Inforealto
?>

9. Адзначце ск/зал. сказы з даданымі параўнальнымі часткамі:1) Цьмяная смуга засцілае даліну, нібы нейкі вялікі цень паўзе па адхонах.2) Сцяпан Любіў глядзець на поле ўлетку, калі яно стаіць у калоссі.3) Росы бываюць раніцаю такія халодныя, што аж дубеюць босыя ногі пастушкоў.4) Потым зноў і зноў пачуўся гучны трэск, як быццам нехта прадзіраўся праз кусты.5) Перад грэбляй з вады вытыркаліся тры стажкі, нібы копы сена.10. Адзначце ск/зал сказы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем даданыхчастак:1) Я раскажу табе, як прыходзіць сюды вясна, як пахнуць на дрэвах тады пупышкі, як чарнее сад.2) Калі доўга пазіраць за адным і тым жа ўчасткам неба, асабліва ў сярэдзіне жніўня, можна ўбачыць, як метэоры з'яўляюцца на небе адзін за адным.3) Валера ўстае, каб зачыніць дзверы, а заадно і паглядзець, што там ў лазні.4) Даніла яшчэ трошкі пастаяў, правёў позіркам Тамаша, які хутка знік у густым алешніку, ірушыў да чарады бяроз, што бялелі наперадзе.5) Праўда, ёсць адна аўтаручка, якая захоўваецца ў мяне ўжо 20 гадоў і якой я цяпер пішу.11. Пабудуйце гарызантальную схему 3 сказа.​

Белорусская мова

Ответы

Ioanova Korneeva1093
Рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. Рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. А ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. Як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. Рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.
Адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў Ян Баршчэўскі. Вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях". Яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх скаладаюць аповеды падарожнікаў у доме шляхціца Завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. Усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.
Найбольш цікавыя апавяданні "Плачка" і "Сын Буры". "Плачка" - адно з самых незвычайных апавяданняў кнігі. У гэтай гісторыі апісваецца незвычайная прыгожая кабета, якая з'яўляецца ў пакінутых дамах, у пустых касцёлах і на руінах. На яе вачах заўсёды блішчэлі слёзы, з-за таго людзі называлі яе Плачкай. Вобраз Плачкі сымвалізуе, што ў чалавека на першым месце павінны быць не матэрыальныя, а духоўныя каштоўнасці. Яна плача, бо іх, каштоўнасці, не бачаць, не разумеюць, ганяюцца за ўяўным, несапраўдным.
У апавяданні "Сын Буры" сляпы Францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе Сынам Буры. У час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. Сын Буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў Плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. Плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. Хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. Сын Буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.
Вобразы Плачкі і Сына Буры арыгінальны і не сустракаюцца ў іншых славянскіх літаратурах. Кніга "Шляхціц Завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. Але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.
Igor1406

Дрэва моцнае свае каранямі , рака — вытокамі , а чалавек — сваімі продкамі. На змену дубам-дзядулям уздымаюцца «ценькія дубочкі» ,  магутныя кроны якіх праз некаторы час зашумяць у дуброве жыцця, — такі галоўны закон вечнасці і неўміручасці кожнага народа.

Першая ўмова закону вечнасці — каб унукі ведалі : «хто такія іх продкі» , каб  помнілі і бераглі як зрэнку вока ,  створаную імі і пакінутую ў спадчыну маёмасць . Можна ўзгадаць мудрасць тоесную мудрасці шляхціца Завальні з твора Яна  Баршчэўскага «Мінулае вучыць нас , як жыць сёння». З люстра мінуўшчыны глянуць на нас вочы Святой нябесная заступніцы Ефрасіні Полацкай . Шасцёра сыноў знакамітага князя-вешчуна Усяслава Чарадзея ўзбагацілі  радаводнае дрэва полацкай дынастыі  Рагвалодавічаў шматлікімі атожылкамі.  Сам Усяслаў Чарадзей княжыў 57 гадоў , і за гэты час Полацкае княства дасягнула найвялікшага росквіту . Нямала Чарадзеевых нашчадкаў увайшло ў гісторыі . Але найбольшую славу прынясуць Полацку пасля Усяслава не ваяры . Зрабіць гэта наканавана  было яго ўнучцы — Еўфрасініі Полацкай. Яе жыццё, «як прамень сонечны»,  прасвятліла «зямлю Полацкую». «Была яна дапамогай пакрыўджаным , суцяшэннем  засмучаным ,  распранутым — адзеннем , хворым — наведаннем ці , проста кажучы,  — для ўсіх была ўсім». Заслуга яе перад нашай нацыяй не толькі ў манацтве і перапісванні кніг ,  не толькі ў садзеянні будаўніцтву скага сабора,  распісанага ўнікальнымі фрэскамі . З яе імем звязана і стварэнне ў 1161 годзе полацкім майстрам Лазарам Богшам паводле яе заказу нацыянальнай рэліквіі — крыжа . Гэта сімвал палітычнай самастойнасці і культурнага росквіту Полацкага княства — старажытнага правобраза Беларусі.

У галерэі партрэтаў нашых слынных продкаў ,  па якіх  нас прымае свет — Францыск Скарына. » І Скарына наш друк распачаў за паўвека да Фёдарава»,  — з гонарам пісаў Пімен Панчанка ў вершы «Мы з тых беларусаў». У тым,  што мы ёсць сёння як нацыя і грамадзяне ,  першая заслуга Францыска Скарыны. Ен не толькі наш першы Доктар навук — ён першы беларускі ўніверсітэт . У яго творчай спадчыне — пачаткі ўсіх нашых пачаткаў ,  бо ён і філосаф ,  і педагог ,  і гісторык,   і эстэтык,  і батанік,  і медык…. Надзённа гучыць Скарынаў успамін усім  нам , што светам валадарыць любоў ,  бо яна самая дасканалая з усіх даброт і  каштоўнасцей,  без якой марна ўсё ў свеце.

Імя Кастуся Каліноўскага — гэта сімвал нашай Радзімы,  а вобраз яго шырока ўвасобіўся ў творах мастакоў . Каліноўскаму за месяц да гібелі споўнілася б 26 год . » За такі час большасць паспявае зрабіць мала . А гэты паспеў стварыць вольную беларускую прэсу,  пасеяць насенне народнага гневу ,  узрасціць яго і зжаць пасеў».

Сапраўдны подзвіг — гэта жыццё беларускіх пісьменнікаў.  Яны , нягледзячы на прыгнёт , пісалі па-беларуску. На жаль,  расцаніць па сапраўднаму іх майстэрства ўдалося не адразу . Бо сапраўдны талент генія апяраджае свой час. Янка Купала,  Якуб Колас, Максім Танк,  Максім Багдановіч — яркі прыклад людзей, што стаялі сцяной за мову родную і ўзбагачалі няспынна скарбніцу  беларускай культуры.

Усе гэтыя людзі павінны быць прыкладам для нас. Тыя, на каго варта раўняцца. Менавіта яны стварылі радасць і гонар за права беларусам звацца. Людзі ,  якія і па сённяшні дзень абуджаюць беларускія сэрцы сваёй жыватворнай сілай. Людзі, які праслаўляюць і дагэтуль наш край. Мы шчаслівыя ад таго, што наш народ мае такіх людзей з вялікай літары.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

9. Адзначце ск/зал. сказы з даданымі параўнальнымі часткамі:1) Цьмяная смуга засцілае даліну, нібы нейкі вялікі цень паўзе па адхонах.2) Сцяпан Любіў глядзець на поле ўлетку, калі яно стаіць у калоссі.3) Росы бываюць раніцаю такія халодныя, што аж дубеюць босыя ногі пастушкоў.4) Потым зноў і зноў пачуўся гучны трэск, як быццам нехта прадзіраўся праз кусты.5) Перад грэбляй з вады вытыркаліся тры стажкі, нібы копы сена.10. Адзначце ск/зал сказы з сузалежным неаднародным падпарадкаваннем даданыхчастак:1) Я раскажу табе, як прыходзіць сюды вясна, як пахнуць на дрэвах тады пупышкі, як чарнее сад.2) Калі доўга пазіраць за адным і тым жа ўчасткам неба, асабліва ў сярэдзіне жніўня, можна ўбачыць, як метэоры з'яўляюцца на небе адзін за адным.3) Валера ўстае, каб зачыніць дзверы, а заадно і паглядзець, што там ў лазні.4) Даніла яшчэ трошкі пастаяў, правёў позіркам Тамаша, які хутка знік у густым алешніку, ірушыў да чарады бяроз, што бялелі наперадзе.5) Праўда, ёсць адна аўтаручка, якая захоўваецца ў мяне ўжо 20 гадоў і якой я цяпер пішу.11. Пабудуйце гарызантальную схему 3 сказа.​
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Любовь
shakovaea
websorokin
uchpapt
valya-7777
Yevgenevich_Chipura-Nikolaeva
dmitzu8594
kiravalter1998697
Pavlov447
aistenok-28
assistant
Leon-12
andrewa
khar4550
zotcet7