У апавяданні В.Карамазава «Дзяльба кабанчыка» расказваецца пра звычайны для вясковага жыцця эпізод — дзеці прыехалі ў вёску да маці «на свежыну». Але пісьменнік звяртае нашу ўвагу на паводзіны дзяцей, іх адносіны да маці.
Маці вырасціла, выпеставала трох дзяцей: Веру, Ніну і Сцяпана. Мы даведаліся, што ўсе яны добра ўладкаваліся, жывуць у горадзе, не адчуваюць сябе беднымі, а дапамагае маці толькі адзін Сцяпан. Вера і Ніна нават не адчуваюць сваёй віны за тое, што даўно не былі на магіле бацькі, забыліся туды дарогу. Не заўважаюць, што іх маці стала зусім старэнькай, а даглядае такую вялікую гаспадарку. I даглядае не для сябе, а для таго, каб дзеці, прыехаўшы, маглі чаго ўзяць. Пісьменнік не апісвае знешнасці сясцёр, а ўсю ўвагу надае адзенню малодшай сястры Ніны — белы плашчык, чырвоны берэцік, лакавыя чаравічкі. Яна прыехала не дамоў, а ў госці. Ці можна ў белым плашчыку і лакавых чаравічках дапамагчы маці па гаспадарцы? Канешне, не. Ды яна і не збіралася дапамагаць. Яе не ўразілі словы маці аб тым, што цяжка стала «цягнуць» гаспадарку — рукі ломіць і не хапае сіл. Але найбольш яскравы эпізод, які характарызуе ўсіх дзяцей — сцэна дзяльбы кабанчыка. «Смешна было глядзець, як маці бярэ з агульнай кучы кавалак, варочае яго з боку на бок, перакладае з рукі ў руку, гадаючы, каму пакласці, а сёстры і Коля ўважліва сочаць за матчынымі рукамі, маўчаць, ані слова — не да размоў...» Сясцёр і зяця турбуе толькі адно, каб толькі іх не абдзялілі. Адзін толькі Сцяпан заўважае, што маці недзе парэзала палец і ён, заматаны ў белую анучку, «падобны на белую каціную лапку». Аднаму Сцяпану няёмка, што маці ўсё мяса аддае ім, а сабе нічога не пакінула. Менш за ўсё маці думае пра сябе, а дарослыя дзеці нават не заўважаюць гэтага ў прагным жаданні атрымаць найлепшы кавалак.
З усіх дзяцей мне падабаецца Сцяпан. Толькі ён зразумеў сваю памылку і вярнуўся да маці. Ён не прымае жорсткасці і абыякавасці іншых дзяцей. Яму сорамна перад бацькам, што не спраўдзіў яго надзеі і з'ехаў у горад. Сцяпан — адзіны чалавек, якога і можна назваць сапраўдным сынам, а астатнія дзеці ўжо «страцілі святое штосьці», «ачарсцвелі душою».
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
ПАМАГИТЕ кантрольная работа 8 класс 1.Адзначце радкі, у якіх выразы з'яўляюцца словазлучэннямі: 1) блакітны небакрай; 2) самы цікавы; 3) сонца ўзышло; 4) няхай прыязджае; 5) некалькі слоў. 2.Адзначце словазлучэнні, у якіх дапушчаны памылкі ў кіраванні: 1) больш пяці кілаграмаў; 2) дом на тры паверхі; 3) захварэць па грып;4 ) чуць сваімі вушамі; 5) сумаваць па маці. 3.Адзначце словазлучэнні, у якіх галоўнае слова кіруе залежным: 1) халодны дзснь; 2) вучыцца добра; 3) глядзець тэлевізар; 4) хатка бабра; 5) жаданне дапамагчы. 4.Адзначце неразвітыя сказы: 1) У хаце цёпла. 2) Заспявалі птушкі. 3) Вечар надышоў хутка. 4) Дзень цёплы. 5) Чалавек ціхі і спакойны. 5. Адзначце сказы, у якіх дзейнік выражаны назоўнікам у назоўным склоне: 1) I ўсё навокал ажыло і павесялела. 2) Нішто жывое не траціць цяпер дарэмна гэтых апошніх залатых дзянькоў. 3) Шумяць бярозы, груша пад паветкай . 4)Бабіна лета настала. 5) Надарылася і навалыніца з бурным, імклівым дажджом, доўгім старэчым кашлем грому і белымі пісягамі маланак. 6. Адзначце радкі, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік: 1) Найлепшае сведчанне таму _ праца самога Якуба Коласа. 2) Талент_гэта не толькі праца, а і мужнасць. 3) На круглым маленькім лісточку ззяе бліскучая кропелька- іскрынка, ды кропелька_не вадзяная. 4) Легендарнае возера Свіцязь! Ты_беларускае мора, невялічкае, але такое ж чыстае, светлае, прыветлівае. 5) Сосны_нібы воіны на варце цішыні і адвечнага спакою. 7. Адзначце сказы, у якіх правільна падкрэслены галоўныя члены: 1) У паветры было ціха. 2) Настаўнікспыніусяз вучнямі на сухім месцы ў лесе. 3) Некаторыя з пачаткоўцаў ледзь-ледзь бліснулі ў друку і неўзабаве зніклі. 4) Мне часта даволзілася бачыць Янку Купалу на розных сходах, мітынгах, пасяджэннях. 5) Ночбыла халодная і цёмная. 8.Адзначце сказы з недапасаванымі азначэннямі: 1) Веснавая цёплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала свае таемныя чары. 2) Дальнія хвойнікі былі зацягнуты шызай смугой. 3) Пракоп не мог не паддацца жаданню прысесці на гладка спілаваным пні. 4) Гукі песні смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі за рэчку. 5) Па вузкім травяністым беразе вузенькая сцежачка вяла да прымкнутага чоўна. 9.Вызначце від выказніка ўсказе: Вяртаючыся дадому, таксама стараліся ісці разам дзеяслоўны; 2)састаўны дзеяслоўны; 3)састаўны іменны. 10.Адзначце сказы, у якіх выказнік ужыты ў правільнай форме: 1) Розная драбяза, накшталт мухаловак, сітавак, ляціць групкамі. 2 ) За дзесяць гадоў большасць дрэў паспяваюць вырасці і даваць плады. 3) Мінулі пяць стагоддзяў. 4) Трое байцоў стаяла пры абозе. 5) Васіль з Ганнай гаварылі, не хаваючы сваёй трывогі. 11.Адзначце двухсастаўныя сказы: 1) Гэта было добра вядома і без гадзінніка. 2) Але навальніцы ўлетку імклівыя і кароткія. 3) Дзень быў ясны, блакітпы. 4) Легендарнае возера Свіцязь! 5) А авёс зжалі нядаўна. 12.Устанавіце адпаведнасць паміж аднасастаўнымі сказамі ў першым слупку і іх відамі ў другім: 1) Пацягнула вільгаццю. А. Абагульнена-асабовы. 2) Дыхаю і не магу надыхацца. Б. Назыўны. 3) Ад крадзенага не пасыцееш. В. Няпэўна-асабовы. 4) Апоўдні падагналі аўтобус. Г. Пэўна-асабовы. 5) Ноч. Д. Безасабовы. 13.Адзначце сказы, у якіх аднародныя члены выдзелены (або не выдзелены) коскамі правільна: 1) Бруіцца сярод зыбкіх тарфяных берагоў блізкая рака, ціхая, але вяртлявая. 2) Бялявыя, зімовыя хмары нізка навіслі над змярцвелаю зямлёю. 3) Хадзіла ў вёскі, на хутары несла моладзі жывое слова праўды. 4 ) Юлька падкінула асколак у руках, нібы ўзважвала яго вартасці, і ціха прамовіла... 5) Бярыце кветкі ды ідзіце да абеліска. 14.Адзначце сказы, у якіх правільна вызначана сінтаксічная роля выдзеленых слоў: 1) На Палессе хутка насоўваўся зацяты ў сваёй маўклівасці вечар, засцілаючы цьмянай посцілкай лес, дальнія балоты і сухое поле — аднародныя дапаўненні. 2) Крыштальныя крыніцы, быстрацечныя рэчкі і жвавыя ручаі жывяць-поўняць тваю неўгамонную сілу — аднародныя дзейнікі. 3) Кожная пара года па-свойму прывабная, прыгожая — аднародныя азначэнні. 4) Некуды кліча, вабіць цябе жыццё, і ўздымаюцца грудзі ад глыбокага дыхання — аднародныя выказнікі. 5) Вясна — малады, бурлівы вір жыцця, імклівы, неспакойны рух у неакрэсленыя прасторы... — аднародпыя выказнікі.
Прапрадзедаў маіх жывая мова, —
Майго народа першая аснова,
Душы яго шырокі, чысты свет!
Лось Еўдакія
У кожнага чалавека, народа ёсць свая родная мова. Мова, на якой было сказана першае ў жыцці слова. Для кожнага народа яго мова самая найпрыгажэйшая. Мая родная мова — беларуская. Матчына мова, спеўнае слова, родная мова — так ласкава і шаноўна называюць сапраўдныя беларусы сваю мову. Мова — неацэнны духоўны набытак нашага народа.
Беларускія пісьменнікі сказалі шмат шчырых слоў пра сваю родную мову, яе багацце і прыгажосць. Іх творы прасякнуты любоўю да мовы, заклапочанасцю за яе лёс. У вершах П.Броўкі «Калі ласка!», Н.Гілевіча «Слова», Я.Янішчыц «Мова» ўслаўляецца родная мова, іх радкі напоўнены патрыятычнымі пачуццямі. Паэты падкрэсліваюць значэнне роднай мовы ў жыцці чалавека. У сваім вершы «Страціў слова, страціў спадчыннае слова...» Ніл Гілевіч гаворыць:
Страціў слова, страціў спадчыннае слова —
Штосьці страціў у душы абавязкова!
Мне вельмі б хацелася, каб наша слова жыло шмат стагоддзяў, радавала сваей мілагучнасцю і прыгажосцю іншыя пакаленні.