Тое было недзе больш за месяц назад: пад адлiвам дома ластаўкi вырашылi зрабiць гняздо. Мабыць, маладая пара з першага сёлетняга вывадку. Чаму маладая пара? Бо нявопытныя: некалькi разоў спрабавалi тыя ластавачкi пачаць гняздо на чыстай, прычым пабеленай сцяне. Ну нiяк не атрымлiвалася: адклейвалiся першыя камячкi гразi, адвальвалiся.
Але неяк ранкам прыляцела некалькi ластавак. Падняўся рух, шчэбет. Колькi iх, нельга было палiчыць, бо яны снавалi сюды-туды, як чоўнiкi. Адны неслi ў дзюбках камячкi глею i прымацоўвалi iх, другiя падоўгу затрымлiвалiся, папраўлялi. Якую мiсiю хто выконваў, цяжка было зразумець. Але гняздо ладзiлася, фармiравалася. І толькi калi было збудавана паўгнязда, паляцелi. Стала цiха, спакойна. Яшчэ днi два-тры тут снавала пара гаспадароў, а ў хуткiм часе паказвалiся зусiм рэдка.
Зараз у гняздзе пiшчаць птушаняты, а бацькi клапатлiва носяць корм.
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Буду писать клавиатурой : дапоунице дзеепрыметники залежными словами . складзице з утвораными зваротами сказы зацягнутае неба.навислыя хмары.пажойклая трава.апалае лисце.скошаныя луги.парыжэлыя стаги.аголеныя палетки.прыцихлая зямля
З навіслых над галавою хмар хутка пойдзе дождж.
Пажоўклая ад спякоты трава лёгка загараецца.
Трэба зграбці апалае з дрэваў лісце.
Скошаныя ўлетку лугі к восені зноў зазелянелі.
Па полі то тут, то там стаялі парыжэлыя ад вільгаці стагі.
Люблю глядзець на аголеныя па-асенняму палеткі.
Прыціхлая пасля дажджу зямля дыхае свежасцю.