сёння восень на маім двары,а на скронях нечаканы іней.адлятаюць даўнія сябрыбезгалосым незваротным клінам.
mir5552
02.11.2022
Устанауленні беларускай ваеннай прозы максім гарэцкі адыграў вялікую ролю. у сваіх творах пісьменнік не толькі паказаў праз лёсы людзей антынародную сутнасць вайны, але і заклаў падмурак ліра-філасофскай і дакументальна-мастацкай прозы, узбагаціў яе глыбінёй псіхалагічнага аналізу нацыянальных характараў, ацэньваючы іх з вышыні агульначалавечых духоўных каштоўнасцей. у вельмі складаны для беларусі час максім гарэцкі стаў мастацкім летапісцам лёсавызначальных для краіны гістарычных падзей. дакументальная аповесць «на імперыялістычнай вайне», аповесць «ціхая плынь» і іншыя творы пісьменніка без усякага красамоўства сведчаць, якое гэта пекла — вайна. сцісласць апісанняў, уменне намаляваць характар чалавека некалькімі штрыхамі, але выразна і запамінальна, глыбокі псіхалагізм у паказе перажыванняў героя — характерны асаблівасці прозы гарэцкага.
mlf26
02.11.2022
Цячэ праз поле ручаёк. цурчыць ён па каменьчыках, з парожка на порожак перавальваецца. то на сонейка выбяжыць пагрэцца, то ў цяньку падрамаць прыляжа, калі хмаркі сонейка засланяюць. а вакол яго жыццё на ўсю моц кіпіць. пырхаюць кругам розныя птушачкі, гняздзечкі будуюць, дзетак кормяць. дзесьці непадалёку зязюля кукуе. у траве конікі цвыркаюць. над кветкамі матылькі лётаюць. усіх іх да ручая вабяць яго прахалодныя струменьчыкі і свежыя хвалькі. бяжыць вада з крынічкі да рэчанькі, адорваючы ўсіх жыццёвай сваёй сілай. ўсё жывое за гэта раўчуку дзякуе.
сёння восень на маім двары,а на скронях нечаканы іней.адлятаюць даўнія сябрыбезгалосым незваротным клінам.