Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Тэкст да заданняў 16 – 20. (1)Веснавая цѐплая ноч толькі што апранула зямлю і раскідала сваетаемныя чары, поўныя сумнага хараства. (2) Першыя зоры ўжозамігцелі то тут, то там у бяздонным небе, а з-за лесу залатым пажарамузнімаўся кругам блішчасты месяц. (3) Дробныя белыя хмарківысцілалі дарожку сваімі лѐгкімі празрыстымі тканямі і купалі сваетанкарунныя кудры ў святле месяца. (4) Пахла зямлѐй, багатаакропленай расой. (5) У сяле чуліся гаворка і песні. (6) Вясѐлыямаладыя гукі смела ўразаліся ў цішыню ночы і бойка плылі за рэчку, тут яны натыкаліся на высокі бераг і беглі ўздоўж яго па лузе.16.Адзначце сувязі сказаў у тэксце:1) паслядоўная;2) паралельная.17. Выпішыце з тэксту тры словазлучэнні з неаднароднымі дапасаваныміазначэннямі.18.Знайдзіце ў тэксце аднасастаўны сказ. Запішыце яго нумар, від іграматычную аснову.19. Складзіце схему аднародных членаў сказа з 3-га сказа.20. Адзначце, колькі радоў аднародных членаў ужыта ў 3-м сказе:1) адзін;2) два;3) тры;4) чатыры.
Помнікі Беларусі
Краіна Беларусь багатая на помнікі архітэктуры і мастацтва, а таксама мясціны, звязаныя з Вялікай Айчыннай вайной. Амаль у кожным горадзе і мястэчку існуе свой курган славы або гарыць вечны агонь на памяць аб загінулых у вайне суайчынніках. Самы вядомы помнік вайны ў Беларусі – легендарная Брэсцская крэпасць. Гісторыя абароны Брэсцскай крэпасці ў першыя дні вайны вядомая ўсяму свету.
Цікавыя і таямнічыя мясціны ў Беларусі – радавыя замкі і сядзібы князеў і шляхты. Замак Радзівілаў у Нясвіжы, Мірскі замак, Крэва, Гальшаны, Ружаны – гэтыя назвы можна сустрэць у вядомых раманах. А цікаўны падарожнік знойдзе тут архітэктурныя цікавосткі і захапляльныя гісторыі з каханнем, войнамі і нават прывідамі.
У Беларусі 113 гарадоў, шматлікія з іх маюць шматвекавую гісторыю. Пяці гарадам Беларусі больш за тысячу гадоў, тут і архітэктурныя помнікі, і гістарычныя, а таксама мастацкія -ці не на кожным кроку. Побач з больш сучаснымі помнікамі Янку Купалу, Якубу Коласу сустракаюцца старыя манастыры, касцёлы, дзе пісалі гісторыю святары, манахі.
Багатая краіна Беларусь на прыродныя помнікі. Ведаюць ва ўсім свеце Белавежскую пушчу – апошні некрануты і запаветны кавалак лесу на тэрыторыі Еўропы. Белавежская пушча ўваходзіць ў склад спадчыны ЮНЕСКА. Непадалёк ад Белавежскай пушчы – раскінуўся горад Наваградак, дзе зараджалася Вялікае Княства Літоўскае, - адна з магутнейшых дзяржаваў ў сярэднявеччы.