У «Палескай хроніцы» мы пазнаёміліся з цэлым шэрагам герояў. Адны з іх адмоўныя, другія — станоўчыя. Але ўсе яны аб'яднаныя адным часам, аднымі праблемамі, дый жывуць усе ў адной мясцовасці — на Палессі, там, дзе нарадзіўся, дзе прайшло дзяцінства і самога Iвана Мележа. Нягледзячы на тое многае, што яднае герояў рамаца, аўтар кожнага з іх праводзіць па яго асабістай, наканаванай ці то лесам, ці збегам абставін, дарозе, назва якой «жыццё». Напэўна таму, усё ў творы здаецца натуральным і жыццёвым: адны героі разыходзяцца, другія сустракаюцца, адны знайшлі свае шчасце, другія — так і дажываюць свой век у бясконцых пошуках, не спазнаўшы яго, трэція дакрануліся да яго, болын таго — пазналі асалоду яго і ўсё астатняе жыццё вымушаны жыць толькі гэтымі незабыўнымі імгненнямі.
Менавіта да ліку апошніх адносяцца і галоўныя героі твора — Васіль Дзятлік і Ганна Чарнушка. Чытаючы першыя старонкі, мы становімся сведкамі, як шчасліва і прыгожа складваюцца адносіны юнака і дзяўчыны. Каханне іх чыстае, светлае, трапяткое. Працуючы з раніцы да вечара, Васіль не ведае стомы. I не таму, што ён поўны моцы, яе ён толькі набіраецца: Васілю прыбаўляюць сілы думкі аб спатканні з каханаю дзяўчынаю, якая — ведае — плаціць яму тым жа.
У жыцці Васіля дзве мары — звязаць свае жыццё з Ганнай і набыць яшчэ зямлі. Ды не абыякой, а самай лепшай, што знаходзіцца ля цагельні і належыць куранёўскаму багацею Карчу. Набліжаецца перадзел, і чым ён бліжэй, тым болып хлопец хвалюецца. Ён ужо амаль упэўнены, што зямля гэта будзе належаць яму. «А інакш, дзе ж справядлівасць?»— думае Васіль. Ён і Ганне расказаў пра свае мары. Праўда, яна ўспрыняла гэта не так сур'езна, як бы хлопцу хацелася, але гэта не бяда: будзе зямля, тады і Ганна таксама парадуецца за яго.
Невядома, як склаліся б адносіны Васіля і Ганны, калі б не выпадак з бандытамі. Менавіта гэтае здарэнне намеціла мяжу ў іх чыстых адносінах, якая з кожным годам станавілася ўсё болын акрэсленай. Ганна абвінаваціла Васіля ў тым, што ён паказаў бандытам хату яе сваякоў. Праўда, яна хутка зразумела, што віны яе каханага ў тым няма, ды было позна: адыходзячы ў турму, Васіль не азваўся да яе, нават не паглядзеў у яе бок, хоць і вельмі хацелася. I віной гэтаму была не столькі крыўда, колькі яго прыродная панурасць і зацятасць.
Час ішоў, і вузел непаразуменняў зацягваўся яшчэ больш, хоць яны кахалі адно аднаго, як і раней. Васіль не захацеў паверыць Ганне, што паміж ей і Яўхімам Карчом там, у лесе, нічога не адбылося. А дзяўчына была над та горд аи, каб прасіць паверыць ей.
Аднак была і яшчэ адна прычына, што стрымлівала Васілёвы пачуцці, і мне здаецца, яна галоўная — усё тая ж неадольная мара аб зямлі. Не адзін ужо раз Васілю прыходзіла думка павялічыць свой надзел за кошт пасагу. Спачатку ён адганяў яе, як дакучлівую муху, а потым падумаў: а чаму б і не? Тым больш, што адносіны з Ганнай былі парушаны.
Што датычыцца Ганны, то яе каханне да Васіля не згасла, толькі побач з ім пасялілася крыўда. Як мог ён, адзіны, каго яна кахала, паверыць не ей, а злым плёткам? Да гэтай крыўды далучыліся і ўгаворы мачыхі, і перажыванні за старога бацьку. Усё гэта падштурхнула дзяўчыну даць згоду Яўхіму выйсці за яго замуж.
Ажаніўся і Васіль. I пасаг за жонкай узяў ладны: добры кавалак зямлі, і хату стаў будаваць новую. Аднак спакою не было: не выходзілі з галавы успаміны пра тыя шчаслівыя вечары, што правёў побач з Ганнай, пра шчырыя і нясмелыя пацалункі.
Не склалася шчасліва і Ганніна замужжа. Эгаістычны і самаўпэўнены Яўхім быў так непадобны да стрыманага, сціплага і пяшчотнага Васіля, думкі пра якога не выход зілі ў яе з галавы. Не адзін раз парывалася Ганна пайсці ад яго, але не адважвалася. I толькі смерць дачкі падштурхнула маладую жанчыну да гэтага ўчынку.
Не шчаслівы Васіль, не пічаслівая Ганна. I ён, і яна жывуць толькі ўспамінамі. Здавалася б, зрабі кожны з іх адзін крок — і пакутлівага жыцця не было б. Але не ўсё так проста: шляхі-дарогі іх разышліся, і ў кожнага за плячыма цяжкая торба, якая замінае зрабіць крок насустрач адзін аднаму. I калі больш рашучая Ганна яшчэ здольна на гэта, то Васіль — не. Таму, калі яны пазней сустрэліся, і Ганна прапанавала свайму каханаму кінуць усё, Васіль гэтага не зрабіў: шкада было пакінуць зямлю, да якой прывык, хату, дзіця, хоць і не любую, жонку.
З цягам часу ён зразумеў сваю памылку, але было позна: дарогі разышліся так далека, што і за ўсё астатняе жыццё ён не дайшоў бы да сваей Ганны.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Назавице прадметы у интерьер баларускай хаты, якия маюць практычнае прызначанне и разаи з тым
Адзенне
Транскрипция: [а́дз'ин':э]
Количество слогов: а - дзе - нне
а - а́ - гласный, ударный
д - д - согласный, звонкий парный
з - з' - согласный, мягкий, звонкий парный
е - и - гласный, безударный
н - -
н - н': - согласный, мягкий, звонкий непарный, сонорный
е - э - гласный, безударный
Сшыць
Транскрипция: [ш:ыц]
Количество слогов: сшыць
с - -
ш - ш: - согласный, глухой парный, твёрдый непарный, шипящий
ы - ы - гласный, безударный
ц - ц - согласный, глухой непарный, твёрдый непарный
ь - -
Транскрипция слова: [п’эн’]
п — [п’] — согласный, глухой парный, мягкий (парный)
е — [э] — гласный, ударный
н — [н’] — согласный, звонкий непарный, сонорный (всегда звонкий), мягкий (парный)
ь — не обозначает звука