Климат Казахстана — на большей части территории резко континентальный, с большими амплитудами температур; относительно сухой. Среднегодовое количество осадков на большей части территории невелико — 100—500 мм. При этом особняком стоят среднегорные районы юга республики, где в результате температурных горно-долинных инверсий имеются обширные участки с относительно мягкими зимними условиями и большим количеством осадков, примером чего является климат.
В северных областях Казахстана преобладает Западно-сибирская климатическая область умеренного климата с более влажным климатом (350-650 мм.), холодной (минимальная температура - –57,2° С) и продолжительной зимой (до 6 месяцев) и коротким, часто жарким летом (макс.+42° С). Весна короткая с резким перепадом температур, начинается в середине апреля и длится в среднем около месяца. В летнее время осадки выпадают в виде ливневых дождей, однако в отдельные годы, чаще всего в северных районах региона, осадки могут быть затяжными, а само лето холодным. В летнее время заморозки отмечаются в июне и августе. Осень сухая с ранними заморозками
Т. К. Алиева:
На процесс формирования национального характера, по мнению ученых, влияют климат, географическое расположение региона, условия проживания и многое другое. На становление национального характера народа, на мой взгляд, влияет также духовное богатство народа, созданное им самим.
ВЛИЯНИЕ окружающей природы на восприятие, понимание отмечал еще русский историк В. О. Ключевский. Он видел в среднерусском ландшафте источник своеобразия русского национального характера. В. О. Ключевский выделял значения образов леса, степи и реки в русской культуре и их роль в формировании психологичеких черт личности (степь олицетворяла широту натуры, река воспитывала порядок и умение совместных действий) . Вслед за Ключевским эту идею развивал Н. А. Бердяев, который отмечал, что в душе русского народа "остался сильный природный элемент, связанный с необъятностью русской земли, безграничностью русской равнины"(1). В XIX в. теории, рассматривавшие природно-ландшафтные особенности культуры в качестве источника своеобразия духа народа, были популярны не только в России.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Разгледзьце на вокладцы падручніка рэпрадукцыю карціны Івана Рэя “Францыск Скарына”. Якое ўражанне зрабіла на вас гэта карціна? Якім паўстае на палатне
Наш славуты зямляк Францішак Скарына з’яўляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэнесансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо менавіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыянальныя культуры, рабіліся вялікія геаграфічныя і творчыя адкрыцці. Скарына - першы, хто адкрыў ва Ўсходняй Еўропе кнігадрукаванне і зрабіў кнігу даступнай вялікаму колу людзей. Скарына - наш гонар і слава, бо яго нарадзіла і ўскарміла менавіта наша беларуская зямля. Нарадзіўся Францыск Скарына ў сям’і купца Лукі Скарыны ў апошняй чвэрці XV ст. (каля 1490 г.) у Полацку .
Скарына "ізбрал оставіті в наўце і в кнігах вечную славу н паметь свою". Яго кнігі на роднай мове сталі той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знічам, які саграваў і асвятляў людское жыццё ў непагадзь і завею.
Першая з кніг - "Псалтыр" - была надрукавана ў Празе ў 1517 г. У тым жа годзе Скарына выдаў на беларускай мове кнігі “ Біблія”, “ Прытча цара Саламона” і “ Ісус Сірохаў” – агульным памерам 222 ст. У 1518 годзе Скарына змог ужо выдаць восем кніг “Бібліі” агульным памерам 348 ст. “Эклезіяст”, “Песня песняў”, “Прамудрасць цара Саламона”, чатыры кнігі “Царстваў” і “Ісус Навін”. У 1519г. – 10 кніг агульным памерам 524 ст. – “Быццё”, “Выхад”, “Левіт”, “Лічбы”, “Другазаконне”, “Руф”, “Эсфір”, “Плач Іярэмія”, “Кніга прарока Данііла” і “Юдзіф”. Шчасце трымаць у руках свае кнігі Скарына муў яшчэ неаднойчы. І лёс да яго быў спагадны і не вельмі. У 1522 г. выйшла ў свет першае віленскае выданне Скарыны - "Малая падарожная кніжыца", якая паклала пачатак кнігадрукаванню ў нашай краіне. Праз тры гады (у 1525 г.) была надрукавана апошняя кніга Ф. Скарыны "Апостал". Усе пераклады кніг Бібліі Ф. Скарына прысвяціў "людем посполітым к доброму наўченію". Ён хацеў пашырыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку. З гэтай мэтай кожную з кніг Ф. Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны. У іх першадрукар выказваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлі, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаў рэлігійныя легенды, а таксама розныя звесткі па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, філасофіі, астраноміі. Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадскаму дабру, пра глыбокую прывязанасць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. Да свайго роднага кутка, да свайго народа, які называў "братія моя, Русь, люді посполітые", Скарына заўсёды ставіўся з вялікай пашанай. У прадмове да кнігі "Юдзіф", якая была надрукава 9 лютага 1519 гаду, ён выказвае гэтыя ўзнёслыя думкі: "Зверн, ходящіе в пустыні, знают ямы своя; рыбы, плывущіе по морю і в реках, чуют віры своя; пчелы і тым подобная боронять ульев своіх. Тако ж і люді, ігде зроділнся і ўскормлены суть по Бозе, к тому месту велікую ласку імають". У сучаснай інтэрпрэтацыі С. Панізніка гэтыя цудоўныя словы гучаць так:
Ад нараджэння звяры,што ў чашчобах блукаюць, -ведаюць ямы свае;
Птушкі, паветра свідруючы, -гнёзды свае не губляюць;
Рыбы ў морах бурлівых -чуюць свой вір без памылкі;
Пчолы і іншая жыўнасць -вуллі бароняць заўжды.
Гэтак і людзі: дзе нарадзіла іх маці,на шчасце ўскарміўшы, – ласку да месца таго берагуць заўсягды!
У гэтых словах Скарына выступае і як пачынальнік новага разумення патрыятызму– агульначалавечага, у які ўплятаецца і любоў да сваёй Бацькаўшчыны, і павага да здабыткаў і мудрасці іншых народаў.
Францыск Скарына пакінуў нашчадкам кнігі, у якіх засталіся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкі. Гэтыя кнігі вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас з XVІ стагоддзя пранікнёныя і мудрыя словы Ф. Скарыны: "Любіце кнігу, бо яна - крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы".