ognevasv555
?>

Написать сачыненне-апавяданне пра яки-небудзь выпадак са свайго жыцця

Белорусская мова

Ответы

Oslopova
Аднойчы я ішла дадому са школы і зайшла па дарозе ў краму. у мяне было з сабой зусім няшмат кішэнных грошай. я збіралася купіць за іх якіх-небудзь прысмакаў. каля паліц з хлебам старэнькая бабуля папрасіла мяне дастаць  ёй паўбохана чорнага хлеба. пасля гэтага я яшчэ трохі пахадзіла па гандлёвай зале, выбрала, што хацела, і падышла да касы. так атрымалася, што ў чарзе я стала менавіта за той самай бабуляй. у яе ў карзіне  быў няхітры набор: літр кефіру і той самы хлеб. надышла яе чарга. касір прабіла бабуліны пакупкі. і тут высветлілася, што ў бабулі не хапае грошай. яна ледзь не заплакала, бо яна лічыла па ўчарашніх цэнах і ёй хапала. але касір была  няўмольнай. так, у краме была пераацэнка, але сёння плаціць ужо трэба па новых цэнах. мне стала да слёз шкада бабулю. я паклала на паліцу свае прысмакі, дастала з кішэні свае грошы і працягнула ёй. бабуля здзівілася, збянтэжылася  і не хацела іх браць. але я ўгаварыла яе, яна расплацілася, і мы выйшлі з крамы. паколькі я нічога не купіла, бабуля прапанавала мне зайсці да яе выпіць гарбаты. праўда, адразу ж збянтэжылася, што ў яе няма да гарбаты нічога, акрамя чорнага хлеба. я ветліва адмовілася, каб не ставіць яе ў няёмкае становішча, і адправілася дадому. ужо падыходзячы да свайго дому, я выпадкова заўважыла на абочыне нейкую паперку. з цікаўнасці я падышла бліжэй і ўбачыла, што гэта грошы, прычым амаль тая ж сума, якую я толькі што аддала бабулі. цяпер я дакладна : дабро заўсёды вяртаецца.
fetisov68av

рамантызм – надзвычай важны этап у развіцці культуры, гэта сапраўдная рэвалюцыя ў мастацтве, не толькі ў літаратуры. рамантыкі падпарадкавалі сабе тэатр, жывапіс, музыку, філасофію, многія гуманітарныя навукі. а ў літаратуры тэмп развіцця надзвычай паскорыўся, новыя плыні і напрамкі ўзнікалі і развіваліся нават за месяцы. як ні ў адну іншую эпоху, літаратура рамантызму звязана з філасофіяй. рамантыкі сцвярджалі веру ў панаванне духоўнага пачатку ў жыцці, падпарадкаванне матэрыі духу.адным з выдатных пісьменнікаў-рамантыкаў быў ян баршчэўскі. вяршыняй творчасці пісьменніка стала кніга "шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях". яна складаецца з чатырнаццаці апавяданняў міфалагічна-фальклорнага зместу, сюжэты якіх аповеды падарожнікаў у доме шляхціца завальні падчас доўгіх зімовых вечароў. усе апавяданні глыбока павучальныя і ў той жа час займальныя.найбольш цікавае апавяданне "сын буры". у гэтым апавяданні сляпы францішак расказвае пра сваю сустрэчу з дзіўным пілігрымам, які назваў сябе сынам буры. у час буры гэты чалавек не хаваўся ад дажджу і ветру. сын буры расказаў, як некалі каля беднай хаціны сваіх бацькоў спаткаў плачку, апранутую ў сукенку вясёлкавых колераў і з кветкамі на галаве. плачка паказала юнаку далёкі свет, над якім пад аблакамі кружылі арлы. хлопе вырашыў пабачыць, што дзеецца на свеце, і з таго часу блукае па зямлі. сын буры - чалавек, апантаны вечнай прагай творчасці, пошуку ісціны, пазнання, дзеяння.вобраз сына буры арыгінальны і не сустракаецца ў іншых славянскіх літаратурах. кніга "шляхціц завальня" ўздымае перш за ўсё маральна-этычныя праблемы. але паўстаюць яны ў цікавых міфалагічных вобразах.

bronco-s

гутарковы стыль

функцыя (мэта): абменьвацца думкамi, iнфармацыяй, уражаннямi, пачуццямi з блiзкiмi, знаёмымi людзьмi.

асноўныя адзнакi (рысы, стылярысы): непасрэднасць, натуральнасць маўлення. форма дыялога. экспрэсiўнаць, эмацыянальнасць маўлення. выкарыстоўваюцца словы з канкрэтным значэннем.

асноўныя моўныя сродкi: агульнаўжывальныя i гутарковыя словы, фразеалагiзмы. назоўнiкi i прыметнiкi з ацэначнымi суфiксамi. пытальныя, пабуджальныя i клiчныя сказы. сказы са звароткамi.

cфера ўжывання: вуснае маўленне i штодзённыя зносiны (гутаркi, запiскi, лiсты блiзкiм людзям).

для мастацкага стылю вялікае значэнне маюць сродкі іншых стыляў, таму лічыцца, што ён увабраў у сябе розныя стылёвыя афарбоўкі.

у мове мастацкай літаратуры даволі часта выкарыстоўваюцца нелітаратурныя лексічныя элементы: прафесіяналізмы, прастамоўная лексіка, жарганізмы, дыялектызмы. гэта патрэбна для моўнай характарыстыкі герояў, а таксама для дасягнення пэўнай экспрэсіі апавядання. тэксты мастацкага стылю не проста нясуць інфармацыю, але яшчэ і ўздзейнічаюць на пачуцці і эстэтычныя ўяўленні чытача. характэрныя асаблівасці мастацкага стылю  — эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць і вобразнасць.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Написать сачыненне-апавяданне пра яки-небудзь выпадак са свайго жыцця
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

margo55577869
re22no22
shtankosoyuz1629
Logukate
Владислав-Александр32
gorovoy-dv4088
mir5552
Инна_Nina1182
ambiente-deco516
Volochaev
akopovarch
lele4kass
Nikolaevich1534
barnkim
kokukhin