Оксана170
?>

Нужен текст пераказа дарога дадому , , нужно.буду

Белорусская мова

Ответы

alyonazharikowa4
Аднойчы мы з мамай хадзілі па парку. была ўжо позняя восень. і тут я заўважыў, што нехта варушыцца на тоўстым ствале старога дрэва. я паглядзеў туды і ўбачыў вавёрку! яна трымалася на ствале, моцна ўчапіўшыся ў кару кіпцікамі на лапках.  з першага погляду было відаць, што мех у вавёрачкі вельмі густое і пухнатае. я гэтаму не здзівіўся, бо да зімы ўсе звяры адрошчваць цёплыя футры. у кажушку звярка спалучаліся тры колеры: чырвона-рыжы, попельна-шэры і белы. спінка і галоўка вавёрачкі былі рудымі, бакі шэранькая, а брушка - белым.  вавёрачка, не міргаючы, глядзела на нас сваімі бліскучымі чорнымі вачыма. яны нагадвалі мне вугольчыкі. вушкі на маленькай галоўцы звярка глядзелі ўверх. я заўважыў на іх смешныя пэндзля. у школе нам расказвалі, што гэтыя пэндзля вырастаюць на вушах у вавёрачак раз да зімы, а летам іх там няма.  але самым раскошным ў вавёрчыных зімовым уборы быў, вядома, яе футравай пухнаты хвост! ён жа нават замяняе вавёрцы парашут, калі яна скача па дрэвах! я заўважыў, што хвост звярка меў шэры з рудым колер. ён здаўся мне вельмі вялікім, нават больш самой вавёрачкі!   тут вавёрачка, хутка перабіраючы сваімі моцнымі чэпкімі лапкамі, імгненнем ўскараскалася па ствале дрэва. маленькая альпіністка знікла за галінамі. яна запомнілася мне сапраўднай пухнатай прыгажуняй
zanthia94

Вобраз Лаўрука ў апавядання З.Бядулі “На каляды к сыну” упершыню паўстае праз успаміны яго маці. Старэнькая бабуля Тэкля засталася адна на сталым веку, і адзіная пацеха яе сэрца – успамін пра сына, які з’ехаў у горад. Яна сядзіць каля старой сваёй хаткі і думае пра яго, спрытнага і прывабнага хлопца. Такім і мы бачым Лаўрука – падлеткам, здатным да вучобы. Ягоныя здольнасці заўважыў пан і дапамог хлопчыку атрымаць адукацыю, паехаць у горад і зрабіцца там паважаным чалавекам.

Не гледзячы на тое, што жыццё ў Лаўрука склалася добра, ён у апавяданні – адмоўны персанаж. Вобраз ягоны выклікае прыкрасць. Толькі маці ягоная ганарыцца ім, бо матуліна сэрца не заўважае нічога, любоў ягоная бязмежная. Аднак, праўду пра свайго сына казаў яшчэ бацька, пакойны Цыпрук. Ён заўважыў, што сын заганарыўся і цураецца сваіх простых, вясковых бацькоў.

З самім Лаўруком чытач сустракаецца ўжо напрыканцы апавядання. Маці не вытрывала адзіноты ў сваёй хатцы і вырашыла выправіцца на Каляды да свайго сына. Мы бачым, як ідзе яна праз лес, ночыць у незнаёмай вёсцы, як чакае яна сустрэчы і распавядае ўсім, які добры ў яе сын. Яна марыць, як выпрастае ногі, пагрэецца, пабачыць роднага сыночка. Але мы ўжо разумеем, што спадзевы старой не спраўдзяцца. Аўтар паказвае нам, што маці не ведае нават, дзе жыве яе сынок, ці ёсць у яго дзеці. Ні воднага пісьма не напісаў адзіны сын да сваёй маці за доўгія гады.

Наступае момант доўгачаканай сустрэчы. І тут мы бачым Лаўрука – паніча “у чорным сурдуце”. Ён пазнаў яе, але засаромеўся. Бразнуў дзвярыма і нават не абняў Тэклю. Ягонай любові да роднай маткі хапіла толькі, каб перадаць ёй са служкай некалькі трохрублёвых купюраў. Сэрца Лаўручка ачарсцвела. Ён паўстае перад намі выпеставаным улюбёным сыночкам, які адмовіўся ад бацькоў дзеля фанабэрыстасці. Засаромеўся свайго паходжання, бо “выбіўся ў людзі”.

З.Бядуля супроцьпастаўляе ягонае дзіцячае імя “Лаўручок” афіцыйнаму “Лаўрэнцій Кіпрыянавіч”, як называюць яго ў канторы. Такім чынам, падкрэслівае, што вобраз, які пестуе ў сваім сэрцы Тэкля, ужо даўным даўно перастаў адпавядаць ганароваму чыноўніку, у якога пераўтварыўся яе сын.

Объяснение:

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Нужен текст пераказа дарога дадому , , нужно.буду
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

mirogall
oknacrow
alisapavlushina
Анастасия Елена
Лихачев Полина1978
billl24
sanseth5
Valerii276
Tatgri
Андрей Шитенкова
snk7777202
Tatyana1426
myxa120283
boykoz9
Алексей424