larinafashion829
?>

Мне нужно 5 дыялектных слов на беларуском

Белорусская мова

Ответы

Евгения-Валерий

объяснение:

гаргара — большой, слухаўки — наушники, пульсэчка — перчатки без пальцев, дзяркач — веник, гойсаць — бегать.

k075ko8
Дзень выдаўся цёплы, па-красавіцку прыпякала сонца,  але быў моцны вецер. ён гнаў па небе рэдкія белыя воблачкі ,  свістаў у яшчэ голых галінах прысад. дальнія хвойнікі былі зацягнуты шызай смугой. хутка падсыхалі дарогі, на пясчаных узгорках вецер ужо ўздымаў пыл, гнаў яго ў напоўненыя вясновай вадой лагчынкі. на вышэйшых мясцінах, дзе глеба падсыхала, аралі трактары. а з паўночнага боку хвойнікаў і ў глыбокіх ірвах яшчэ ляжаў чорны снег, спрасаваны вятрамі ,дзівосна парэзаны першымі веснавымі раўчукамі. саша не  рызыкнуў ісці ў такі час карацейшай дарогай і пайшоў па шляху да райцэнтра, а адтуль па чыгунцы. ісці было прыемна і лёгка. была хвіліна калі сашу  хацелася вярнуцца назад. але ён адчуваў,што ісці назад будзе цяжка, а яшчэ цяжэй будзе пасля. думкі пра жэню не дадуць яму нi  сну нi спакою, і ў сэрцы будзе расці пакутлівы смутак. ды і нельга спыняцца на паўдарозе. вунь ужо зусім недалёка лес. не  даходзячы да яго ,  трэба павярнуць па шляху направа, мінуць невялікі бор, што ўразаўся ў поле вузкай касой,  а там і ліпнікі. бор гэты прасвечваўся з краю ў край, бо навокал было шмат пачарнелых пнёў. надзвычай роўныя і высокія прыгажуні-сосны гойдаліся ад ветру, рыпелі і аднастойна, і ласкава шумелі сваімі верхавінамі (і. шамякін).
Yurevich1701
Характары і вобразы герояў п'есы аляксея дударава "вечар"          творчасць аляксея дударава вылучаецца непадробнай шчырасцю, імкненнем знайсці адказы на надзённыя пытанні жыцця. драматург звяртаецца да вечнага ў сучасным існаванні кожнага, жыццёвыя, немудрагелістыя сітуацыі асэнсоўвае па-філасофску. « — выпрабаванне чалавека на чалавечнасць. i ўвечары павінна свяціць сонца», — так сказаў пра сваю п'есу «вечар» а. дудараў.            у «неперспектыўнай» вёсцы вежкі засталіся толькі трое старых — ганна, васіль мульцік і мікіта гастрыт. па-рознаму прайшло іх жыццё. ганна ўвесь час, як і мульцік, працавала на зямлі. ні адпачынку, ні радасці не ведала. у вайну і пад бомбамі ляжала, і ў сваей хаце гарэла, траіх дзяцей пахавала за адзін месяц. i апошні сын віцёк нейкі няўдалы атрымаўся — цягне лес у турме. але ганна не азлобілася на жыццё. яна толькі стомлена думае: «рабіла, рабіла, рабіла; а на гэтым свеце няма чаго пакі i нашто нарадзілася? »            навошта нарадзіўся, ведае мульцік. у яго таксама нялёгкі лес. ён «тры вайны адпляскаў, піабляй махноўцы секлі, кулакі ў трыццаць другім цвікамі да крыжа прымалацілі, на фінскай ногі адмарозіў, у партызанах немцы расстрэльвалі, потым ваяваў — два разы параніла, тры разы кантузіла. i гэта яшчэ не ўсё! двух дзетак за вайну пахаваў, і ніпічымніца пасляваенная была, і хату пярун паліў, і карова здыхала, і жонка памерла, і сын апошні гадоў пяць пісем не піша». гора ўзмацніла душу васіля, надзяліла яго вялікім багаццем, дабрынёй, якая, колькі ні раздавай, не вычэрпваецца, як той калодзеж, што некалі паіў усю вёску. ад мульціка ідзе да людзей цеплыня, спачуванне. ён бачыць, як чакае ганна весткі ад свайго няўдалага сына, і піпіа ад імя віцька ліст на радыё, каб перадалі для маці яе любімую песню. i якая паэтычная, тонкая і ўзнёслая душа адкрываецца ў яго, калі ён кажа пра ласкавыя матчыны рукі, што пяклі самы смачны хлеб, пра родную хату і бярозкі пад акном. мульцік — паэт і ў адносінах да зямлі-карміцелькі, і да сонца, якое для яго вышэй і магутней нават за бога, таму што бог карае, а сонца дае жыццё раслінам, і жывёлам, і чалавеку. мульцік не моліцца сонцу, ён размаўляе з ім, як з блізкім. ён добра ведае, што нарадзіўся на зямлі, каб сагрэць яе сваей душой, каб працаваць, хлеб расціць. для яго шчасце не ў сытасці і не ў бяздзейнасці: «шчасце з чужых рук заўсёды кі шчасце самому рабіць трэба». мульцік ніколі не ішоў насуперак сваім перакананням, пацверджаным жыццём папярэдніх пакаленняў . i легка ў яго на сэрцы нават перад немінучай смерцю. у мульціку і ганне ўвасоблена гармонія натуральнага жыцця.            менавіта ў вобразах васіля і ганны раскрываюцца прыродная мудрасць, далікатнасць, чысціня пачуццяў чалавека. старыя з болем думаюць, што няма каму перадаць мудрасць, жыццёвы вопыт, што выстудзяцца іх хаты і зарасце сцяжынка да іх вежак, перасохне чысты калодзеж, бо ніхто не будзе браць з яго вады. яны хвалююцца, што парушацца прыродныя сувязі і асірацее зямля продкаў. i не так адзіноцтва мучыць старых, як тое, што зямля застанецца ў адзіноце.            п'еса «вечар» прасякнута цёплым гумарам, лірычнасцю. адухоўленыя блізкасцю да прыроды героі а. дударава ўвасабляюць гармонію спрадвечнага вясковага жыцця з яго высокімі патрабаваннямі і крытэрыямі. 

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Мне нужно 5 дыялектных слов на беларуском
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Белов_Лукина1339
sveta1308
Ubuleeva826
zubritskiy550
kosharikclub
frolevgevg6420
hacker-xx1
struev2003260
Олегович Паутова
ilyushin-e
muzaffarovich-Sergei1777
atupicyn754
Sonyamaslo6
asker45967
sindika