Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
А1. Адзначце словы з падоўжаным [ч]: 1) паказчык 2) сугучча 3) падчысціць 4) даследчык 5) расчасаць А2. Адзначце словы з падоўжаным [ш]: 1) заросшы 2) узвышша 3) расчырванелы 4) з шапкай 5) шчыміць А3. Адзначце словы, вымаўленне якіх не супадае з напісаннем: 1) карагод 2) касцюм 3) мярэжжа 4) перакідваць 5) лес і возера А4. Адзначце словы, у якіх пры вымаўленні адбываецца асіміляцыя зычных гукаў па мяккасці: 1) сківіца 2) светлы 3) сфера 4) нясвіжскі 5) схіліцца А5. Адзначце словы, у якіх пры вымаўленні адбываецца асіміляцыя па звонкасці: 1) дубчык 2) кляцьба 3) разбіць 4) бейсбол 5) экзамен А6. Адзначце словы, у якіх усе гукі – мяккія: 1) глей 2) абледзяненне 3) пляцень 4) цвісці 5) юбілей А7. Адзначце словы, дзе вымаўленне не супадае з напісаннем: 1) клёцкі 2) бацвінне 3) адступаць 4) чэшскі 5) кончык А8. Адзначце словы, у якіх спалучэнне дж абазначае два гукі: 1) агароджа 2) паджаць 3) дажджлівы 4) аджартавацца 5) аджыць А9. Адзначце словы, у якіх вымаўляецца гук [цц]: 1) па кладцы 2) на рэчцы 3) жыццё 4) у лодцы 5) лісце А10. Адзначце словы, у якіх колькасць гукаў і літар не супадае: 1) без бацькі 2) згінуў 3) ткацкі 4) камандзір 5) усміхаешся Заданне 2. Запішыце сказы згодна з правіламі беларускай арфаграфіі. Падкрэсліце санорныя зычныя гукі. [галоўным зан’аткам старажытных нас’эл’н’ікаў б’эларус’і было з’эмл’аропства// йано патрабавала ачˆ чалав’эка в’эл’м’і ц’ашкай працы/ бо пакрытайа густым л’эсамˆы балотам’і/ з’амл’а н’эˆбыла прыдатнайа дл’аˆпас’эваў// протк’і б’эларусаў выс’акал’і дрымучы л’эс а потым выпол’вал’і йаго.] Заданне 3. З задання 2 выпішыце словы, дзе галосныя абазначаюць два гукі. Заданне 4. Зрабіце фанетычны разбор слова ―адцвітуць‖. Заданне 5. Назавіце ў словах прыклады асіміляцыі і прыпадабнення гукаў.