fomindmity1
?>

Найти диктант по бел мове, называется "частка прыроды".первое предложение чалавек-частка дальше про какие-то мосты в италии .!

Белорусская мова

Ответы

nadezhdasvirina
Этот?
Частка прыроды
Чалавек - частка прыроды, яе дзіця, і ва ўсёй сваёй дзейнасці ён свядома або міжволі вучыцца ў яе, пераймае яе.Калі ўважліва прыглядзецца, то ў самых старажытных збудаваннях можна заўважыць штосьці ад прыроды: калоны старажытнагрэчаскіх пабудоў нагадваюць дрэвы, а скляпенні многіх усходніх храмаў падобныя да панцыра чарапахі. Ёсць шмат будынкаў, якія нагадваюць кветкі. Звычайна гэта збудаванні для якіх-небудзь відовішчаў: цыркі, стадыёны, тэатры, купалы якіх зроблены ў выглядзе пялёсткаў. У Італіі ёсць мост даўжынёй больш за кіламетр, і трымаецца ён усяго на дзвюх апорах. Такую трываласць яму забяспечыла форма: мост нагадвае сабой згорнуты ў трубачку лісток пшаніцы або жыта. Італьянскі інжынер Бруна Гірэлі пабудаваў дом, які, як сланечнік, увесь час паварочвае свой фасад у бок сонца.Архітэктура нашага часу перастала разглядаць гарады як проціпастаўленне прыродзе. Несумненна адно: зямля павінна застацца зялёнай і расквечанай. А для гэтага неабходна, каб людзі, якія будуюць дамы і гарады, былі сябрамі, а не ворагамі прыроды. (150 слоў)Паводле У. Сверкунова
chuev4444

Ішоў воўк з-пад Міра, сустрэў Змітрака, той Змітрок быў кравец. Ішоў ён з палкаю, што раней мералі, як што пашыць. Воўк кажа:

– Зміцер-Змітрок, я цябе з’ем.

А Змітрок адказвае:

– З’ясі дык з’ясі, але перад смерцю дай я табе змераю камізэльку.

Воўк згадзіўся, Змітрок і пачаў яму палкаю па баках мераць. Мераў-мераў, пакуль ваўка начыста не збіў. Тады кажа:

– Пачакай жа, ваўчок. Камізэльку я змераў, але яшчэ ляж дагары – пазначу, дзе гузікі ўшываць.

Воўк яшчэ лёг дагары, а Змітрок яго наўстроч той мернай палкаю скалоў, так што не захацеў воўк есці Змітрака. Змітрок і пайшоў сабе далей. А воўк ляжыць ды думае: “Не з’еў дык не з’еў. Але нашто мне была тая камізэлька? Ды яшчэ ў два рады гузікі. Ці я пан? Ці я шляхціч?” І пайшоў воўк далей памаленьку. Ідзе ды ідзе, аж бачыць – ходзіць кабыла. Воўк і кажа:

–  Кабыла-кабыла, я цябе з’ем.

А кабыла адказвае:

– З’ясі дык з’ясі, але нашто ты будзеш мяне есці? Ты вось лепш пачытай ў мяне пад капытом газету.

Воўк пачаў глядзець, што там за газета пад капытом, а кабыла як ляпне яму ў храпу нагамі, аж воўк адляцеў і ляжыць. А кабыла тым часам уцякла. Ляжыць воўк ды думае: “Не з’еў дык не з’еў. Але нашто мне было яшчэ газету чытаць? Ці я грамацей? Ці настаўнік?” Ачомаўся воўк і пайшоў далей. Ідзе ды ідзе, сустрэў барана. І кажа:

– Баран-баран, цябе ж я напэўна з’ем!

Баран адказвае:

– Нашто ты мяне будзеш есці? Ты вось лепш заплюшчы вочы, адкрый рот, а я табе ў зяпу сам ускочу.

Сеў воўк, заплюшчыў вочы і адкрыў рот. Баран як разагнаўся ды як даў яму рагамі ў лабаніцу, дык воўк і самлеў. Баран уцёк, а воўк ачомаўся ды кажа сам сабе:

– Вось нават і не ведаю, ці я яго глынуў, ці мінуў?

dokmak140652
1. Выхоўваць душу і сілу пачуццяў - не толькі найцяжкае з мастацтваў, але і найважная справа.
2. Ярчэй было сонца, але мацней пахлі таполі, гучней быў гром, вышэй трава.
3. Вушы рысі нават падчас сну чула лавілі наймалы гук, як радыёантэна ловіць найлёгкія ваганні электрычных хваль.
4. Звон вады быў іншай - цяжэй і без мелодыі.
5. Найвялікі літаратурны аўтарытэт, Горкі ў гутарцы з пісьменнікамі пра рэдакцыйныя справы быў значна больш пачцівы і падатлівы, чым іншы са службоўцаў у "апараце" выдавецтва.
6. Караленка, як ласкавы гаспадар, злічыў сваім абавязкам расказаць некалькі найцікавых выпадкаў са свайго жыцця ў Румыніі.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Найти диктант по бел мове, называется "частка прыроды".первое предложение чалавек-частка дальше про какие-то мосты в италии .!
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

Казаков
ВалентиновичСуриковна1104
simonovaliubov5852
vallod
samira57
kostmax1971
benonika
ananyananar
tvmigunova551
Fedorovich_Aleksandrovich685
aistenok-28
Pastel-sova
aleksey7800
gorovoy-dv4088
Nasteona1994