Поликарпова-Мазурова
?>

44 , от вас зависит моя четветная оценка! ) кантрольныя пытанні і заданні1. якія сказы называюцца складаназлучанымі? прывядзіце прыклады2. якія сродкі сувязі выкарыстоўваюцца паміж часткамі складаназлучанасказа? 3. раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназлучаным сказепрывядзіце прыклады.4. якія адносіны могуць выражацца паміж часткамі складаназлучанага сказа пры дапамозе спалучальных, іўных і размеркавальных злучнікапрывядзіце прыклады.5. уявіце, што вы выступаеце на навуковай канферэнцыі з "складаназлучаныя сказы ў беларускім фальклоры". па якіх прыметах вы будзецьвыбіраць складаназлучаныя сказы з тэкстаў вуснай народнай творчасці? ​

Белорусская мова

Ответы

Жуков219

1. Складаназлучаныя сказы - гэта сказы, у якіх прэдыкатыўнымі часткі аб'яднаны ў адно сэнсавае і інтанацыйнае цэлае пры дапамозе злучальных злучнікаў. Можа складацца з дзвюх, трох і болей частак.

Прыклады: Кавадла звінела, і молат звінеў (Я.Купала).

Цяклі дзянькі, ды ішлі нядзелі, і час тут вольны хлопцы мелі (Я.Колас).

2. - злучальныя злучнікі (спалучальныя, супраціўныя, размеркавальныя)

- інтанацыя

- парадак размяшчэння частак

- суадносіны трывальна-часавыэ формаў дзеясловаў-выказнікаў

3. Паміж часткамі складаназлучанага сказа часцей за ўсё ставіцца коска. Прыклад. Наш чалавек і лес - родныя, і таму беларус любіць яго (У.Караткевіч).

Але можа сустрэцца працяжнік, або кропка з коскай.

Працяжнік ставіцца, калі ў 2-ой частцы гаворыцца пра вынік або нечаканае дзеянне. Прыклады. Хвіліна - і плыт перавярнуўся. Яшчэ некалькі дзён - і прачнецца бярозавік.

Кропка з коскай ставіцца, калі часткі сэнсава самастойныя і калі хоць адна з частак развітая і мае свае знакі прыпынку. Прыклад. Зашумела нудна восень шумам лісцяў, шумам сосен, даўшы волю хмарам; ажно з гоняў Беларусі ў вырай вылецелі густ, паплылі ўдаль шнурам.

Коска не ставіцца перад і, ды, ці, або, калі:

- часткі маюць агульны даданы член, часціцу, або пабочнае слова. Прыклад. Дзесьці блізка крычаць кулікі і рака ўскіпае ад хвалі.

- дзейнік 2-ой часткі выражаны займеннікам сам. Прыклад. Дзед Міканор задаваў пытанні і сам на іх адказваў (Т.Хадкевіч)

- часткі супастаўляюцца і маюць аднатыпную будову з паўторам слоў. Прыклад. Ёсць ворагі і ёсць сябры.

- у 2-ой частцы прапушчаны выказнік ці яго звязка. Прыклад. Сонца будзе свяціць і трава зеляніцца.

- часткі з'яўляюцца названымі або безасабовымі, а таксама пытальнымі або клічнымі. Прыклад. Ноч і цішыня. Куды ж ісці і што рабіць?

4. Спалучальныя злучнікі і адносіны:

-Адносіны адначасовасці выражаюцца злучнікамі і, ды, ні-ні. Прыклад. Ні заяц не набягаў, ні дробная птушка не пралятала паблізу.

-Адносіны паслядоўнасці выражаюцца злучнікамі і, ды, потым, затым. Прыклад. Партызаны чулі кананаду, потым яе заглушыў стук сякеры і звон піл.

-Прычынна-выніковыя адносіны выражаюцца злучнікам і. Прыклад. Усталявалася надвор'е, і адгрузка лесу пайшла поўным ходам.

Супраціўныя злучнікі і адносіны:

-Супастаўленне. Прыклад. Скрозь галіны цікуе месяц малады, а дзесь з суседняй баравіны крычыць сава на ўсе лады.

-Супрацьпастаўленне выражаецца словамі-антонімамі, або блізкімі да іх. Прыклад. Хочацца смяяцца, але ўсмешка не выходзіць.

Размеркавальныя злучнікі і адносіны:

-Пералічэнне, чаргаванне з'яў, падзей, дзеянняў выражаецца злучнікамі ці-ці, то-то. Прыклад. То ціўкне птушачка азяблая, то зашархоча з даху снег, то дрогка страпянеццп яблыня, то пырхнуць вераб'я са стрэх.

-Няпэўнасць, сумненне, меркаванне выражаецца злучнікамі не то-не то, ці то-ці то. Прыклад. Ці то птушкі спяваюць у гаі, ці то вецер свішча сваю песню.

-Узаемавыключэнне выражаецца злучнікамі ці, або. Прыклад. Ці ў яго выдаўся які выхадны дзень, ці проста так не пайшоў на работу, але ён быў дома.

Alisa1639
Если что-то из этого то на) 
Аджывае чалавек сваё жыццё, аднойчы прыходзіць яго вечар, старасць, той час, калі чалавек закончыць сваё зямное існаванне. Але ёсць нешта вечнае: любоў, разуменне ўласнага прызначэння на зямлі. Гаворачы словамі аўтара: «Жыццё — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. I ўвечары павінна свяціць сонца» . (Жыць сумленна, спагадліва, чэсна, бо тое няправеднае, што было ў маладосці, балюча адгукнецца ў старасці. Вечар чалавечага жыцця будзе спакойным, калі ты жыў з дабром, згодай, з любоўю ў сэрцы; калі побач з табой будуць твае дзеці, унукі, якія ніколі не забудуць «смачную ваду свайго дзяцінства 
vis-lyubov8832
Ганна жыве ў Вежках. Ёй 76 гадоў. Яна вельмі вясёлая, добрая, супакойная. Мае сына Віктара, які сядзіць у турме. Такая ж, як і Мульцік, старэнькая, белая. Любіць песню "Ой, ляцелі гусі з броду". Жыве супакойна і ціха.

Мульцік таксама жыве ў Вежках. Яму 80 гадоў. Ён наіўны, жалаблівы, добры, просты. Мае аднаго сына, які яму не піша і не помніць бацьку. Жонка Мульціка памерла. Заўсёды моліцца Сонцу, размаўляе з ім. Ніколі не ходзіць у сталоўку.

Гастрыт жыве ў Вежках. Яму 78 гадоў. Злы, рэзкі, калючы як вож. Калі з ім гавораць людзі, то ў іх быццам баліць душа. Мае дзяцей, але яны бацьке толькі грошы шлюць. Ён заўсёды дыў за кошт працы другіх.

P.S. Мы это тоже недавно проходили. Удачи)))

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

44 , от вас зависит моя четветная оценка! ) кантрольныя пытанні і заданні1. якія сказы называюцца складаназлучанымі? прывядзіце прыклады2. якія сродкі сувязі выкарыстоўваюцца паміж часткамі складаназлучанасказа? 3. раскажыце пра пастаноўку знакаў прыпынку ў складаназлучаным сказепрывядзіце прыклады.4. якія адносіны могуць выражацца паміж часткамі складаназлучанага сказа пры дапамозе спалучальных, іўных і размеркавальных злучнікапрывядзіце прыклады.5. уявіце, што вы выступаеце на навуковай канферэнцыі з "складаназлучаныя сказы ў беларускім фальклоры". па якіх прыметах вы будзецьвыбіраць складаназлучаныя сказы з тэкстаў вуснай народнай творчасці? ​
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

ivanovmk1977
egorov
Olga1509
VadimovichSvetlana622
troian07
Геннадьевич-Тимофеева158
Разлзялиць слова зайздросциць, фантазёр
Динков
Мелконян1137
nekataniyoleg
slava-m-apt
Узлиян Фурсов1488
rmitin
abuley
dmitriyb1
Альберт Луиза1595