Калі дзеяслоў мае націскны канчатак - то па канчатку трэцяй асобы множнага ліку (-уць, -юць - 1 спр.; -аць, -яць - 2 спр.) Напрыклад, дзеяслоў несці ў 3 ас. мн. л. будзе (яны) нясуць, значыць гэты дзеяслоў - 1-га спражэння. Дзеяслоў ляжаць у 3 ас. мн.л. будзе (яны) ляжаць, значыць гэты дзеяслоў - 2 спр.
Калі дзеяслоў мае ненаціскны канчатак, то спражэнне можна вызначыць па інфінітыве. Да 2 спражэння адносяцца дзеясловы на -іць/-ыць (акрамя аднаскладовых), некалькі дзеясловаў на -аць (гнаць, належаць, залежаць), некалькі дзеясловаў на -ець (вярцець, цярпець, ненавідзець). Астатнія дзеясловы адносяцца да 1 спражэння.
Таксама трэба памятаць дзеясловы, якія маюць канчаткі адразу абодвух спражэнняў: бегчы, даць, есцi.
kotikdmytriy11
12.07.2022
Ірка — дзяўчынка дванаццаці гадоў. Яна разам са сваімі бацькамі жыве ў Бярэзаўцу. Бацька Іркі быў ляснік, і жылі яны ў лесе. Гэта вельмі падабалася дзяўчынцы, бо яна вельмі любіла прыроду, з задавальненнем назірала за ёй. Ірка была рослай дзяўчынкай, толькі вельмі худой. У яе былі доўгія і тоўстыя чорныя косы. Апраналася яна часцей за ўсё ў «цёплую чорную матчыну хустку, старую фуфайку; на нагах буркі, пашытыя з суконак, на бурках — бахілы, склееныя з гумы, і слізкія-слізкія». Дзяўчынка добра вучылася, была вельмі стараннай. Яна магла б хадзіць у чацвёрты клас, але ў іх школе было толькі тры класы. Каб паступіць у чацвёрты, трэба было ісці ў суседнюю вёску Камена, якая знаходзілася вельмі далёка, і бацькі яе ў гэтым годзе адну не адпусцілі. Ірка вельмі любіла прыроду, звяроў. Яна не магла зразумець людзей, якія нішчылі прыроду. «Ірка шкадуе лес і не любіць ні леспрамгасаўцаў з піламі, ні іхніх машын з прычэпамі і печамі, куды шафёры засыпаюць бярозавыя чуркі і перамешваюць іх жалезнымі качэргамі. Не было б іх — не рэзалі б гэтулькі лесу». Больш за ўсіх звяроў Ірка любіла сваіх аленяў. Яна карміла іх, даглядала. На дзяўчынку вялікае ўражанне аказаў учынак дарослых. Ірка не магла зразумець, чаму ў дарослых людзей такія чэрствыя сэрцы. Як можна забіць жывую істоту? Дзяўчынка да апошняй хвіліны спадзявалася, што ўсе яе алені жывыя. Яна шукала іх па ўсім лесе, а асабліва хацела ўбачыць рагатага. З-за гэтага яна захварэла на запаленне лёгкіх, ледзь не замерзла ў снезе. Усю ноч дзяўчынка клікала сваіх аленяў. Ірка — сапраўдны сябар. Яна падтрымлівала ежай сваіх сяброў-аленяў, перажывала за іх лёс. Чалавек, які мае такое чулае сэрца, ніколі не пакіне ў бядзе сваіх таварышаў.
snopovajulia
12.07.2022
Двайнiком свайго непасрэднага начальнiка, яго верным слугою i надзейным памочнiкам з'яўляецца
пiсар Пiсулькiн.
Ён, як i Кручкоў, займаецца хабарнiцтвам. З вялiкiм задавальненнем пiсар прызнаецца: "Харашо быць пiсьмавадзiцелем у разумнага чалавека, маляваныя госцiкi (грошы) самi ў карман лезуць, не нада i рук выцягваць".
В. Дунiн-Марцiнкевiч у вобразах станавога прыстава Кручкова i яго памочнiка Пiсулькiна па-мастацку дасканала i знiшчальна выкрыў царскае чыноўнiцтва Расii (асноўную палiтычную апору расiйскага самадзяржаўя) , для якога характэрнымi былi хцiвасць, хабарнiцтва, грубасць, свавольства, невуцтва, п'янства.
Напэўна, па гэтай прычынё ў 1890 г. вiленскi губернатар рашуча запратэставаў супраць друкавання камедыi. I толькi ў 1918 г. выдатны твор В. Дунiна-Марцiнкевiча ўбачыў свет.
Напрыклад, дзеяслоў несці ў 3 ас. мн. л. будзе (яны) нясуць, значыць гэты дзеяслоў - 1-га спражэння. Дзеяслоў ляжаць у 3 ас. мн.л. будзе (яны) ляжаць, значыць гэты дзеяслоў - 2 спр.
Калі дзеяслоў мае ненаціскны канчатак, то спражэнне можна вызначыць па інфінітыве.
Да 2 спражэння адносяцца дзеясловы на -іць/-ыць (акрамя аднаскладовых), некалькі дзеясловаў на -аць (гнаць, належаць, залежаць), некалькі дзеясловаў на -ець (вярцець, цярпець, ненавідзець).
Астатнія дзеясловы адносяцца да 1 спражэння.
Таксама трэба памятаць дзеясловы, якія маюць канчаткі адразу абодвух спражэнняў: бегчы, даць, есцi.