- Прывітанне! Мы, здаецца, не знаёмыя. Мяне Саша завуць. - Прывітанне! А мяне Лена. Прыемна пазнаёміцца. - Мне таксама. Як табе свята? - Весела. Але я не вельмі люблю шум, таму мне тут няўтульна. - Тады навошта ты сюды прыйшла? На такіх святах ціха не бывае. - Не хацела крыўдзіць сяброў. - Ты, мабыць, не з Мінску. Тут усе звыклыя да шуму. - Са Слуцку. Але справа не ў гэтым. Ад моцнага шуму ў мяне пачынае балець галава. Думаю, зараз ужо можна ісці адсюль. У самы разгар святкавання ніхто і не заўважыць. - Хочаш, я правяду цябе да дому? Зможам пазнаёміцца бліжэй. - Канешне, буду рада. - Тады я пайшоў за курткаю. - Добра, чакаю цябе каля дзвярэй.
Державина
22.03.2021
І Серж, і Насцечка добра вучацца ў школе, яны разумныя дзеці. Я лічу, што Насцечка будзе вясёлай і добрай дзяўчынай, працавітай і клапатлівай. Напэўна, яна стане прыгажуняй. Гэтак жа і Серж, калі пераадолее свой гонар, стане вельмі годным юнаком. У Сержа выдатныя бацькі, і я веру, што яны змогуць выхаваць яго цярпімым, паважлівым і справядлівым чалавекам. Вядома, за дзесяць гадоў шмат што можа адбыцца ў іх жыцці. Але я спадзяюся, што абодва яны з магчымых памылак зробяць правільныя высновы. Я б хацеў(хацела) пажадаць Сержу спазнаць сапраўднае сяброўства, каб лепш зразумець сябе. У аповедзе ён часта паводзіць сябе як жорсткі хуліган, мне б хацелася, каб ён стаў больш добрым і паважлівым, і каб яго праказы сталі менш жорсткімі, а больш смешнымі. Веру, што у герояў расказу ўсё ў жыцці будзе добра, што праз дзесяць гадоў яны будуць вучыцца і з натхнененнем працаваць, а дзіцячыя іх праблемы дапамогуць ім стаць выдатнымі юнакамі.