Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Запісаць сказы, ставячы знакі прыпынку, падкрэсліць графічна галоўныя члены сказа, пабудаваць схемы і вызначыць ТЫПЫ даданых частак у сказах - запісаць іх у дужках пасля сказа. 1. Да тых мясцін дзе жыў калісь Купала не зарастуць сцежкі. 2. Яшчэ здалёк было чуваць што навальніца набліжаецца.
1. Ганка за шкапам яшчэ спала з малымі дзяўчынкамі, а ён спрытна, аднаруч, накінуў на сябе ватоўку і, не мыючыся, выскачыў на зарослы дзядоўнікам ды крапівой падворак.
2. Хаця ні імшы, ні ўсяночнай тут даўно не было — ад царквы ў мястэчку застаўся хіба аброслы крапівой падмурак; як у трыццаць трэцім сцягнулі крыжы, так і развалілася царква.
3. Наперадзе за Тарасавым парканам мільганула і знікла абвязаная цёплай хусткай галава ўдавы Пятрухі — мабыць, кінулася куды хавацца.
4. Ужо тыя ў такі дзень былі дома і, не зважаючы на крыкі і стрэлы на вуліцы, увішна маліліся ў прыбранай рушнікамі покуці перад дужа шаноўным абразом святой Марыі — страчалі Вялікадне.
5. Іхні атрад разбілі, і карнікі ўсчалі паляванне на партызан, шукалі з сабакамі ў пушчы, лясах і пералесках, у пакінутых жыхарамі вёсках, адрынах, на таках.
6. Пастроеныя ў калону па тры жанчыны ледзьве брылі па не надта ўтаптанай, добра прысыпанай снегам дарозе.
7. Над бязмежнай снегавой прасторай, ахінутай шэрым сутоннем, вісела светлая палярная ноч.