Апошні раз Сяргей разам з Маркам выпадкова сустрэлі Бурыка пад час вайны ў лесе, калі прабіраліся праз чашчобу:
“Калі ён адваліў калоду, сеў і пачаў выбіраць з-пад яе нешта і чамкаць, я ўбачыў белы ажаролак, і радасць гарачай хваляй абліла маё сэрца: "Няўжо ён? Ой, не ён. Ой, вядома ж, ён!"
— Бурык! Бурчынька! — шэптам паклікаў я.
Марка паклаў мне далонь на вусны. А мядзведзь насцеражыўся, і сеў, і стаў паводзіць сваёй цюпкай, і зыркаць ва ўсе бакі. Але паветра веяла ад яго на нас, а заўважыць нас ён не мог (мядзведзі кепскавата бачаць). І я маўчаў. Тады ён вытаргнуў, як мне здалося, амаль прызыўнае крактанне. Ласкавае, жаласнае, падобнае на мурканне. Ці, можа, я хацеў у гэта верыць?”
Поделитесь своими знаниями, ответьте на вопрос:
Спішыце тэкст, ставячы патрэбныя знакі прыпынку. сустракаючыся з уладзімірам мікалаевічам дубоўкам я заўсёды дзівіўся які прыгожы чалавек! якія ясныя разумныя і шчырыя вочы ў гэтага барадатага казачніка! яны здаецца бачаць усё навылёт і праменяцца святлом шчодрай душы. дубоўка быў цудоўным чалавекам нястомным працаўніком выдатным паэтам перакладчыкам казачнікам знаўцам фальклору і сусветнай літаратуры батанікі і пчалярства чалавечых характараў і сакрэтаў будаўніцтва. ён дасканала ведаў беларусь і закаўказзе сібір і крым поўнач і далёкі усход. слухаць яго можна было гадзінамі і бясконца чэрпаць новае і невядомае з гэтай жывой і шчодрай энцыклапедыі. такі ён быў у жыцці такі і ў творчасці. стрыманасць мудрасць шчырасць і мяккасць адзнакі яго паэтычнага і чалавечага таленту.
дзівіўся: які прыгожы чалавек! Якія ясныя, разумныя і шчырыя вочы ў гэтага барадатага казачніка! Яны, здаецца, бачаць усё навылёт і праменяцца святлом шчодрай душы.
Дубоўка быў цудоўным чалавекам, нястомным працаўніком, выдатным
паэтам, перакладчыкам, казачнікам, знаўцам фальклору і сусветнай
літаратуры, батанікі і пчалярства, чалавечых характараў і сакрэтаў
будаўніцтва. Ён дасканала ведаў Беларусь і Закаўказзе, Сібір і Крым, Поўнач і Далёкі Усход. Слухаць яго можна было гадзінамі і бясконца чэрпаць новае і невядомае з гэтай жывой і шчодрай энцыклапедыі. Такі ён быў у жыцці, такі і ў творчасці. Стрыманасць, мудрасць, шчырасць і мяккасць - адзнакі яго паэтычнага і чалавечага таленту.