ВадимСмирнов116
?>

Подскажите прыляцела увосень нужно у нескладовое? ​

Белорусская мова

Ответы

s2010av565
Наступiла доўгачаканае лета. У мяне, як i ва ўсiх маiх аднакласнiкаў, пачалiся летнiя канiкулы. Настрой ад гэтага быў прыўзняты. А яшчэ болыд радасна было ад таго, што скончыла навучальны год з добрымi адзнакамi. Першыя днi лета я з бацькамi правяла на летнiку. Мы палолi i палiвалi грады, збiралi ў лесе грыбы i ягады. З суседскай дзяўчынкай Таняй хадзiлi на рэчку купацца. Праўда, рэчка ад нашага летнiка далека, але жаданне выкупацца заўсёды было такiм вялiкiм, што дарога нас не пужала.Як прыемна было, выйшаўшы з вады, легчы на спiну, раскiнуць у бакi рукi i глядзець у неба! Калi глядзiш доўга i неадрыўна, то аблокi пачынаюць прымаць абрысы розных прадметаў: адны нагадваюць ветразi, другiя падобныя на кветкi, трэцiя маюць выгляд казачных iстот. Лежачы побач, мы з Таняй пачыналi абмяркоўваць кожнае воблачка. I смеху ж тады было!На другi летнi месяц бацькi мне ўзялi пуцёўку ў Балгарыю. Там я жыла ў горадзе Абзор. У Балгарыi ў мяне з'явiлася шмат новых сяброў. Я хадзiла з iмi купацца на мора, загараць на гарачым пяску. Вада ў моры вельмi чыстая, празрыстая, i на дне ляжыць многа ракавiнак. Кожную ранiцу мы бегалi ў горы па мiнеральную ваду.Цiкавымi былi i экскурсii, на якiя нас часта вазiлi. Горад Абзор вельмi прыгожы. Там многа цiкавых мясцiн, помнiкаў. А на вулiцах цвiце шмат незвычайна прыгожых руж.Тэрмiн адпачынку хутка скончыўся. Шкада было развiтвацца з новымi сябрамi, але затое радавала сустрэча з мамай, татам, Таняй i з нашымi воблачкамi.
MNA888

Лета прыйшло непрыкметна. Адцвілі сады і асыпаецца бэз. З таполяў ляціць пух. Ружовымі шапкамі ўпрыгожыліся кусты шыпшыны. Зацвілі язмін і каліна.

Лугі ператвараюцца ў суцэльны пярэсты дыван. Цвітуць амаль усе лугавыя травы: белы рамонак, гарошак, жоўты казялец, чына лугавая, канюшынка. Зацвілі незабудкі, светнік, смолка. На ўзлесках красуюцца браткі. Расліна гэта - сусед дрэнны: карані братак прысмоктваюцца да каранёў суседніх раслін і выцягваюць з іх пажыўныя сокі. Такія расліны называюцца паўпаразітамі. На купінах увільготненых мясцін разгортвае свае разеткі расянка - драпежніца сярод раслін. Яе лісточкі ўсаджаны ліпкімі чырвонымі валаскамі. Калі на іх трапіць камар або муха, яны сціскаюцца і насякомыя - ў пасцы.

Маладая веснавая зелень прыкметна пацямнела. А як лёгка дыхаецца цяпер у лесе ці парку! І не дзіўна. Лісце дрэў - гэта маленькія хімічныя лабараторыі, дзе пад уплывам сонечнага святла і цяпла адбываецца ператварэнне рэчываў. Праз невялічкія адтуліны ў лістах, вусцейкі, вуглякіслы газ з паветра пранікае ў лісты. Там ён пад уздзеяннем сонечнага святла распадаецца на вуглярод і кісларод. Вуглярод застаецца ў лістах і перапрацоўваецца ў той матэрыял, з якога будуюцца ствол, карані, галіны дрэва. Кісларод жа выдзяляецца з лістоу ў паветра, якім мы дыхаем.

Объяснение:

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Подскажите прыляцела увосень нужно у нескладовое? ​
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

tatasi
mir5552
ale99791308
krutikovas
soclive7762
Анатольевич Сергей7
gip5362
sirenashop25
snk7777202
verachus
Шавкат кызы
delfinmos
boykovandrew6663
sergeev-alp5
КутузоваМартенюк
Чаму вучыць твор "урокі пані мра'і"