцця Валерыя выратавала семдзесят раненых воінаў. За гэты подзвіг санінструктар Валерыя Восіпаўна Гнароўская была пасмяротна ўдастоена звання Героя Савецкага Саюза. Пасля смерці Валерыі, КАМАНДЗIРЫ падраздзялення 907-га палка напісалі пісьмо яе маці (iнакш тут не сагласаваны дзейнiк i выказнiк падраздзяленне напiсалi) ”Вы можаце ганарыцца сваёй дачкой.Яна не схавалася ў цяжкі час,не баялася, а з горда паднятай галавой прыняла смерць,ратуючы раненых.Народ ніколі не забудзе яе.Клянёмся вам, што адпомсцім за гібель нашай сястры Валерыі,за горкія слёзы вашы, за слёзы ўсіх маці.” Разбітая снарадамі, спаленная вёска Вербавая даўно ўзнялася з руін.Цяпер гэта сяло Гнароўскае.Іменем гераіні названы саўгас,а там,дзе загінула Валерыя, узвышаецца абеліск.
vera141187
22.12.2021
Я ахвотна гляджу фільмы многіх жанраў: камедыі, трылеры, дэтэктывы. Але больш за ўсё мне падабаюцца меладрамы. У фільмах гэтага жанру больш за ўсё эмацыйнасці і пачуццяў, якіх часам не хапае ў жыцці. Мой любімы фільм называецца «Спяшайся кахаць». Па жанры гэта меладрама. Фільм блізкі мне яшчэ і тым, што ў ім распавядаецца пра жыццё школьнікаў, такіх жа, як і мы. Жыццё старшакласніка — няпростая штука. У ім шмат трывог, страхаў, незразумеласцяў. Але бывае так, што на долю падлетка выпадаюць такія выпрабаванні, якія не пад сілу вынесці нават даросламу. Вось і галоўная гераіня фільма «Спяшайся кахаць» зведала такое выпрабаванне. Яна невылечна хворая і ведае, што хутка памрэ. Больш пра гэта не ведае ніхто, акрамя яе бацькі-святара. Для астатніх яна звычайная дзяўчынка, занадта сціплая, што тлумачыцца прафесіяй бацькі, добра вучыцца і ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. Другі галоўны герой — яе поўная супрацьлегласць. Ён цалкам не хоча вучыцца, лічыць грамадскае жыццё школы нявартай сваёй увагі, водзіцца з дрэннымі кампаніямі. Пасля чарговай выхадкі яго караюць тым, што абавязваюць прыняць удзел у школьным спектаклі. Ён вымушаны пагадзіцца, каб яго не выгналі з школы. Менавіта там героі і знаёмяцца. Так атрымліваецца, што ім абодвум дастаюцца галоўныя ролі. І калі для гераіні гэта ніякіх праблем не складае, то герою прыходзіцца несалодка. Добра, што яна прыходзіць яму на выручку. Спачатку героі не занадта ладзяць. Ён лічыць яе сіняй панчохай. Яна яго — хуліганам. Але паступова яны пазнаюць адзін аднаго ўсё лепш і лепш і ўлюбляюцца. Страшным ударам стала для нашага героя навіна, што яго каханая памірае. Але ён вытрымлівае гэтае выпрабаванне, і вырашае выканаць яе галоўную мару: яны вянчаюцца ў царкве. Калі галоўная гераіня ў канцы фільма памерла, мне на вочы навярнуліся слёзы. Я быў уражаны мужнасці яе бацькі і каханага, якія годна прынялі гэтую страту. «Спяшайся кахаць» — самы кранальны і глыбокі фільм з тых, што я глядзеў. Ён закранае самыя глыбокія струны душы. Абавязкова паглядзіце яго.