Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Анализ стиха янки Купалы русалка Русалка Янка Купала Дайце галінку, дайце павесіцца Гэтай русалцы, гэтай дзяўчыне! Вы яе гналі, вы яе мучылі, Дайце ж хоць сцежку беднай к галіне. Дайце, як следна, з ветрам нацешыцца Вольна, прывольна ў тайнай мясціне; Стуль, каб ёй болей не надакучылі, Скочыць з галіны, скрыецца ў ціне. Ў ціне, як бледны месяц засвеціцца, Будзе русалка плаваць, круціцца; К ёй вадзянік там збліжыцца сватацца, Выйдзе і сядзе з ёй над крыніцай. I лесавік к ім выпаўзе братацца З пушчы махнатай, сам весь кудлаты. Шлюб неразлучны дасць ім, малодзенькім, Зграе вяселле вецер крылаты. Пойдзе гульня у іх мёдам салодзенькім, Развесяляцца, чары завесяць; Вецер, лясун, русалка з вадзянікам, Пушча, крыніца, ночка і месяц Казку аставяць дзіўную згнаннікам. Страх баязлівым кожны з іх кіне; Сум маўчалівы там раскудзесіцца, Песню аб гэтай зложыць мясціне. Дайце ж галінку, дайце павесіцца Гэтай русалцы, гэтай дзяўчыне!.