Загаловак: "мая матуля - самая прыгожая" кожны чалавек у гэтым свеце мае свой эталон прыгажосці. для мяне, як і для многіх, гэта мая матуля. магчыма, хтосьці скажа, што ёй далёка да мадэлі. верагодна, ён нават мае рацыю. але я пакрыўджуся на кожнага, хто адважыцца сказаць, што мая мама не прыгожая. ёй сорак гадоў, але яна выглядае не больш, як на трыццаць пяць. яна не вельмі высокага росту. я хутка буду вышэйшы за яе. але яна вельмі стройная, таму здаецца вышэйшай, чым ёсць на самай справе. у яе прыгожы твар. яго апраўляюць кучаравыя цёмна-русыя валасы, якія ідэальна ляжаць нават у самае дрэннае надвор'е. вочы ў маёй мамы блакітнага колеру. на жаль, мне дасталіся вочы майго бацькі, а не матулі. у матулі выдатна абрысаваныя губы. яны яркія нават без . яна ўмее прыгожа апранацца і заўсёды акуратная і дагледжаная. я лічу, што мая матуля - самая прыгожая, і думаю, што вы пагадзіліся б са мною, каб ведалі яе.