Сенька ніколі не любіў вучыцца. Вучоба, вядома ж, не мёд, таму хлопец на занятках кляваў носам, аніякае рады на яго не было. Настаўнікі толькі ўздыхалі і прадказвалі, што калі-небудзь Сеня на сваё нарвецца. Сеня ж толькі рагатаў у адказ. Але на яго ліха прыйшоў час экзаменаў. Толькі пачало на дзень займацца, а Сеня ўжо стаяў пад кабінетам ні жывы, ні мёртвы і не сваім голасам прасіў у аднакласнікаў шпаргалкі. Але выкарыстаць іх яму не давялося. Экзаменатары не спускалі вачэй з гультая, бо на свае вочы бачылі, на свае вушы чулі, як Сеня ўвесь час вучыўся. Нарэшце выклікалі Сеню адказваць. Пайшоў ён, не сабраўшы розуму. Адказ на языку круціцца, а сфармуляваць аніяк не ўдаецца. Навёрз Сеня сем карабоў, што на думку прыйшло. Здаецца, нішто сабе атрымалася. Але экзаменатары вырашылі інакш: адправілі хлопца на перасдачу. Вось і знайшоў лодар прыгоду на сваю галаву.
lika080489
24.12.2020
"Трэба дома бываць часцей". У наш час існуе вялікая колькасць месцаў, дзе можна адпачыць і проста добра правесці час. Людзі на доўгі час пакідаюць свой дом, з'язджаючы ў нейкія новыя і незвычайныя месцы. Бацькі хвалююцца за сваіх дзяцей, адпускаючы іх да некага ў госці, але ведаюць, што іх сын або дачка неўзабаве вернуцца дадому. Але дзеці падрастаюць, і усе радзей бываюць дома. Толькі прыбег са школы - зноў сыйшоў. У хуткім часе людзі пачынаюць забывацца на свой родны дом, шукаючы сабе іншае месца. Але, як бы добра б не было ў іншых месцах, заўседы прыемна вярнуцца дадому, дзе цябе чакаюць бацькі. Не трэба бываць дома толькі госцем. Нават калі чалавек вырастае і мае сваю сям'ю і хату, ен мусіць наведваць свой дом, дзе ен вырас і дзе жывуць ягоныя бацькі. Там заўседы можна адпачыць і прыгадаць шматлікія прыемныя моманты дзяцінства.
Ответить на вопрос
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Разделить для переноса, сапраудны, фантазёр, кладзе, шыбы, узор, размалёувае, зайдростить, мастак