Ивлев1508
?>

5простых ускладненных сказау з мастацкай литаратуры

Белорусская мова

Ответы

burylin9
Васіль Быкаў "Чырвоныя пятліцы"

1. Зноў зазірнуўшы ў паперку, Дзвярной скіраваў суровы погляд у залу.

2. Пастаяўшы яшчэ трохі, Анішчык асцярожна сеў і засланіўся ад трыбуны нейчай лысай патыліцай.

3. Мабыць, самае правільнае ў гэткай сітуацыі было — апярэдзіць.

4. Хіба па гразі Анішчык трохі падганяў яго, ляскаў па азадку лейцамі.

5. Анішчык разгублена маўчаў, яшчэ чагосьці чакаючы.
knyazevskayad
Дамавіка часта прадстаўляюць у вобразе дзядка паўмятровага росту і нават менш, шчыльнага складання, з пушыстай шэрай барадой. Дамавік вельмі моцны, калматы, у яго доўгая галава, а рукі — вялікія з шырокімі далонямі, парослыя мяккімі валасамі. Часам яго можна ўбачыць у выглядзе люстранога адлюстравання чалавека, якому ён здаўся, толькі цёмнага і кудлатага. Граматны ў «хатніх» навуках. Умее счытваць думкі. Здольны да левітацыі. Многа часу праводзіць у нябачным стане. Здольны змагацца з паскуддзем. Хай не самыя моцныя , але сякія-такія здольнасці ў гэтым плане ў яго ёсць. Месца пражывання — жыллё чалавека, якое часам нават рэдка, але абавязкова рэгулярна наведваюць людзі. Лічылася, што ў вясковай хаце ён жыве за печкай. Таксама існуе меркаванне, што спіць дамавік дзе-небудзь пад столлю.
Olybetezina1973
Галоўны герой драмы — Сымон, старэйшы сын Зяблікаў. Гэта свабодалюбівы, непакорны, моцны духам чалавек. Ён здольны абараніць сваю чалавечую годнасць, заступіцца за іншых. "Свайго ў крыўду не папушчу, хоць бы там свет дагары нагамі перакуліўся", — гаворыць ён. Зоська і Незнаёмы параўноўваюць яго з вольнай птушкай, магутным арлом. Вобраз Сымона пададзены ў развіцці. Спачатку ён, як і яго бацька, спадзяецца на справядлівасць суда і законаў. Упэўнены ў сваёй праваце, ён, калі дваровыя людзі заворваюць пасевы, з сякераю ў руках бароніць сваю зямлю. Як чалавек рашучы, настойлівы і ўпарты, Сымон хоча дабіцца праўды ўласнымі сіламі. На бацькавай магіле ён дае клятву "жывым не сысці з гэтага месца, з гэтага разграбленага гнязда,... хай б'юць, рэжуць, катуюць". На прапанову маці скарыцца, пайсці да паніча на службу Сымон рашуча адказвае: "Пакарыцца?.. Гэта, мамачка, значыць: прадаць, утапіць сябе, цябе, нас усіх у няволю ім на векі вечныя — запрасіцца ў вечнае рабства, з якога выхаду ніколі не знойдзем ні мы, ні тыя, што пасля нас рабства ў спадчыну атрымаюць". Прымірыцца з панічом для Сымона— гэта здрадніцтва, адступніцтва. Становіцца зразумелым, чаму герой так строга асуджае Зосю, якая свядома пайшла на сувязь з панічом і аддала сябе на "загубу, на глум вечны".
Такім чынам, на прыкладзе Сымона Я. Купала паказаў працэс абуджэння нацыянальнай свядомасці беларускіх сялян, пошукі імі шляхоў да вызвалення. Адшукаць страчаную бацькаўшчыну, вырвацца з-пад прыгнёту і ўціску.

Ответить на вопрос

Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:

5простых ускладненных сказау з мастацкай литаратуры
Ваше имя (никнейм)*
Email*
Комментарий*

Популярные вопросы в разделе

oalexandrova75
lyukiss
ladykalmikova81
Akolomaeva4
dmtr77
Матфеопуло1006
Nikolaevich824
КириллЕгорова1906
kozak8824
nsoro937
inbox466
Yuliya1693
BekturMagometovich189
Kulikov1065
nikitavertiev98400