Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
1.Адзначце дзеясловы, якія стаяць у пачатковай форме: 1) ступаю; 2) ісці; 3) ківалі; 4) секчы; 5) спаць. 2.Адзначце дзеясловы закончанага трывання: 1) майстраваць; 2) аслабець; 3) падзякаваць; 4) малачу; 5) праспаць.3.Адзначце дзеясловы, якія стаяць у абвесным ладзе: 1) зашпільваю; 2) гаварыць бы; 3) ідзі; 4) перааралі; 5) буду выдзяляць.4.Адзначце зваротныя дзеясловы: 1) буксуе; 2) апрануцца; 3) гатуецца; 4) падрыхтавацца; 5) перакінуць.5.Адзначце дзеясловы І спражэння: 1) вядзе; 2) біць; 3) завыць; 4) вазіць; 5) глядзяць.6.Да ІІ спражэння належаць дзеясловы: 1) гнаць; 2) пячы; 3) бяліць; 4) кружыць; 5) наладзіць.7.Адзначце дзеясловы, якія не маюць формы часу: 1) бегчы; 2) вучыцца; 3) пачытай; 4) несці; 5) просяць.8.Адзначце дзеясловы, у якіх у формах 1-й асобы множнага ліку абвеснага ладу ў канчатку неабходна пісаць літару ё: 1) пя_м; 2) вядз_м; 3) адоле_м; 4) ку_м; 5) ль_м.9.У форме 2-й асобы множнага ліку правільна запісаны дзеясловы: 1) гаворыце; 2) несяце; 3) пішаце; 4) кладзеце; 5) кажаце.10.У форме 2-й асобы адзіночнага ліку правіл запісаны дзеясловы: 1) купіш; 2) бярэш; 3) пераплываеш; 4) друкуіш; 5) сцеліш.11.Правільна напісаны дзеясловы: 1) выпісываць; 2) нанізваць; 3) супакойваць; 4) падкормліваць; 5) узначальваць.12.Суфіксальным утвораны дзеясловы: 1) працаваць; 2) накарміць; 3) важнічаць; 4) абілеціць; 5) выкарыстоўваць.13.Падкрэсленыя дзеясловы з’яўляюцца безасабовымі ў сказах; 1) У той год з вясны вельмі дажджыла; 2) Пахне свежым сенам на Пцічы; 3) Даўно мяне не бачыла адрына, дзе я калісьці дзічкі ў кут хаваў; 4) Не сядзіцца ў хаце хлопчыку малому; 5) За які тыдзень снег сагнала нават у лесе.14.Устанавіце адпаведнасць паміж дзеясловамі і іх формамі: 1) сядзець__; 2) еду__; 3) маўчым__; 4) чытаеш__; 5) рвяце__: а) 1-я асоба, адзіночны лік; б) 1-я асоба, множны лік; в) 2-я асоба, адзіночны лік; г) 2-я асоба, множны лік; д) 3-я асоба, множны лік.15.Адзначце характарыстыкі, якія адпавядаюць дзеяслову ў сказе: Ганна раптам засмяялася: 1) незакончанае трыванне; 2) абвесны лад; 3) зваротны; 4) І спражэнне; 5) ужыты ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку.16.Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыта часціца не: 1) Можа, я праз хвіліну памру за Радзіму, але, гэтак памёршы, не жыць не магу; 2) Як не любіць старонку тую, дзе нарадзіўся і ўзмужнеў; 3) Марыя памятала, што ў той год не раз Віця прыходзіў да іх вечарамі; 4) Цяжкасці спалохаць нас не могуць, аб лёгкім не падумаем жыцці; 5) Пра што б ён не гаварыў у прысутнасці старонніх, ён заўжды ўмее быць незвычайна спакойным і добрым.17.Адзначце сказы, у якіх правільна ўжыта падкрэсленая часціца ні: 1) А дзе б я ні быў, у старое гняздо, як бусел, заўжды прылятаю; 2) Ні звер, ні чалавек, ні птушка ні парушалі ранішняга зімняга спакою лесу; 3) Хто б ні ўваходзіў, усе звярталі ўвагу на воўчую шкуру; 4) Работа на полі ні гарэла ні тлела; 5) Хто ні ездзіў толькі да дзядулі Васіля на хутар!18.Утварыце форму загаднага ладу дзеясловаў у 2-й асобе адзіночнага ліку: 1) біць ; 2) віць - ; 3) начарціць - ; 4) перадаць - ; 5) легчы - 19.Якіх граматычных катэгорый не маюць дзеясловы? 1) лад; 2) час; 3) склон; 4) адушаўлёнасць / неадушаўлёнасць; 5) лік.20.У якіх дзеяслоўных формах пачатковая форма будзе мець суфікс –ці? 1) адвязуць; 2) падграбеш; 3) берагуць; 4) паўзеш; 5) скубуць.21.Адзначце дзеясловы незакончанага трывання: 1) запрасіў; 2) запрашаю; 3) запросіш; 4) запрашае; 5) запрашала; 6) будуць запрашаць; 7) запросім; 8) запрашаюць; 9) запросяць.22.Адзначце словы, у якіх трэба пісаць мяккі знак: 1) стан_це; 2) збоч_це; 3) едз_це; 4) змаж_це; 5) злез_це.23.Адзначце дзеясловы, у якіх трэба пісаць суфіксы –ава (-ява): 1) рад__ць; 2) падпіс__ць; 3) раскалых__ць; 4) вызубл__ць; 5) прачыт__ць.24.Дзеясловы ўмоўнага ладу змяняюцца па: 1) ліках і родах; 2) склонах; 3) часах, асобах і ліках.25.Часціца бы ўжываецца пасля слоў, якія заканчваюцца на: 1) галосныя; 2) зычныя. вопросы хотя-бы какие не будь