родны край беларускі спрадвеку,
дзе такія ты фарбы знайшоў?
люстраныя азёры і рэкі,
аксамітныя цені дуброў.
курганы, як стагі канюшыны,
як пасцель, муражныя лугі,
i палі, дзе жыцця вітамінам
напаўняецца колас тугі.
над палямі — нябёсы у скрусе.
абмінаючы хмар чараду,
праплываюць бялюткія гусі,
замуціўшыя ў рэчцы ваду.
гэтай песні гарэзныя словы
я з юнацтва ўсім сэрцам люблю, —
як сваю беларускую мову,
як маёй беларусі зямлю!
знаю я: абыдзі ўсю планету,
але гэткaй зямлі не сустрэць.
беларусь. край натхнення паэтаў!
ды цябе немагчыма апець.
алесь ставер
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос: