elmira070485
?>

Трэба сачыненне на тэму: мой пакой. па бел мове

Белорусская мова

Ответы

Aleksandr362
Мой пакой зусім не вялікі, але вельмі ўтульны. Тут ёсць усё, што неабходна для камфортнага жыцця.
На сценах майго пакоя паклееныя папяровыя шпалеры блакітнага колеру з узорам з кветак. На падлозе ляжыць карычневы лінолеум. Столь пафарбаваная белай фарбай, як і рамы.
Пад акном стаіць мой ложак. Ён засланы прыгожым покрывам, якое пашыла мая мама з абранай мною тканіны. На акне вісяць шторы такога ж колеру, што і покрыва. Наогул, колеры ў маім пакоі падабраныя вельмі гарманічна. Дыван на падлозе таксама выдатна ўпісваецца ў агульную каляровую гаму.
Справа ад дзвярэй стаіць шафа. Там я трымаю ўсю сваю вопратку. Вопраткі ў мяне шмат, таму шафа здаецца даволі маленькай. Частку адзення даводзіцца класці ў камоду, якая стаіць побач з шафай.
Паміж шафай і ложкам стаіць стол. Тут я раблю ўрокі. На стале стаіць ноўтбук. У стале ляжаць мае пісьмовыя прыналежнасці, а таксама розныя патрэбныя дробязі. Каля стала стаіць стул, а над сталом вісіць паліца, дзе я складваю свае любімыя кнігі.
Мой пакой - мая крэпасць. Бацькі ніколі не заходзяць у мой пакой, не пастукаўшы. Я сам выбіраю абстаноўку свайго пакоя і сам прыбіраю ў ім.
Мне вельмі падабаецца мой пакой. Я не прамяняю яго ні на які іншы.
Arutyunovich
Аповесць В. Быкава "Знак бяды" адметная. Вайна ў ёй разглядаецца праз успрыняцце яе мірнымі жыхарамі, для якіх уласны хутар становіцца месцам здзекаў і гвалту, своеасаблівай Галгофай. Мінулая вайна, на думку В. Быкава, паказала, "якім высокім і якім нізкім можа быць чалавек, да якой велічы могуць узняцца адны і да якой нізасці апусціцца другія". Таму ў творы пісьменнік (выдатны псіхолаг) імкнецца выявіць прычыны здрадніцтва, прыстасавальніцтва, маральнага падзення адных і духоўнай велічы, высакароднасці, нязломнасці духу другіх. Зразумела, што здрадніцтва не можа нарадзіцца далёка ад нас, саміх сябе. Яно найбольш праяўляецца ў часы цяжкіх выпрабаванняў, калі чалавек стаіць на мяжы выбару паміж жыццём і смерцю. Адны выбіраюць жыццё і тым самым здраджваюць сабе, радзіме, народу, пачынаюць прыслужваць іншаму рэжыму, прыстасоўваюцца да выгаднай для сябе сітуацыі. Другія (напрыклад, Сцепаніда) з першых дзён не мірацца з новымі парадкамі, свядома канфліктуюць з ня гасцямі, змагаюцца з ворагам да апошняга ўздыху. "Сваімі" і адначасова чужымі ў аповесці паказаны Гуж, Каландзёнак і Недасека. Сярод усіх паліцаяў сваёй жорсткасцю, бесчалавечнасцю вылучаўся Гуж, які яшчэ да вайны, пасля раскулачвання бацькі, з абрэзам паляваў на людзей. У перыяд акупацыі ён зноў адчуў сваю сілу. Упіваючыся неабмежаванай уладай, Гуж здзекаваўся з людзей не толькі па загадзе немцаў, але і дзеля свайго задавальнення. З лютай нянавісцю спрабаваў ён адпомсціць за даўнюю крыўду. Яшчэ больш небяспечным (з-за сваёй затоенасці, непрадказальнасці ўчынкаў) з'яўляецца Каландзёнак — "няўклюда лягчоная, ні хлопец, ні дзеўка — паскуда адна". У гады калектывізацыі ён прыкідваўся прыхільнікам новых змен, дапамагаў адшукваць "ворагаў" народа і за паклёпніцкі данос нават быў узнагароджаны рэквізаванымі ботамі. З прыходам фашыстаў ён з лёгкасцю і спраўна стаў служыць фашысцкай сістэме так жа, як калісьці служыў савецкай уладзе. В. Быкаў, удзяляючы ў аповесці значнае месца паліцаям, бачыў у іх затоенасці, скрытвасці, прыстасавальніцтве не меншую небяспечнасць, чым у заведама адкрытай чалавеказабойчай палітыцы ворагаў-чужынцаў. Немцам-захопнікам В. Быкаў у аповесці адводзіць не так многа ўвагі. З імі мы сустракаемся толькі тады, калі яны некалькі дзён жылі ў хаце Сцепаніды і Петрака. Але і гэтага дастаткова, каб упэўніцца ў тым, што перад намі заваёўнікі, якія ўсімі магчымымі сродкамі будуць імкнуцца да панавання і знішчэння існуючага ладу. Фашысты з'яўляюцца адкрытымі ворагамі, і ад іх нельга чакаць асаблівай павагі, міласэрнасці. Горшыя за іх з-за сваёй затоенасці, скрытнасці, непрадказальнасці дзеянняў паліцаі, якія не часова, а ўжо назаўсёды сталі чужымі для аднавяскоўцаў і якім ніколі не давяралі ворагі. Такім чынам, чужых у аповесці "Знак бяды" можна ўмоўна падзяліць на дзве катэгорыі: чужыя, якія адначасова з'яўляюцца ворагамі-захопнікамі, і былыя свае людзі, якія з-за здрады і прадажнасці сталі чужымі для свайго народа. Аўтар сцвярджае, што свае "чужыя" больш страшныя за адкрытага ворага, яны здольны служыць любому злу, якое знаходзіцца пры ўладзе. Вайна — тая крытычная сітуацыя ў жыцці герояў твора, калі выяўляецца іх сапраўдная сутнасць: сутнасць чалавечая або звярыная, дзікунская. На жаль, праблема сваіх — "чужых" застаецца актуальнай і для нашага часу.
dashafox8739

Объяснение:

Ефрасі́ння По́лацкая[1], таксама сустракаецца форма Еўфрасі́ння, імавернае[2] хроснае імя Еўпра́ксія (Параске́ва), свецкае імя Прадсла́ва (магч. 5 студзеня 1104[3], Віцебск, Полацкае княства[4]? — 23 мая 1167[5] або 25 мая 1167[6] (раней існавала меркаванне пра год смерці 1173, аднак цяпер гэтая дата лічыцца малаімавернай[7][8]), Іерусалім, Іерусалімскае каралеўства) — манахіня і ігумення праваслаўнага манастыра, асветніца. Стала першай жанчынай, кананізаванай Рускай праваслаўнай царквой у 1547 годзе, а пасля прылічанай да святых (1893).

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

Трэба сачыненне на тэму: мой пакой. па бел мове
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

jenko87
annanas08
Половников1964
Kuzminastia20038
gallows-warlike-0z
Сергеевич1396
vak1984
praktikadok
Ахмедшина Трубников1249
Yuliya mikhail
khadisovam9
maxim-xx38
meteor90
gumirovane2294
АлександрАлина