На другі дзень, калі бацька і маці сядзелі на канапе, да іх падбег Толя, вясёлы, шчаслівы. Ён праціснуўся паміж каленяў бацькі, прытуліўся да яго і сказаў:
А веласіпед сапраўды мне купіш?
Куплю, сынок, куплю. Толькі пакуль што няма дзе ку-піць, — адказаў бацька, а потым звярнуўся да жонкі: — Аку-рат таксама той хлопчык прытуліўся да мяне і прасіў машыну. Ён так быў упэўнены, што перад ім яго татка...
Маці сказала:
Ведаеш, што я думаю: ці мае права наш Толя быць такім іпчаслівым, калі столькі дзяцей засталося без бацькоў?
Чаму ж не? — адказаў бацька. — Ён нічыё месца не зай-мае. А вось мы займаем месца забітых бацькоў, таму не маем права забываць пра іх дзяцей.
Так Максімка, сам таго не ведаючы, увайшоў у жыццё гэтай сям'і. Увайшоў і заняў пэўнае месца ў сэрцы не толькі бацькі, але і маткі, якой часта здавалася, нібы яна сама прысутнічала пры той сустрэчы: пры кожным выпадку яны з замілаваннем успаміналі незнаёмага, далёкага хлопчыка Максімку.
...Была ўжо восень. Дрэвы вакол дзіцячага дома пажоўклі. Апусцелі пясчаныя распрацоўкі. Пранізлівы вецер без пера-шкоды гуляў па пералесках і ўзгорках. 3 зачыненага дома ішоў гул, як з устрывожанага вулля.
Малыя перанеслі сваё будаўніцтва ў памяшканне. Замест пяску ў іх цяпер былі бярвенні, фермы, блокі, кубікі. Як і ра-ней, яны чакалі, што заўтра прыедзе татка і прывязе нешта та-кое, такое...
— А мой татка прывязе мне сто кубікаў!
А мой татка прывязе мне поўны дом кубікаў!.. Раптам падышла цёця Каця:
Максімка, ідзі сюды! Да цябе татка прыехаў!
Нельга сказаць, каб Максімка вельмі здзівіўся: ён і без таго ведаў, што калі-небудзь ды татка прыедзе. Але ўсё ж такі ён за-хваляваўся і пачырванеў.
Цёця Каця ўзяла яго за руку і павяла. А ззаду ніхто не звяр-таў увагі. Хутка Максімка ўбачыў высокага дзядзьку і адразу пазнаў, што гэта той самы татка, які прывёз яму машыну, але тады чамусьці не захацеў узяць яго з сабой. Затое цяпер ён сам падышоў да Максімкі, узяў яго на рукі і сказаў:
— Ну, Максімка, збірайся: едзем дадому, мама чакае.
I зноў Максімка ўбачыў той самы светлы, прыемны твар, зноў адчуў цеплыню на сэрцы і зноў шчыра прытуліўся да гру-дзей таткі.
Але адно вока яго глядзела на таварышаў хітра-хітра.
Объяснение:
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Разгадать загадку хочаш ты альбо не хочаш да цябе ён прыйдзе ноччу. расхiне свой парасон iспауе у пяшчоту
хз, новерное луна, звезда я рили незнаю