Этнаграфія — навука, якая вывучае паходжанне, рассяленне, жыццё і побыт, матэрыяльную (жыллё, прылады працы, прадметы хатняга ужытку, адзенне, ежу і інш. ) і духоўную (народная мастацкая творчасць, вераванні, традыцыі, абрады, звычаі, норавы, сямёйны побыт) культуру народа.
У сваім творы Уладзімір Караткевіч вельмі падрабязна спыняецца на апісанні жылля, прылад працы, адзенні, ежы. Напрыклад, гаворачы пра прадметы хатняга ўжытку, называе цэбар, радно, куфар, ручнікі і г. д.
“Цэбар — шырокая круглая драўляная пасудзіна з клёпак з двума вушкамі;
радно — тоўстае палатно з пянькі або грубай ільняной пражы, так жа называлі выраб з гэтага палатна;
рэшата — рэч хатняга ўжытку для прасейвання мукі ў выглядзе шырокага абруча з сеткай;
карамысла — драўляная дуга з выемкамі або кручкамі на канцах для пераносу на плячах вёдзер або іншых грузаў;
ступа — драўляная або металічная пасудзіна, у якой таўкуць што-небудзь таўкачом;
дзежка — драўляная, крыху звужаная к верху пасудзіна з прамых клёпак для заквашвання цеста;
прызба — земляны насып уздоўж сцяны хаты, зроблены для ўцяплення памяшкання;
калаўрот — прыстасаванне для ручнога прадзен-ня кудзелі, воўны;
талака — калектыўная дапамога ў гаспадарчых работах, якая стала народным звычаем”
Андреевна-Арзуманян1109
14.08.2021
У гісторыі князь паўстае, як магутны, смелы воін і сапраўдны герой, які нават у палоне, стоячы перад суддзямі ў чаканні смерці, не збіраецца «...сканаць пакорным і мяккім, быццам пух, як бык дурны на бойні, папаўшы пад абух». Перад намі паўстае патрыёт сваёй Радзімы, для якога на чужыне «не так гамо-няць дрэвы, не так звіняць лугі». Ён выбірае «лепей дні пакончыць на полі баявым, ніж век глытаць у кайданах чужынскіх вогнішч дым». Апошнія думкі Вячікі аб Радзіме, апошняе шкадаванне аб тым, што болей не пабачыць «лугі і родны край». Ён загінае як герой, які да апошняга стаяў за свій любімы край і сваіх людзей.